Архив меток: Папа Францішак

Святы Айцец пра каталіцка-праваслаўнае супрацоўніцтва

Папа сустрэўся 25 лютага 2019 з прадстаўнікамі Апостальскага служэння і Цэнтра сям’і Афінскай Мітраполіі. Ён падзякаваў праваслаўным гасцям за супрацоўніцтва з Каталіцкім Касцёлам. Сумесныя праекты дапамагаюць бачыць адно аднаго братамі і сёстрамі, “не заставацца вязнямі нашых адрозненняў”, але расці ў жаданні пераадольваць цяжкасці, якія стаяць на шляху поўнай камуніі, заўважыў Папа Францішак. Прыярытэтным напрамкам супрацоўніцтва паміж праваслаўнымі і католікамі Пантыфік ...

Читать далее »

Папа Францішак пра разуменне “жаночай таямніцы Касцёла”

Гаворка ідзе не пра больш шырокія функцыі жанчын у Касцёле, але пра інтэграцыю жанчыны ў якасці дзеючай асобы ў Касцёле, пра змену мыслення ў гэтым кантэксце, падкрэсліў Францішак. Сваімі спантаннымі думкамі Пантыфік падзяліўся 22 лютага, падчас ватыканскага саміту па абароне непаўналетніх, пасля дакладу Лінды Гізоні, падсакратара адной з секцый у Дыкастэрыі па справах свецкіх, сям’і і жыцця. “Жаночы геній знаходзіць ...

Читать далее »

Папа Францішак просіць аб малітве за яго і Бэнэдыкта XVI

Пантыфік папрасіў вернікаў маліцца за яго і яго служэнне. Адмысловы заклік ён скіраваў на заканчэнне агульнай аўдыенцыі, якая 20 лютага 2019 г. прайшла ў ватыканскай Зале Паўла VI. “У бліжэйшую пятніцу мы будзем адзначаць свята Катэдры св. Пятра, апостала. Маліцеся за мяне і маё служэнне, каб заўсёды і паўсюль умацоўваў братоў у веры, а таксама за папу Бэнэдыкта”, — заклікаў ...

Читать далее »

Пра штучны інтэлект і пераадолення «лічбавай няроўнасці» гаварылі Папа Францішак і прэзідэнт карпарацыі «Microsoft»

Папа Францішак прыняў на прыватнай аўдыенцыі прэзідэнта карпарацыі “Microsoft” Брэда Сміта. Яго суправаджаў арцыбіскуп Вінчэнца Палья, старшыня Папскай акадэміі жыцця. Сустрэча прайшла 13 лютага 2019 г. у ватыканскім Доме св. Марты. Брэд Сміт пазнаёміў Папу з некаторымі ініцыятывамі, звязанымі з выкарыстаннем штучнага інтэлекту на службе агульнаму дабру і пераадолення “лічбавай няроўнасці”, якая працягвае існаваць на глабальным узроўні. Святому Айцу быў ...

Читать далее »

Пантыфік: быць місіянерамі па прыкладзе святых Кірыла і Мятода

Па прыкладзе святых Кірыла і Мятода станавіцца вучнямі і місіянерамі Пана ва ўсіх асяродках жыцця, заклікаў Папа Францішак на заканчэнне агульнай аўдыенцыі, якая 13 лютага прайшла ў Ватыкане. “Заўтра будзем адзначаць свята святых Кірыла і Мятода, евангелізатараў славянскіх народаў і апекуноў Еўропы. Няхай іх прыклад дапамагае ўсім нам станавіцца вучнямі і місіянерамі ва ўсіх асяродках жыцця, дзеля навяртання як далёкіх ...

Читать далее »

Папа Францішак: турма павінна быць “майстэрняй гуманнасці і надзеі”

Турма павінна быць “майстэрняй гуманнасці і надзеі”, а не толькі месцам пакарання, падкрэсліў Папа падчас сустрэчы з персаналам рымскай турмы “Regina Coeli”, якая 7 лютага 2019 г. прайшла ў Ватыкане. Пантыфік заўважыў, што праца на карыць зняволеных “патрабуе ўнутранай сілы, настойлівасці і ўсведамлення асаблівасці місіі”, а таксама “здаровага сэнсу ў розных сітуацыях”. Паводле Францішка, турма “гэта месца, дзе ўсе — ...

Читать далее »

Папа Францішак каментуе сваю інтэнцыю: рабства не засталося ў мінулым

“Нават тады, калі мы ігнаруем яго існаванне, рабства не адышло ў мінулае”, – такая думка гучыць у відэа-пасланні Папы, у якім ён каментуе сваю малітоўную інтэнцыю на люты для Сусветнай сеткі малітвы. “Сутыкнуўшыся з гэтай трагічнай рэальнасцю, ніхто не можа ўмыць рукі, калі не хоча быць, у пэўным сэнсе, саўдзельнікам гэтага злачынства супраць чалавецтва. Мы не можам ігнараваць таго факту, ...

Читать далее »

Зала Друку: Папа вывучае магчымасць пасрэдніцтва ў Венесуэле

Кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы Алесандра Джызоці пракаментаваў магчымасць удзелу Папы Францішка ў вырашэнні венесуэльскага крызісу ў якасці пасрэдніка, аб чым Папу прасіў Нікалас Мадура. “Святы Айцец заўсёды стрыманы і таму пакідае за сабой права вывучэння гатоўнасці абодвух бакоў, каб канстатаваць, ці існуюць умовы для гэтага шляху”, – сказаў афіцыйны прадстаўнік Святога Пасаду, адказваючы на пытанне журналістаў. Размаўляючы з журналістамі ...

Читать далее »

Папа прааналізаваў свой візіт у Арабскія Эміраты

Падарожжа ў Аб’яднаныя Арабскія Эміраты стала новай старонкай у гісторыі дыялогу паміж хрысціянствам і ісламам, а таксама ў будаванні міру ў свеце на фундаменце чалавечага братэрства, перакананы Папа. Падчас агульнай аўдыенцыі, якая 6 лютага прайшла ў ватыканскай Зале Паўла VI, Святы Айцец падзяліўся з вернікамі сваімі думкамі пра пілігрымку ў ісламскую краіну, якую здзейсніў 3-5 лютага. “Папа ўпершыню накіраваўся на ...

Читать далее »