Архив меток: Папа Францішак

Пантыфік сустракаецца з удзельнікамі касцёльных капэл і хароў

23-25 лістапада ў Ватыкане праходзіць ІІІ Міжнародная сустрэча касцёльных капэл і хароў, паведамляе беларуская рэдакцыя Vatican News. Нагодай стаў літургічны ўспамін св. Цэцыліі – нябеснай апякункі касцёльнай музыкі і спеваў. У сустрэчы, арганізаванай у супрацоўніцтве паміж Папскай радай па новай евангелізацыі і італьянскай дабрачыннай асацыяцыяй “Nova Opera Onlus”, прымаюць удзел каля 8000 музыкантаў і вакалістаў з усіх кантынентаў. У рамках ...

Читать далее »

Сусветныя дні моладзі: пасланне Папы і праграма візіту ў Панаму

Папа скіраваў спецыяльнае відэапасланне, прымеркаванае да Сусветных дзён моладзі, якія адбудуцца ў Панаме праз два месяцы. У ім гучаць тры “марыйных” заклікі Папы Францішка да маладых людзей. Трэба адзначыць, што ўпершыню пасланне Пантыфіка ў рамках падрыхтоўкі да глабальнага моладзевага форуму выйшла ў форме відэазвароту; і гэта сугучна з нядаўнім Сінодам, на якім падкрэслівалася, што Касцёл павінен размаўляць з новымі пакаленнямі ...

Читать далее »

Завяршылася акцыя «Папа для Украіны»

Падведзены вынікі беспрэцэдэнтнай акцыі «Папа для Украіны». За два гады гуманітарнай ініцыятывы ахвяры вайны на ўсходзе краіны атрымалі дапамогу ў памеры 16 мільёнаў еўра. Спецыяльна да гэтага быў прымеркаваны візіт у Кіеў кардынала Пітэра Тарксана, прэфекта Дыкастэрыі па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека. Гэты высокапастаўлены прадстаўнік Святога Пасаду засведчыў блізкасць Папы Францішка да ўкраінскага народа. Дзякуючы сродкам, сабраным у касцёлах Еўропы, ...

Читать далее »

Папа Францішак: на Апошні суд забяром толькі тое, што падарылі іншым

Няхай усведамленне нашай часовасці на зямлі і нашых абмежаванняў нагадвае пра нашу адказнасць за сябе, бліжняга і ўвесь свет, пажадаў Папа Францішак перад “Анёл Панскі” 18 лістапада 2018 года ў Ватыкане. “У евангельскім урыўку гэтай нядзелі (пар. Мк 13,24-32) Пан хоча падрыхтаваць сваіх вучняў да будучых падзей, — заўважыў Пантыфік. — Гэта прамова не тычыцца ў першую чаргу канца свету, ...

Читать далее »

Папа Францішак: колькасць мучанікаў пастаянна расце

Папа Францішак прыняў на аўдыенцыі членаў Рады Рыцарскага Ордэна Святога Гроба Іерусалімскага. Сустрэча прайшла 16 лістапада 2018 года ў Клементыйскай зале ватыканскага Апостальскага палаца. Святы Айцец нагадаў пра драматычную сітуацыю на Блізкім Усходзе, дзе пастаянна павялічваецца колькасць хрысціян, якіх пераследуюць і забіваюць за веру. Гэта адбываецца на вачах усяго свету, які “вельмі часта адварочвае позірк у іншых бок”, дадаў ён. ...

Читать далее »

3000 бедных будуць абедаць з Папам Францішкам у Ватыкане

У нядзелю, 18 лістапада 2018 г., 3000 бедных будуць абедаць са Святым Айцом у Ватыкане. Зала Паўла VI стане вялікай сталовай. Аб гэтым паінфармавала Папская рада па новай евангелізацыі. Дыкастэрыя каардынуе святкаванне Сусветнага дня бедных, устаноўленага Папам Францішкам два гады таму на завяршэнне Юбілейнага Года Міласэрнасці. Абед з беднымі плануецца пасля нядзельнай св. Імшы, якую Пантыфік узначаліць у ватыканскай базыліцы. ...

Читать далее »

Папа Францішак пра тое, якім павінен быць біскуп

Стаўленнем біскупа павінна быць служэнне, і без гэтага ў Касцёле не можа існаваць парадку, перакананы Папа Францішак. Ён узначаліў 12 лістапада ранішнюю Эўхарыстыю ў капліцы Дому св. Марты. У сваёй гаміліі Святы Айцец спаслаўся на літургічнае чытанне з Паслання св. Паўла да Ціта (Ціт 1,1-9), у якім апостал кажа аб рысах пастыра Касцёла: “Таму біскуп павінен быць бездакорны, як Божы ...

Читать далее »

Святы Айцец да палякаў: добра карыстацца дарам свабоды

“Прашу Бога аб ласцы веры, надзеі і любові для ўсіх палякаў, каб яны ў адзінстве і міры добра карысталіся такім каштоўным дарам свабоды”, — напісаў Папа з нагоды векавога юбілею незалежнасці Польшчы. Спецыяльны ліст быў накіраваны старшыні епіскапату краіны, арцыбіскупу Станіславу Гандэцкаму. Пантыфік нагадаў, што польскі народ “ствараў гісторыю хрысціянскай Еўропы, прапануючы ўсё багацце сваёй высакароднай культуры і духоўнасці”. Ён ...

Читать далее »

Папа Францішак: не рабіць з касцёлаў гандлёвых цэнтраў

Касцёл павінен быць Божым домам, а не кірмашом ці салонам, прасякнутым духам гэтага свету, зазначыў Папа падчас ранішняй Эўхарыстыі, якую цэлебраваў 9 лістапада ў Ватыкане. Спасылаючыся на літургічнае чытанне з Евангелля св. Яна (Ян 2,13-22), Папа Францішак патлумачыў, чаму Езус выгнаў гандляроў са святыні. Збаўца кіраваўся любоўю і руплівасцю аб Божым доме, які зрабілі гандлёвым цэнтрам, дадаў ён. Езус убачыў ...

Читать далее »

Святы Айцец: Езус запрашае, а мы шукаем адгаворак

Езус запрашае нас да святкавання разам з Ім, але часта мы шукаем адгаворак, каб Яму адмовіць; варта памятаць, што Езус добры, але і справядлівы, – такія думкі прагучалі 6 лістапада ў гаміліі Папы. Падчас ранішняй св. Імшы ў Ватыкане Пантыфік спаслаўся на фрагмент Евангелля св. Лукі (Лк 14,15-24), у якім гучыць прыпавесць пра запрошаных на свята. Святы Айцец нагадаў, што ...

Читать далее »