Архив меток: Папа Францішак

Папа і кароль Марока падпісалі зварот аб Іерусаліме

Папа Францішак і кароль Марока Мухамед VI падпісалі сумесны зварот, у якім заклікалі, каб Іерусалім заставаўся месцам сустрэчы і мірнага суіснавання для прадстаўнікоў усіх рэлігій. Урачыстая цырымонія адбылася 30 сакавіка падчас візіту Святога Айца ў Каралеўскі палац у Рабаце. Бакі падпісалі дэкларацыю, “прызнаючы выключны і сакральны характар Іерусаліма, маючы ў сэрцы яго духоўнае значэнне і асаблівае пакліканне, як Гораду міру”. ...

Читать далее »

Прэс-канферэнцыя Папы: хто будуе муры, становіцца іх вязнем

Барацьба з сексуальнымі злоўжываннямі ў Касцёле, праблема рэлігійнай свабоды, міграцыйны крызіс: гэта галоўныя тэмы прэс-канферэнцыі Папы. Яна прайшла 31 сакавіка 2019 г. падчас пералёту з Рабата. Адказваючы на пытанне пра плёны візіту ў Марока, Папа Францішак заўважыў, што “зараз бачныя кветкі, а плады з’явяцца пазней”. Ён падкрэсліў, што падчас двух апошніх падарожжаў – у Аб’яднаныя Арабскія Эміраты і Марока – ...

Читать далее »

Папа Францішак: вярнуць належнае месца сакраманту споведзі

Для Езуса грэшнік важней за грэх, заўважыў Папа падчас пакутнага набажэнства, якое 29 сакавіка 2019 г. прайшло ў ватыканскай базыліцы св. Пятра ў рамках ініцыятывы “24 гадзіны для Пана”. Падчас набажэнства Папа Францішак прыступіў да сакраманту споведзі, а потым сам паспавядаў адзінаццаць чалавек. У гаміліі ён засяродзіўся на апавяданні з Евангелля св. Яна пра тое, як кніжнікі і фарысеі прывялі ...

Читать далее »

Пантыфік прыняў на аўдыенцыі Прэзідэнта Літвы

28 сакавіка 2019 года Святы Айцец Францішак прыняў на аўдыенцыі ў Ватыкане Прэзідэнта Літоўскай Рэспублікі Далю Грыбаўскайтэ. Затым палітык сустрэлася з кардыналам Дзяржсакратаром Пьетра Паралінам. Як паведаміла Зала Друку Апостальскай Сталіцы, у ходзе шчырых перамоў былі высока ацэнены добрыя двухбаковыя стасункі і ўклад Каталіцкага Касцёла ў жыццё літоўскага грамадства. Узгадвалася пра нядаўні візіт Святога Айца ў балтыйскую краіну з нагоды ...

Читать далее »

Пантыфік паедзе ў Мазамбік, на Мадагаскар і Маўрыкій

Папа Францішак паедзе з пілігрымкай у тры краіны Паўднёва-Усходняй Афрыкі. Аб гэтым паведаміла 27 сакавіка Зала Друку Святога Пасаду. Прымаючы запрашэнне дзяржаўнага і касцёльнага кіраўніцтва, Папа Францішак здзейсніць Апостальскі візіт у Мазамбік, на Мадагаскар і Маўрыкій. Ён будзе праходзіць з 4 па 10 верасня гэтага года. Пантыфік наведае Мапуту ў Мазамбіку, Антананарыву на Мадагаскары і Порт-Луі на Маўрыкіі. Праграма падарожжа ...

Читать далее »

Пантыфік зрабіў пілігрымку ў Ларэта

25 сакавіка прайшоў візіт Святога Айца ў Ларэта. Каля 9.00 верталёт з Пантыфікам на борце прызямліўся на тэрыторыі мясцовага моладзевага цэнтра імя св. Яна Паўла ІІ. Праграма аднадзённай пілігрымкі ўключла Эўхарыстыю, якую Папа Францішак цэлебраваў у Папскім санктуарыі Святога Дома, падпісанне паслясінадальнай Апостальскай адгартацыі, прысвечанай моладзі, сустрэчу з вернікамі і малітву “Анёл Панскі”. Выключнасцю візіту стаў той факт, што ўжо ...

Читать далее »

Святы Айцец заклікаў не злоўжываць міласэрнасцю Бога

Магчымасць навяртання не з’яўляецца неабмежаванай, таму неабходна скарыстацца ёй неадкладна, інакш яна будзе страчана назаўсёды, падкрэсліў Папа перад малітвай “Анёл Панскі” 24 сакавіка 2019 г. “Евангельскае чытанне на трэцюю нядзелю Вялікага посту (пар. Лк 13,1-9) кажа нам пра міласэрнасць Бога і наша навяртанне. — заўважыў Пантыфік. — Езус распавядае прыпавесць пра бясплодную смакоўніцу. Адзін чалавек пасадзіў смакоўніцу ў сваім вінаградніку ...

Читать далее »

Пантыфік паразмаўляў з моладдзю пра будучыню

Галоўны зыходны пункт для маладога чалавека, гэта энтузіязм яго маладосці, лічыць Папа Францішак. 23 сакавіка 2019 г. ён сустрэўся з навучэнцамі падуанскага каталіцкага “Collegio Barbarigo”. Калі самі маладыя людзі не будуць пасіўнымі, не стануць заплюшчваць вочы на цяжкасці, навучацца адпрэчваць кампрамісы і пасрэднасць, з дапамогай выхавальнікаў яны дасягнуць важных мэтаў у жыцці. У гэтым перакананы Папа, які запэўніў у падтрымцы ...

Читать далее »

Святы Айцец: вада не можа лічыцца проста таварам

Вада не можа лічыцца проста таварам, а доступ да яе – гэта фундаментальнае права чалавека. Аб гэтым напісаў Папа Францішак у пасланні з нагоды Сусветнага дня вады, які адзначаецца 22 сакавіка па ініцыятыве ААН. Пантыфік нагадаў, што вада – гэта асноватворны рэсурс для раўнавагі экасістэм і выжывання чалавецтва, таму неабходна клапаціцца пра яе і распараджацца ёй такім чынам, каб пазбягаць ...

Читать далее »

Святы Айцец: моладзь – гэта сучаснасць Бога

Пантыфік даў старт праекту “Праграміраванне дзеля міра”, які будзе рэалізоўвацца Папскім фондам “Scholas Occurentes”, каб навучыць моладзь асновам інфарматыкі з увагай да пытанняў этыкі і міру. Падчас цырымоніі інаўгурацыі адукацыйнай ініцыятывы, якая прайшла вечарам 21 сакавіка 2019 года ў рымскім палацы св. Калікста, Папа прыняў удзел у тэлемосце, у ходзе якога паразмаўляў з юнакамі і дзяўчатамі з Панамы, Партугаліі, Румыніі ...

Читать далее »