Архив меток: Папа Францішак

Святы Айцец атрымаў другую дозу вакцыны супраць каранавірусу

Як і планавалася, праз тры тыдні пасля першай дозы, атрыманай 13 студзеня, Папа Францішак вярнуўся 4 лютага ў часовы лазарэт у Зале Паўла VI, каб завяршыць працэс імунізацыі супраць COVID-19, — паведаміла Avvenire. Пантыфік атрымаў першую дозу вакцыны ў адзін дзень з Папам-эмерытам Бэнедыктам XVI. З 13 студзеня ў Ватыкане трывае кампанія па ўсеагульнай вакцынацыі супраць COVID-19. Спачатку прышчапіліся тыя, ...

Читать далее »

Пантыфік: літургія – гэта досвед, падзея, прысутнасць, сустрэча

Літургія, гэта не спантанная малітва, але нешта большае і першаснае: гэта асноватворная дзея ўсяго хрысціянскага досведу, — падкрэсліў Папа Францішак падчас агульнай аўдыенцыі 3 лютага. Пантыфік звярнуў увагу на важнасць літургічнай малітвы і заўважыў, што цягам гісторыі ў Касцёле шмат разоў узнікала спакуса ігнараваць “духоўную важнасць публічных літургічных абрадаў”. Часта гэта было звязана з прэтэнзіяй на “большую рэлігійную чысціню”, незалежную ...

Читать далее »

Папа Францішак прыме ўдзел у святкаванні першага Дня чалавечага братэрства

Святы Айцец прыме ўдзел у святкаванні Міжнароднага дня чалавечага братэрства, які будзе ўпершыню адзначацца на міжнародным узроўні 4 лютага 2021 г. Пантыфік далучыцца да ўрачыстай анлайн-сустрэчы, арганізаванай наследным прынцам Абу-Дабі, шэйхам Мухамедам бен Заідам аль-Нахаянам. У ёй будуць удзельнічаць таксама Вялікі імам універсітэта “Аль Азхар” у Каіры, шэйх Ахмед Аль Таеб, і Генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш. У рамках падзеі ...

Читать далее »

Пантыфік устанавіў у Касцёле Сусветны дзень дзядуль, бабуль і пажылых людзей

Папа ўстанавіў у Касцёле Сусветны дзень дзядуль, бабуль і пажылых людзей. Ён будзе адзначацца ў чацвёртую нядзелю ліпеня з нагоды літургічнага ўспаміну св. Яўхіма і Ганны, дзядулі і бабулі Езуса. Пасля малітвы «Анёл Панскі», якая прайшла 31 студзеня 2021 г. у Ватыкане, Святы Айцец заўважыў, што 2 лютага будзе адзначацца свята Ахвяравання Пана. У гэты дзень Касцёл успамінае, як пажылыя ...

Читать далее »

Папа Францішак: чытаем Святое Пісанне, каб яно «чытала» нас

Святое Пісанне павінна заставацца не на паперы, а ў сэрцы чалавека, які моліцца. Менавіта праз малітву адбывацца нібыта новае ўцелаўленне Слова, — адзначыў Папа 27 студзеня 2021 г. падчас агульнай аўдыенцыі. Сваю катэхезу Папа Францішак прысвяціў малітве з Святым Пісаннем. Ён заўважыў, што да Бібліі нельга падыходзіць, як да раману, яе чытанне павінна суправаджацца малітвай – «дыялогам паміж Богам і ...

Читать далее »

Хрысціянскае адзінства: важныя каталіцка-праваслаўныя падзеі

Пандэмія значна запаволіла, але не спыніла каталіцка-праваслаўнага дыялогу і адносін. На гэта звярнуў увагу кс. Андрэа Пальміеры з Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству ў L’Osservatore Romano. Ужо традыцыйна, падчас Тыдня малітваў аб еднасці хрысціян газета дае агляд кантактаў Каталіцкага Касцёла з рознымі канфесіямі. Найважнейшай падзеяй аўтар лічыць візіт Патрыярха Канстантынопальскага ў Рым 19-22 кастрычніка 2020 г. Асноўнай яго мэтай быў ...

Читать далее »

Папа Францішак : Божае слова дазваляе адчуць Пана блізка і напаўняе адвагай

Божае слова – гэта слова любові, напісанае для нас Тым, хто ведае нас так, як ніхто іншы, — гэтыя словы Папы прагучалі падчас св. Імшы 24 студзеня 2021 г. у ватыканскай базыліцы св. Пятра. Урачыстая літургія прайшла ў ІІІ Звычайную нядзелю, прысвечаную ў Касцёле Божаму слову. Папа Францішак не змог яе цэлебраваць па прычыне абвастрэння ішыясу. Замест яго Эўхарыстыю ўзначаліў ...

Читать далее »

Касцёл у другі раз адзначыць Нядзелю Божага слова

На гэтым тыдні Касцёл у другі раз адзначыць Нядзелю Божага слова, устаноўленую Апостальскім лістом Папы Францішка Aperuit illis, выдадзеным 30 верасня 2019 года, у 1600-ю гадавіну смерці св. Гераніма. Нядзеля Божага слова адзначаецца заўсёды ў ІІІ Звычайную нядзелю, у перыяд года, калі католікі закліканы да ўмацавання сувязі з юдэямі і малітвы аб еднасці хрысціян. “Святое Пісанне ўказвае тым, хто яго ...

Читать далее »

Пантыфікат Францішка даўжэйшы за пантыфікат Бэнэдыкта XVI

Пантыфікат Францішка трывае даўжэй за пантыфікат яго папярэдніка Бэнэдыкта XVI. На гэта звярнуў увагу былы кіраўнік нямецкамоўнай рэдакцыі Ватыканскага радыё, нямецкі езуіт Бернд Хагенкорд. “Спражкай” паміж двума пантыфікатамі стала рашэнне Бэнэдыкта XVI у 2013 годзе падаць у адстаўку. Гэта наклала адбітак і на яго наступніка. Абодвум Пантыфікам давялося сутыкнуцца з нявырашанай пакуль да канца праблемай рэформ у Ватыкане. Паводле кс. ...

Читать далее »

Святы Айцец: захоўваць тоеснасць, атрыманую падчас хросту

Бог аб’яўляецца ў кожным нашым жэсце служэння і ўчынку міласэрнасці, — нагадаў Святы Айцец падчас сустрэчы з вернікамі на малітве “Анёл Панскі”, якая трансліравалася 10 студзеня з Ватыкана. Папа спаслаўся на літургічныя чытанні на свята Хросту Пана, падкрэсліўшы, што некалькі дзён таму мы бачылі як да нованароджанага Дзіцятка Езуса прыйшлі мудрацы. Цяпер жа літургія паказвае Яго дарослым на беразе Ярдану. ...

Читать далее »