Архив меток: рэкалекцыі

Рэкалекцыі па распазнанні паклікання пройдуць у гродзенскай семінарыі

З 3 па 5 студзеня ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне адбудуцца рэкалекцыі па распазнанні паклікання для юнакоў. Дэвізам рэкалекцый стануць словы: “Хлопча, кажу табе, устань!” (Лк 7, 14). Юнакоў ад 14 гадоў, а асабліва міністрантаў, запрашаюць перажыць хвіліны цішыні і разважання над сваім жыццёвым шляхам. Удзельнікі змогуць адчуць атмасферу семінарыйнага жыцця, паразмаўляць з семінарыстамі і духоўнымі айцамі, а таксама ...

Читать далее »

Сёстры кармэліткі запрашаюць дзяўчат на рэкалекцыі ў Гудагай

Сёстры кармэліткі Дзіцяткі Езуса запрашаюць дзяўчат на дзень малітвы ў цішыні ў Гудагаі (Астравецкі дэканат). Сустрэча адбудзецца 7 снежня і будзе прысвечана тэме “Што можаш зрабіць сёння, не адкладвай на заўтра”. На рэкалекцыі запрашаюцца тыя, хто хоча спаткацца з Богам, мае што Яму сказаць, хоча пачуць Яго голас і пачуць сябе. З сабой трэба мець Біблію і нататнік. Усе пытанні ...

Читать далее »

«Напоўніць нас любоўю можа толькі Бог». У Вільні адбыліся рэкалекцыі для дзяўчат з Полацка

Урачыстасць Маці Міласэрнасці, што адзначалася Касцёлам 16 лістапада, дзяўчаты з полацкай парафіі Андрэя Баболі адсвяткавалі ў Вільні, горадзе міласэрнасці. Сястра Таццяна Гмыза SJE арганізавала рэкалекцыі для дзяўчат. У іх удзельнічалі верніцы з Полацка і Вільні. Месцам правядзення рэкалекцый стаў кляштар сясцёр Эўхарыстах і касцёл Святога Духа ў раёне Грэгарава. На працягу трох дзён, з 15 па 17 лістапада, у беларускіх ...

Читать далее »

Сямейныя рэкалекцыі «Сужэнскія сустрэчы» адбудуцца ў Росі

Духоўныя практыкаванні пройдуць з 22 па 24 лістапада ў рэкалекцыйным доме «Голас Айца» (вул. Чырвонаармейская, 12). Начлег і пасілак забяспечваюць арганізатары. Неабходныя ўмовы: прысутнасць на сустрэчах абодвух сужэнцаў (без дзяцей), удзел ва ўсёй праграме. Нашы сужэнствы нарадзіліся, каб быць шчаслівымі. Але кожны год, кожны месяц і кожны дзень свайго сямейнага жыцця мы сутыкаемся са шматлікімі спакусамі, выпрабаваннямі адносін, непаразуменнямі, губляем ...

Читать далее »

Рэкалекцыі для міністрантаў з Навагрудка адбыліся ва Уселюбе

16 міністрантаў прынялі ўдзел у рэкалекцыях, якія пачаліся ў пятніцу 8 лістапада, ва Уселюбе. У праграме былі прадугледжаны катэхэзы, малітва, супольны адпачынак і навука банцаў (танцаў з жэстамі). Рэкалекцыі мелі перш за ўсё духоўна-інтэграцыйны характар, каб моладзь і дзеці бліжэй пазнаёміліся адзін з адным, маглі супольна супрацоўнічаць і адчуваць сябе больш адказнымі за даручаныя ім касцёльныя абавязкі. Міністранты і кандыдаты ...

Читать далее »

У Шчучыне прайшлі духоўныя сустрэчы для юнакоў

З 5 па 7 лістапада ў Шчучыне прайшлі духоўныя сустрэчы для юнакоў. У трохдзённых рэкалекцыях пад дэвізам «Ён устаў і пайшоў!» удзельнікі разважалі над таямніцай паклікання да манаскага жыцця і святарства. У рамках праграмы духоўных сустрэч юнакі наведалі месца пахавання айцоў піяраў, якія, яшчэ зусім нядаўна, працавалі ў Беларусі, а таксама згулялі ў квэст гульню ў старым шчучынскім бункеры. а. ...

Читать далее »

Сёстры назарэтанкі запрашаюць дзяўчат на рэкалекцыі ў Навагрудак

Kангрэгацыя Сясцёр Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта (назарэтанкі) запрашае дзяўчат на рэкалекцыі. Духоўныя практыкаванні адбудуцца пад дэвізам “Праз хрост я стану новым стварэннем. Хрост – новае нараджэнне, пачатак жыцця ў Хрысце” 6-8 лістапада ў кляштары сясцёр назарэтанак у Навагрудку (вул. Першамайская, 26). Да ўдзелу запрашаюцца дзяўчаты з усіх дыяцэзій Беларусі. Запіс і дадатковая інфармацыя па тэлефоне: +375 33 621 44 22 (с. ...

Читать далее »

Рэкалекцыі кармелітаў босых прайшлі ў Навагрудку

16-20 верасня пры парафіі Св. Міхала Арханёла ў Навагрудку браты кармэліты босыя, якія належаць да дэлегатуры ў Беларусі, правялі свае манаскія рэкалекцыі. Апекуном беларускай дэлегатуры з’яўляецца св. Рафал Каліноўскі. 14 манахаў, якія служаць у парафіях нашай краіны, на працягу пяці дзён разважалі над Божым словам, удзельнічалі ў малітве перад выстаўленым Найсвяцейшым Сакрамэнтам і слухалі канферэнцыі. Цэнтральнай падзеяй кожнага дня была ...

Читать далее »

Парафія ва Уселюбе запрашае на рэкалекцыі да Маці Божай новага Жыцця

З 20 па 22 верасня ў парафіі Св. Казіміра ва Уселюбе (Гродзенская дыяцэзія) пройдуць рэкалекцыі на тэму «Сродак для параненага сэрца». У сямейнай атмасферы вы зможаце правесці час у цішыні, у малітве, разважанні слова Божага, паслухаць канферэнцыю, паразмаўляць са святаром і выпіць добрай кавы. Распачнуцца духоўныя практыкаванні 20 верасня (пятніца) а 20-й гадзіне, заканчэнне запланавана на 22 верасня (нядзеля) а ...

Читать далее »

Рэкалекцыі для сужэнцаў, якія моляцца аб дары патомства, адбудуцца ў Росі

З 11 па 13 кастрычніка ў рэкалекцыйным доме ў Росі пройдуць духоўныя практыкаванні для сем’яў, якія моляцца аб нараджэнні дзіцяці. Падобныя рэкалекцыі ўжо праводзіліся і пасля прынеслі свой плён: некаторыя сужэнствы далі сведчанне нараджэння новага жыцця. Прычыны адсутнасці дзяцей у сям’і могуць быць медыцынскія, але часам сужэнцы кажуць, што падчас знаходжання ў розных клініках у іх не было выяўлена ніякай ...

Читать далее »