«Вялікая сям’я, з’яднаная ў любові – не ўтопія, а задума, для якой Бог стварыў нас», — падкрэсліў Папа Францішак у пасланні на 59-ы Сусветны дзень малітвы аб пакліканнях. Ён будзе адзначаецца 8 мая 2022 года. “У той час як ледзяныя вятры вайны і прыгнёту працягваюць дзьмуць у наш час і мы часта становімся сведкамі палярызацыі”, Касцёл ініцыяваў “сінадальны працэс, адчуваючы ...
Читать далее »Архив меток: Папа Францішак
Пажылыя могуць навучыць моладзь паслядоўнасці ў веры
Пра важнасць паслядоўнага сведчання веры, якое даюць пажылыя людзі, нагадаў Папа Францішак падчас агульнай аўдыенцыі, якая 4 мая 2022 года прайшла на плошчы святога Пятра ў Ватыкане. Пантыфік прысвяціў катэхезу прыкладу біблійнага старца Элеязару, які “дае нам сведчанне асаблівых адносін, якія існуюць паміж старэчай вернасцю і шанаваннем веры”. “Я хацеў бы паразмаўляць менавіта пра шанаванне веры, не толькі пра паслядоўнасць, ...
Читать далее »Папа Францішак: міласэрнасць і экуменізм – істотныя аспекты хрысціянства
28 красавіка 2022 года Папа Францішак прыняў на аўдыенцыі прадстаўнікоў касцёльных і грамадзянскіх уладаў, вернікаў і духавенства з Лодзінскай архідыяцэзіі, якая сёлета адзначае 100-годдзе з дня заснавання. Рымская пілігрымка польскай дэлегацыі, у склад якой уваходзіла каля 1500 чалавек, а таксама сустрэча з Пантыфікам у ватыканскай Зале Паўла VI, сталі кульмінацыйнымі момантамі святкавання юбілею. Сваім гасцям Папа Францішак нагадаў, у першую ...
Читать далее »Папа Францішак да Патрыярха Кірыла: давайце станем міратворцамі для Украіны
“Мы адчуваем увесь цяжар пакут нашай чалавечай сям’і, раздушанай насіллем, вайной і вялікай колькасцю несправядлівасці”, — напісаў Папа Рымскі ў пасхальным лісце Патрыярху Маскоўскаму. “Дарагі брат! Няхай Дух Святы пераменіць нашы сэрцы і зробіць нас сапраўднымі міратворцамі, асабліва для Украіны, ахопленай вайной, каб вялікі пасхальны пераход ад смерці да новага жыцця ў Хрысце стаў рэальнасцю для ўкраінскага народа, які прагне ...
Читать далее »Папа Францішак далучыўся да просьбы ААН аб пасхальным перамір’і ва Украіне
Папа Францішак падтрымаў заклік Генеральнага сакратара ААН да велікоднага перамір’я ва Украіне. Зала Друку апублікавала 21 красавіка 2022 года адпаведнае паведамленне. “У Пальмовую нядзелю Пантыфік папрасіў аб велікодным перамір’і з мэтай дасягнення міру. Святы Пасад і Папа Францішак далучаюцца да закліку да перамір’я з нагоды святкаванне Вялікадня па юліянскім календары 24 красавіка, які Антоніу Гутэрыш, Генеральны сакратар ААН, па ўзгадненні ...
Читать далее »Адышоў у вечнасць кардынал Хаўер Ласана Бараган
Папа Францішак моліцца за спачылага мексіканскага кардынала Хаўера Ласана Барагана. Іерарх адышоў у вечнасць 20 красавіка 2022 года ў Рыме ў 89-гадовым узросце. “Пабожным прэлатам”, які “на працягу многіх гадоў з вернасцю аддаваў сваё жыццё служэнню Богу і Паўсюднаму Касцёлу”, назваў Святы Айцец кардынала, Барагана, прызнаючыся, што сяброўства іх лучыла з 1980 года. У тэлеграме, скіраванай на імя біскупа Хаўера ...
Читать далее »Папа: пашана да пажылых – адметная рыса цывілізацыі любові
Пашана – асаблівая форма вяртання любові, якую мы атрымалі ад пажылых, — сказаў Папа падчас агульнай аўдыенцыі, якая 20 красавіка 2022 года ўпершыню з пачатку пандэміі прайшла на плошчы святога Пятра. Папа Францішак прысвяціў катэхезу пашане да пажылых. Ён заўважыў, што раны старыкоў часта ўражваюць менш, чым цяжкія раны дзяцей і моладзі, успрымаюцца як нешта натуральнае, а часам нават выклікае ...
Читать далее »Urbi et Orbi: мір магчымы і неабходны, мір – адказнасць кожнага
Украіне прысвяціў значную частку свайго “мірнага паслання” перад пасхальным благаслаўленнем Urbi et Orbi Папа Францішак. Яго непакоіць таксама сітуацыя на Блізкім Усходзе, у Афрыцы і Лацінскай Амерыцы. “Ваенным Вялікаднем” назваў сёлетнія святы Пантыфік. “Мы бачылі шмат кровапраліцця, шмат гвалту. Нашыя сэрцы таксама былі напоўнены страхам і пакутамі, у той час як многім нашым братам і сёстрам давялося хавацца ў сваіх ...
Читать далее »Папа Франциск в сентябре посетит Казахстан
11 апреля 2022 года президент Казахстана Касым-Жомарт Токаев провел двусторонние переговоры с Папой Римским Франциском в формате видеосвязи, сообщает пресс-служба Президента Республики Казахстан. Известно, что в ходе встречи обсуждались перспективы укрепления сотрудничества между Казахстаном и Ватиканом, а также вопросы продвижения межконфессионального согласия и межрелигиозного диалога. В частности, Токаев и Папа уделили особое внимание повестке предстоящего VII Съезда лидеров мировых и ...
Читать далее »Папа Францішак ухваліў дэкрэты Кангрэгацыі па справах кананізацыі
9 красавіка 2022 года Пантыфік ухваліў дзевяць дэкрэтаў Кангрэгацыі па справах кананізацыі аб прызнанні цуда, мучаніцтва і гераічнасці цнот кандыдатаў да хвалы алтара. Дэкрэт аб прызнанні цуду датычыць благаслаўлёнага Артэміда Дзаці (1880-1951), італьянскага свецкага верніка з Таварыства святога Францішка Сальскага. Дзякуючы малітве праз яго заступніцтва адбылося цудоўнае аздараўленне цяжка хворага мужчыны на Філіпінах. Дакумент аб прызнанні мучаніцтва тычыцца двух італьянскіх ...
Читать далее »