Архив меток: Папа Францішак

Пантыфік стварыў профіль у малітоўнай сацыяльнай сетцы

Папа Францішак стварыў профіль у малітоўнай сацыяльнай сетцы “Click to pray”. Падчас малітвы “Анёл Панскі” 20 студзеня ён заклікаў вернікаў далучыцца да гэтай ініцыятывы. Папа распавёў, што на гэтым тыдні будзе абнародавана пасланне на Сусветны дзень сацыяльнай камунікацыі, у якім сёлета будзе ўтрымлівацца “рэфлексія аб сеткавых суполках і чалавечай супольнасці”. “Інтэрнэт і сацыяльныя сеткі – гэта рэсурс нашага часу; нагода, ...

Читать далее »

Тыдзень малітваў аб еднасці хрысціян: Нешпары з удзелам Папы

Распачынаецца Тыдзень малітваў аб еднасці хрысціян. З гэтай нагоды папа Францішак узначаліць урачыстую вячэрнюю цэлебрацыю Нешпараў у рымскай базыліцы св. Паўла за Мурамі. Сёлетняя міжканфесійная малітва падрыхтавана хрысціянскай супольнасцю Інданэзіі і будзе натхнёная тэмай “Імкніцеся да справядлівасці”. У падрыхтоўчым дакуменце Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству падкрэсліваецца, што вялікай пагрозай справядлівасці і вяршынству закона ў гэтай краіне з’яўляецца карупцыя. Яна “выяўляецца ...

Читать далее »

Новыя бласлаўлёныя і святыя з’явяцца ў Каталіцкім Касцёле

Папа Францішак ухваліў дэкрэты аб кананізацыйных і беатыфікацыйных працэсах. 15 студзеня 2019 года ён прыняў на аўдыенцыі прэфекта Кангрэгацыі па справах кананізацыі, кардынала Анджэла Бэчу. Першы дэкрэт тычыцца прызнання цуда, здзейсненага праз заступніцтва бл. Маргарыты Бэйз, швейцарскай свецкай верніцы, панны, члена Трэцяга францішканскага ордэна. Францішак ухваліў таксама дэкрэт аб прызнанні мучаніцтва Марыі-Дэль-Кармэн і трынаццаці яе паплечніц, законніц, забітых з нянавісці ...

Читать далее »

Пантыфік у Панаме: абед з моладдзю і кедравае крэсла

У Панаме, як і падчас папярэдніх Сусветных дзён моладзі, Папа Францішак будзе абедаць разам з маладымі прадстаўнікамі ўсіх кантынентаў. Па словах арганізатараў, ежа будзе тыповай для краіны. У абедзе з Папам прымуць удзел 10 маладых людзей, якія прадстаўляюць 5 кантынентаў, а таксама, магчыма, два прадстаўнікі Панамы, краіны, што прымае Дні моладзі. Падрыхтоўкай ежы будзе займацца вядомая ў Панаме і рэгіёне ...

Читать далее »

Папа Францішак ахрысціў 27 немаўлят

13 студзеня, у свята Хросту Пана, у Сіксцінскай капэле Папа ўдзяліў сакрамэнт хросту 27 немаўлятам: 12 хлопчыкам і 15 дзяўчынкам. Сям’я з’яўляецца асноўным асяроддзем веры, адзначыў ён. Найбольш важнай задачай бацькоў, звязанай з хростам, з’яўляецца перадача веры сваім дзецям. І гэта трэба рабіць як словамі, так і ўсім жыццём, звярнуў увагу Папа Францішак падчас імправізаванай гаміліі. Пазней дзіця будзе пазнаваць ...

Читать далее »

Папа Францішак здзейсніць Апостальскае падарожжа ў Румынію

У шэрагу міжнародных падарожжаў Папы Францішка ў 2019 г. з’явілася яшчэ адно: пасля паездкі ў Балгарыю і Македонію, абвешчанай на 5-7 мая 2019 г., Папа адправіцца ў Румынію, паведаміла 11 студзеня Зала Друку. У пераважна праваслаўнай краіне ён будзе знаходзіцца з 31 мая па 2 чэрвеня. Дэвіз Апостальскага падарожжа: “Ідзём разам”. На лагатыпе: Божы народ, якія ідзе пад абаронай Багародзіцы. ...

Читать далее »

Папа Францішак скіраваў пасланне на XXVII Сусветны дзень хворых

“Задарма атрымалі, задарма давайце” (Мц 10,8), — словы Хрыста з Евангелля св. Мацвея азагаловілі пасланне Папы Францішка на XXVII Сусветны дзень хворых. Яго апублікавалі ў Ватыкане 8 студзеня 2019 года. Жэсты шчодрага дару, па прыкладзе Добрага Самараніна, гэта самы надзейны спосаб евангелізацыі, адзначыў Францішак. Ён нагадаў, што апека над хворымі патрабуе прафесіяналізму, адчувальнасці, бескарыслівасці, непасрэднасці і прастаты. “Сутыкаючыся з культурай ...

Читать далее »

Папа павіншаваў Усходнія Цэрквы з Раством Хрыстовым

Папа Францішак павіншаваў вернікаў Усходніх Цэркваў, каталіцкіх і праваслаўных, якія жывуць паводле юліянскага календара, з Божым Нараджэннем. “Да іх я звяртаю мае самыя сардэчныя і братэрскія пажаданні ў знак паяднання паміж усімі намі хрысціянамі, якія прызнаюць Езуса як Пана і Збаўцу. Усім ім жадаю радасных святаў Раства Хрыстовага”, – сказаў Пантыфік 6 студзеня 2019 года ў Ватыкане, падчас сустрэчы на ...

Читать далее »

Пантыфік: прыгажосць узносіць сэрцы да Бога

Прыгажосць вядзе людзей да Бога, падкрэсліў Святы Айцец, вітаючы калектыў кубінскіх цыркавых артыстаў, якія выступілі напрыканцы агульнай аўдыенцыі, 2 студзеня ў Ватыкане. “Яны, сваімі выступленнямі, нясуць прыгажосць; прыгажосць, якая патрабуе вялікіх высілкаў – мы гэта бачылі, – доўгіх трэніровак, пастаяннага развіцця… Але прыгажосць заўсёды ўзносіць сэрцы да вышыняў, прыгажосць робіць нас дабрэйшымі, усіх; прыгажосць вядзе нас да дабрыні, і вядзе ...

Читать далее »

Папа Францішак: Езус – благаслаўленне для ўсёй чалавечай сям’і

Езус – благаслаўленне для кожнага чалавека і ўсёй чалавечай сям’і. Ён – крыніца ласкі, міласэрнасці і міра, падкрэсліў Папа перад малітвай “Анёл Панскі”, якая 1 студзеня 2019 года прайшла ў Ватыкане. “Сёння, у восьмы дзень пасля Божага Нараджэння, святкуем урачыстасць святой Багародзіцы Марыі, – нагадаў Францішак. – Як бэтлеемскія пастухі мы глядзім на Яе і Дзіцятка, якога Яна трымае на ...

Читать далее »