“Нават тады, калі мы ігнаруем яго існаванне, рабства не адышло ў мінулае”, – такая думка гучыць у відэа-пасланні Папы, у якім ён каментуе сваю малітоўную інтэнцыю на люты для Сусветнай сеткі малітвы.
“Сутыкнуўшыся з гэтай трагічнай рэальнасцю, ніхто не можа ўмыць рукі, калі не хоча быць, у пэўным сэнсе, саўдзельнікам гэтага злачынства супраць чалавецтва. Мы не можам ігнараваць таго факту, што сёння ў свеце існуе столькі рабства, колькі было раней, або, магчыма, больш”, – звярнуў увагу Папа Францішак у відэа.
“Будзем маліцца аб велікадушным прыманні ахвяраў гандлю людзьмі і прымусовай прастытуцыі, а таксама любой іншай формы гвалту”, – агучыў сваю малітоўную інтэнцыю на люты 2019 Пантыфік.
Беларуская рэдакцыя Vatican News
