Архив меток: рэкалекцыі

Душпастырства моладзі Віцебскай дыяцэзіі запрашае прыняць удзел у рэкалекцыях на канапе

Па прычыне распаўсюджвання пандэміі каранавіруса ў свеце, душпастырства моладзі Віцебскай дыяцэзіі прапануе новую ініцыятыву для моладзі. Гаворка ідзе пра рэкалекцыі, якія будуць праходзіць у інтэрнэце і маюць адмысловую назву «Рэкалекцыі на канапе». Рэкалекцыі распачнуцца 30 сакавіка на ютуб канале душпастырства моладзі Віцебскай дыяцэзіі і будуць трываць да 5 красавіка 2020 г. Кожны дзень будзе з’яўляцца відэа з пэўнымі разважаннямі і ...

Читать далее »

«Народжана быць прыгожай»: у Навагрудку адбыліся рэкалекцыі для жанчын

У кляштары Kангрэгацыi Сясцёр Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта ў Навагрудку адбыліся рэкалекцыі для жанчын. На духоўныя практыкаванні прыбылі да назарэтанак 22 удзельніцы з Гродна, Навагрудка, Глыбокага і Мінска. У праграме былі святыя Імшы, начная адарацыя, Крыжовы шлях, канферэнцыі, разважанні над Божым словам, маўчанне. Канферэнцыі, якія канцэнтраваліся на тэме сустрэчы “Народжана быць прыгожай”, праводзілі пробашч парафіі св. Юзафа Рамесніка і бл. ...

Читать далее »

Пантыфік з-за прастуды не прымае ўдзелу ў рэкалекцыях

Святы Айцец не прымае ўдзелу ў велікапосных духоўных практыкаваннях, якія пачаліся 1 сакавіка ў Арычы, недалёка ад Рыма, паведамляе беларуская рэдакцыя Vatican News. “Прашу вас памятаць у сваіх малітвах пра духоўныя практыкаванні для Рымскай Курыі, якія пачнуцца сёння вечарам у Арычы. На жаль прастуда прымушае мяне да таго, што ў гэтым годзе я не магу прыняць удзелу ў іх. Я ...

Читать далее »

Сёстры кармэліткі запрашаюць моладзь 18+ на рэкалекцыі ў Брэст

Сёстры кармэліткі Дзіцяткі Езуса запрашаюць на рэкалекцыі моладзь ад 18 гадоў і тых, хто лічыць сябе моладдзю, на рэкалекцыі, якія адбудуцца з 13 па 15 сакавіка ў Брэсце. Духоўныя практыкавані будуць прысвечаны тэме «Сакрэт святой Тэрэзы з Лізьё». «Калі ты сапраўды хочаш дакрануцца да глыбіні свайго сэрца і больш свядома перажыць таямніцу Крыжовай ахвяры Хрыста, запрашаем цябе і тваіх сяброў ...

Читать далее »

Рэкалекцыі цвярозасці пройдуць у Баранавічах

З 20 па 22 сакавіка ў Баранавічах пройдуць рэкалекцыі цвярозасці, якія арганізоўвае душпастырства цвярозасці Гродзенскай дыяцэзіі. Арганізатары запрашаюць да ўдзелу ўсіх, каго хвалюе праблема алкагалізму і наркаманіі ў Беларусі. Рэкалекцыі адбудуцца ў доме айцоў вербістаў па вул. Шаўчэнкі, 6. Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне: +37533 325 57 64 (MТС), +37529 17 83 634 (А1) – Юрый Гапонік. grodnensis.by

Читать далее »

Рэкалекцыі «Сужэнскіх сустрэч» для сем’яў па ўнікальнай аўтарскай праграме пройдуць у Мінску

Cужэнцы запрашаюцца скарыстацца адной з гэтых магчымасцяў для сваёй сям’і, каб умацаваць і паглыбіць свае сужэнскія адносіны. Да восені магчымасці перажыць іх у Мінску больш не будзе. Падчас рэкалекцый удзельнікі атрымаюць рэальны інструмент для будавання сваіх адносін, якім змогуць карыстацца ў штодзённасці, нават у тых сітуацыях, якія сёння здаюцца вельмі цяжкімі і амаль не пакідаюць надзеі. Запрашаюцца таксама тыя, хто ...

Читать далее »

Рэкалекцыі па распазнанні паклікання для юнакоў распачаліся ў Гродне

3 студзеня ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне распачаліся рэкалекцыі для юнакоў. Сустрэча пачалася Эўхарыстыяй, якую цэлебраваў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч. Імшу канцэлебравалі кс. прэлат Ежы Лявінскі, які днём раней адзначаў 90-годдзе; кс. Віталь Вайцяхоўскі, рэктар семінарыі ў Гродне; яе прэфект кс. Ян Раманоўскі; эканом кс. Валерый Аброшка; духоўны айцец семінарыі кс. Ян Сарэла; сакратар біскупа кс. Юрый Марціновіч. На ...

Читать далее »

Рэкалекцыі па распазнанні паклікання пройдуць у гродзенскай семінарыі

З 3 па 5 студзеня ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне адбудуцца рэкалекцыі па распазнанні паклікання для юнакоў. Дэвізам рэкалекцый стануць словы: “Хлопча, кажу табе, устань!” (Лк 7, 14). Юнакоў ад 14 гадоў, а асабліва міністрантаў, запрашаюць перажыць хвіліны цішыні і разважання над сваім жыццёвым шляхам. Удзельнікі змогуць адчуць атмасферу семінарыйнага жыцця, паразмаўляць з семінарыстамі і духоўнымі айцамі, а таксама ...

Читать далее »

Сёстры кармэліткі запрашаюць дзяўчат на рэкалекцыі ў Гудагай

Сёстры кармэліткі Дзіцяткі Езуса запрашаюць дзяўчат на дзень малітвы ў цішыні ў Гудагаі (Астравецкі дэканат). Сустрэча адбудзецца 7 снежня і будзе прысвечана тэме “Што можаш зрабіць сёння, не адкладвай на заўтра”. На рэкалекцыі запрашаюцца тыя, хто хоча спаткацца з Богам, мае што Яму сказаць, хоча пачуць Яго голас і пачуць сябе. З сабой трэба мець Біблію і нататнік. Усе пытанні ...

Читать далее »

«Напоўніць нас любоўю можа толькі Бог». У Вільні адбыліся рэкалекцыі для дзяўчат з Полацка

Урачыстасць Маці Міласэрнасці, што адзначалася Касцёлам 16 лістапада, дзяўчаты з полацкай парафіі Андрэя Баболі адсвяткавалі ў Вільні, горадзе міласэрнасці. Сястра Таццяна Гмыза SJE арганізавала рэкалекцыі для дзяўчат. У іх удзельнічалі верніцы з Полацка і Вільні. Месцам правядзення рэкалекцый стаў кляштар сясцёр Эўхарыстах і касцёл Святога Духа ў раёне Грэгарава. На працягу трох дзён, з 15 па 17 лістапада, у беларускіх ...

Читать далее »