З 17 па 19 снежня ў Глыбоцкай парафіі Святой Тройцы праходзяць адвэнтавыя рэкалекцыі. Праводзіць іх кс. канонік Віктар Місевіч, канцлер курыі Віцебскай дыяцэзіі і галоўны рэдактар «Каталіцкага Весніка». Для тых, хто не можа прымаць удзел у духоўных практыкаваннях, запрашаем паслухаць рэкалекцыйныю навуку. Няхай гэты час стане плённым перажываннем і падрыхтоўкай да свята Божага Нараджэння.
Читать далее »Архив меток: рэкалекцыі
Рэкалекцыі «Небяспека ідалапаклонства» пройдуць ва Уселюбе
Ці ёсць ідалапаклонства ў 21-ым стагоддзі? На гэтую тэму будуць разважаць на рэкалекцыях з 10 па 12 снежня ва Уселюбе. Рэкалекцыі прысвечаны таму, каб паказаць нам, людзям, якія жывуць у дваццаць першым стагоддзі, актуальнасць праблемы пакланення ідалам. Гаворачы аб ідалапаклонстве ў нашыя дні, часцей за ўсё можна пачуць рэакцыю, якая адмаўляе значнасць гэтай з’явы. Калі евангеліст Ян напісаў сваё Першае ...
Читать далее »Рэкалекцыі для мужчын «Муж Божы» пройдуць ва Уселюбе з 17 па 19 снежня
Быць сапраўдным мужчынам — паняцце вельмі расплывістае, асабліва ў нашыя дні. Сёння, калі свет знаходзіцца ў віры радыкальных пераменаў, калі бурацца векавыя асновы, калі губляецца падстава для якіх-небудзь аб’ектыўных маральных прынцыпаў наогул, пытанне сапраўднай мужнасці практычна страціла свой сэнс для многіх людзей. Але, нягледзячы на такое становішча спраў, Святое Пісанне шмат кажа аб тым, што значыць быць сапраўдным мужчынам. Адно ...
Читать далее »«Жаночасць — Божы дызайн»: чарговыя рэкалекцыі ва Уселюбе
На гэтых выходных, з 19 па 21 лістапада ў парафіі Святога Казіміра ва Уселюбе (Гродзенская вобласць) адбудуцца рэкалекцыі «Жаночасць — Божы дызайн». Паводле Святого Пісання, жаночасць, гэта не проста адно з якасцяў, якое было папулярным у адзін з перыядаў жыцця чалавецтва. Жаночасць — гэта сутнасць ідэнтычнасці жанчыны, у адпаведнасці з тым, як яе стварыў Бог. Яна характарызуецца некалькімі ключавымі фактарамі ...
Читать далее »«Смартфон і твая душа»: рэкалекцыі ва Уселюбе
З 12 па 14 лістапада пры парафіі Святога Казіміра ва Уселюбе (Навагрудскі дэканат) пройдуць рэкалекцыі школы малітвы NatusEst на тэму «Смартфон і твая душа». Адным з адрозненняў нашага часу сталі хуткарослыя высокія тэхналогіі. Імкліва і настойліва пранікаючы ў кожную сферу жыцця, тэхналогіі змяняюць нас. Прыносячы з сабой вялізныя магчымасці, яны змяняюць прыроду зносін людзей, лад мыслення, каштоўнасці і сэнс жыцця. ...
Читать далее »«Сужэнскія Сустрэчы» запрашаюць сем’і на рэкалекцыі ў Навагрудак
5–7 лістапада адбудуцца рэкалекцыіі для сужонкаў ад руху «Сужэнскія Сустрэчы». Месца правядзення — Навагрудак, рэкалекцыйны дом пры касцёле святога Міхала Арханёла. Арганізатары запрашаюць да ўдзелу перадусім сем’і з Мінска, Гродна і Гродзенскай вобласці, а таксама з усёй Беларусі. Унікальная аўтарская праграмма рэкалекцый ужо 18 гадоў дапамагае сужонкам з Беларусі не толькі выходзіць са шматлікіх крызісаў сужэнскага жыцця, але і далей ...
Читать далее »Пра сапраўдных хрысціян будуць разважаць на рэкалекцыях ва Уселюбе
З 15 па 17 кастрычніка ва Уселюбе адбудуцца рэкалекцыі «Сапраўдны хрысціянін». Гаворачы аб хрысціянстве большасць людзей уяўляюць якія-небудзь рэлігійныя элементы жыцця – набажэнствы, з іх рознымі формамі, дактрыны, малітвы і спевы, і г.д. Усё гэта ў нейкай ступені сапраўды так. Хрысціянства звязана з пазнаннем праўды, з сумесным пакланеннем Богу, з удзелам у касцёльным жыцці. Тым не менш, усё вышэйпералічанае не ...
Читать далее »У Навагрудку адбудуцца рэкалекцыі «Effata»
29-31 кастрычніка пры парафіі св. Арханёла Міхала адбудуцца рэкалекцыі для дарослых “Effata”, якія правядзе кс. Віктар Ханько, пробашч парафіі ў г. Масты. Рэкалекцыі адбудуцца па адрасе: Навагрудак, вул. Савецкая, 2 Рэкалекцыі маюць на мэце дапамагчы ўдзельнікам больш адкрыцца на Божае Слова, перажыць асабістую, поўную даверу сустрэчу з Хрыстом праз Эўхарыстыю і сумесныя малітвы. Запісацца на рэкалекцыі і атрымаць дадатковую інфармацыю ...
Читать далее »Першы хрысціянскі фестываль «NOVAFEST» адбыўся ва Уселюбе
Першы хрысціянскі фестываль-рэкалекцыі «NOVAFEST» прайшоў 21 жніўня ў парафіі Святога Казіміра ва Уселюбе. Праграма ўключала ўрачыстае адкрыццё фестывалю, святую Імшу, Крыжовы шлях у даліне блакітных крыжоў, сведчанні Божай прысутнасці ў жыцці людзей, сведчанні служэння Богу каталіцкіх рухаў Беларусі, канферэнцыю, Меджугорскі ружанец, Адарацыю, малітву аздараўлення. Напэўна, Пан Бог не проста так выбраў мястэчка Уселюб (слова паходзіць ад «усіх любіць») як месца ...
Читать далее »Першыя сумесныя рэкалекцыя для сясцёр з розных манаскіх супольнасцяў, якія працуюць у Беларусі, прайшлі ў Росі
З 1 па 7 жніўня пры санктуарыі Гродзенскай дыяцэзіі Езуса Журботнага ў Росі (Ваўкавыскі дэканат) праходзілі першыя ў Беларусі супольныя рэкалекцыі для сясцёр з розных манаскіх кангрэгацый, якія працуюць у нашай краіне. У духоўных практыкаваннях, арганізаваных па ініцыятыве Рады Каардынацыйнай Групы вышейшых настаяцеляў, дэлегатаў і прадстаўнікоў мужчынскіх і жаночых манаскіх інстытутаў і таварыстаў апостальскага жыцця ў Беларусі, узялі ўдзел прадстаўніцы ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!