2018-ы год быў складаным для Касцёла, “пабітага”, па словах Папы Францішка, “штормамі і ўраганамі”, аднак, прааналізаваны ў святле адгартацыі “Evangelii Gaudium”, не выклікае роспач, але дае надзею. “Радасць Евангелля напаўняе сэрца і ўсё жыццё тых, хто сустракаецца з Езусам” – такімі словамі распачынаецца дакумент Папы Францішка, апублікаваны 5 гадоў таму. І менавіта на жывой сустрэчы з Езусам былі сканцэнтраваны ўсе ...
Читать далее »Архив меток: Папа Францішак
2018-ы год Святога Айца Францішка
Якім быў 2018-ы для Папы Францішка? Беларуская рэдакцыя VaticanNews узгадала асноўныя дакументы, падзеі і рашэнні Святога Айца, якія сталі вызначальнымі для місіі Касцёла. Год Пантыфік распачаў з публікацыі ў сярэдзіне студзеня сваёй Апостальскай канстытуцыі “Veritatis gaudium”, аб касцёльных універсітэтах і факультэтах. Ён заклікаў каталіцкія вышэйшыя навучальныя ўстановы здзейсніць сапраўдную “культурную рэвалюцыю”, быць больш місійнымі, здольнымі весці дыялог з грамадствам, развіваць ...
Читать далее »Urbi et Orbi: Божае Нараджэнне – крыніца нашага братэрства
Божае Нараджэнне нясе ў сабе ўніверсальнае пасланне: Бог – гэта добры Айцец, а мы ўсе з’яўляемся братамі, адзначыў папа Папа. 25 снежня 2018 г. ён звярнуўся з пасланнем перад “Urbi et Orbi”. Прапануем поўны тэкст паслання Святога Айца: “Як пастухі, што першымі прыбеглі да стайні, заміраем у здзіўленні перад знакам, які даў нам Бог: “Немаўля спавітае і пакладзенае ў яслях” ...
Читать далее »Святы Айцец ухваліў беатыфікацыю францішканіна з Гродна
21 снежня 2018 г. Папа Францішак ухваліў дэкрэты аб беатыфікацыйных і кананізацыйных працэсах. Між іншым, ён прызнаў гераічнасць цнотаў францішканіна Мельхіёра Фардона з Гродна. Першы з дэкрэтаў прызнае мучаніцтва кс. Рыхарда Хенкеса, святара з Таварыства каталіцкага апостальства, які загінуў у канцэнтрацыйным лагеры ў Дахау 22 лютага 1945 г. Апрача айца Фардона, дэкрэты аб гераічнасці цнотаў датычаць: дапаможнага біскупа Кракаўскай архідыяцэзіі ...
Читать далее »Пантыфік да моладзі: будзьце каналам дабрыні і гасціннасці
Бог любіць кожнага з нас – вось сапраўдная, вялікая, добрая навіна, якую Пан прынёс свету праз прыход свайго Сына Езуса, заўважыў Папа Францішак падчас сустрэчы з моладдзю руху “Каталіцкая акцыя”. Аўдыенцыя адбылася 20 снежня 2018 года ў Зале Кансісторыяў, ватыканскага Апостальскага палацу. У ёй прынялі ўдзел каля шасцідзесяці юнакоў і дзяўчат, якія прыбылі разам са сваімі выхавальнікамі, душпастырамі і кіраўніцтвам ...
Читать далее »Папа заклікаў да сусветнага мараторыя на смяротнае пакаранне
Святы Айцец заклікаў усе краіны прыняць мараторый на смяротнае пакаранне з мэтай яго канчатковай адмены, нягледзячы на складаныя палітычныя працэсы. 17 снежня 2018 г. Францішак сустрэўся ў Ватыкане з дэлегацыяй Міжнароднай камісіі супраць смяротнага паракання (International Commission Against the Death Penalty). Папа ўручыў яе членам тэкст сваёй прамовы на іспанскай мове, у якім падкрэсліў, што смяротнае пакаранне супярэчыць Евангеллю, бо ...
Читать далее »Вернікі са Шчучына віншуюць Папу Францішка. Відэафакт
Вернікі Шчучынскай парафіі Св. Тэрэзы Авільскай павіншавалі Папу Францішка з Днём нараджэння, які Пантыфік адзначае сёння, праз відэапасланне. Кожны 13 дзень месяца (ва ўспамін Маці Божай Фацімскай), вось ужо на працягу 25 гадоў, парафіяне моляцца ў інтэнцыі прыезду Святога Айца ў Беларусь.
Читать далее »Святы Айцец адзначае Дзень нараджэння
17 снежня 2018 года Папа Францішак адзначае сваё 82-годдзе. У гэты дзень ён атрымлівае віншаванні ад кіраўнікоў дзяржаў, рэлігійных лідэраў, прадстаўнікоў свету навукі, мастацтва і тысяч людзей з усяго свету. Па традыцыі свае віншаванні Пантыфіку скіравала старажытная рымская кандытарская “Hedera”, супрацоўнікі якой перадалі ў Ватыкан спецыяльны торт з індыйскім манга, упрыгожаны выявай Папы ў атачэнні моладзі. Такое аздабленне стала выразам ...
Читать далее »Папа запрасіў бедных на перадкалядны абед
Ад імя Папы Францішка Служба Папскіх міласцяў запрасіла групу бедных на перадкалядны абед. Сустрэча адбудзецца ў аўторак 18 снежня ў спартыўным цэнтры Кастэльпарцыяна. Арганізацыяй абеду і абслугоўваннем гасцей будуць займацца спартсмены з каманды Падатковай паліцыі. У паведамленні Ватыканскай залы друку гаворыцца, што спартсмены “падзеляць з беднымі свята пад знакам спорту, у сямейнай атмасферы, з сімвалічнымі падарункамі”. Акцыя стала магчымай дзякуючы ...
Читать далее »Абнародавана афіцыйная праграма візіту Папы ў ААЭ
Зала Друку Апостальскай Сталіцы абнародавала праграму Апостальскага падарожжа Францішка ў Аб’яднаныя Арабскія Эміраты. Яно адбудзецца 3-5 лютага 2019 года. Святы Айцец вылеціць з Рыма 3 лютага ў 13.00. Яго прыбыццё ў Прэзідэнцкі аэрапорт Абу-Дабі чакаецца каля 22.00. На наступны дзень, 4 лютага, апоўдні пройдзе цырымонія прывітання Пантыфіка ў Прэзідэнцкім палацы і афіцыйны візіт да наследнага прынца Абу-Дабі, шэйха Мухамада ібн ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!