Сёстры кармэліткі запрашаюць моладзь 18+ на рэкалекцыі ў Брэст

Сёстры кармэліткі Дзіцяткі Езуса запрашаюць на рэкалекцыі моладзь ад 18 гадоў і тых, хто лічыць сябе моладдзю, на рэкалекцыі, якія адбудуцца з 13 па 15 сакавіка ў Брэсце.

Духоўныя практыкавані будуць прысвечаны тэме «Сакрэт святой Тэрэзы з Лізьё».

«Калі ты сапраўды хочаш дакрануцца да глыбіні свайго сэрца і больш свядома перажыць таямніцу Крыжовай ахвяры Хрыста, запрашаем цябе і тваіх сяброў на рэкалекцыі», — адзначаюць арганізатары.

Пачатак 13 сакавіка ў 18.00, заканчэнне 15 сакавіка ў 11.00.

Праграма рэкалекцый

13 сакавіка, пятніца

18.00 – пачатак рэкалекцый. Знаёмства

19.00 – вячэра

19.45 – рэпетыцыя спеву (тэксты св. Тэрэзы ад Дзіцяткі Езуса)

20.30 – святая Імша

21.45 – адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту

22.30 – адпачынак

14 сакавіка, субота

8.30 – ранішнія малітвы. Ютрань

9.00 – сняданак

10.00 – 1-я канферэнцыя

11.00 – індывідуальная праца

12.00 – Крыжовы шлях

13.00 – абед

14.00 – адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту. Споведзь (у парафіяльным касцёле Найсвяцейшага Сэрца Езуса)

16.30 – перапынак на гарбату

17.15 – 2-я канферэнцыя

18.00 – падсумаванне індывідуальнай працы

18.30 – святая Імша

19.20 – фільм

23.00 – адпачынак

15 сакавіка, нядзеля

8.30 – ранішнія малітвы. Ютрань

9.00 – святая Імша

9.45 – сняданак

10.00 – дзяленне перажытым часам

11.00 – раз’езд

З сабою мець нататнік і зменны абутак.

Адрас: Брэст, вул. Дворнікава, 53/1.

Запіс да 10 сакавіка па тэлефоне або вайберы:

+375 33 609 69 98 — сястра Вераніка

Catholic.by

для друку для друку