Архив меток: Папа Францішак

Візіт Копцкага Патрыярха ў Ватыкан: 50 год адносін і сяброўства

Агульная аўдыенцыя, якая прайшла 10 мая 2023 года, прыняла незвычайны ход і звялася да ўрачыстага прывітання Папам Францішкам Патрыярха Копцкай Праваслаўнай Царквы Тавадраса II. Іерархі – кожны асобна – благаславілі вернікаў. Так распачалося святкаванне пяцідзесяцігоддзя гістарычнай сустрэчы Паўла VI і Шэнуды III у маі 1973 года. 11 мая Тавадрас сустрэнецца з Папам Францішкам сам-насам і памоліцца з ім, пасля чаго ...

Читать далее »

Святы Айцец: весці дыялог – значыць паважаць шлях іншых

Папа заклікаў удзельнікаў кангрэса па міжрэлігійным дыялогу ў Аргенціне гаварыць адзін з адным без страху і асуджэння. Важна весці дыялог з тымі, хто думае інакш за нас, таму што Бог — Айцец усіх, і гэта вядзе нас да дыялогу і павагі да іншых людзей, — з такімі словамі звярнуўся Папа Францішак 5 мая 2023 года да ўдзельнікаў кангрэса, арганізаванага Інстытутам ...

Читать далее »

Святы Айцец моліцца за ахвяр паводкі ў Руандзе і трагедыі ў Сербіі

Папа Францішак з глыбокім смуткам прыняў навіну пра гібель людзей і разбурэнні, выкліканыя нядаўнімі паводкамі і запэўнівае ў сваёй малітве за памерлых, параненых, абяздоленых, а таксама за ўдзельнікаў ратавальных мерапрыемстваў, удзяляючы ўсяму руандскаму народу боскае благаслаўленне сілы і спакою, — гаворыцца ў тэлеграме, якую кардынал Дзяржсакратар П’етра Паралін 4 мая 2023 года скіраваў на імя Апостальскага нунцыя ў Руандзе, арцыбіскупа ...

Читать далее »

Пантыфік: прысвяціць май марыйнай малітве аб заканчэнні вайны

Няхай май стане часам для ружанцовай малітвы ў інтэнцыі міру, — пажадаў Францішак на заканчэнне агульнай аўдыенцыі, якая прайшла на плошчы святога Пятра ў Ватыкане. “У гэтым месяцы маі, які толькі распачаўся, я запрашаю вас аднавіць ваша ўшанаванне Маці Божай. Заахвочваю вас глыбей пазнаваць Марыю, увайсці ў блізкія адносіны з Ёю, прыняць Яе як духоўную Маці і ўзор вернасці Хрысту. ...

Читать далее »

Пантыфік: СДМ дапамагаюць моладзі марыць і глядзець наперад

Агляду гісторыі Сусветных дзён моладзі прысвечана кніга Доўгі шлях у Лісабон (Um Longo Caminho até Lisboa) партугальскай журналісткі Аўры Мігель, да якой Папа Францішак напісаў прадмову. “У маім сэрцы і перад вачыма ўсё яшчэ стаіць велізарны натоўп моладзі, якая дзесяць гадоў таму ў ліпені вітала мяне ў Рыа-дэ-Жанэйра. Паездка ў папамабілі, ад ваеннай крэпасці, дзе прызямліўся верталёт, да месца сустрэч ...

Читать далее »

Апостальскі візіт Папы Францішка ў Венгрыю. Асноўныя моманты

Апостальскае падарожжа Святога Айца ў Венгрыю праходзіла з 28 па 30 красавіка 2023 года. Гэта было 41-е Апостальскае падарожжа Папы Францішка. Яно адбылося пад дэвізам: Хрыстус – наша будучыня. Напружаны графік уключаў сустрэчы з палітычнымі ўладамі, прадстаўнікамі Касцёла, дзеячамі навукі і культуры, моладдзю. Акрамя таго, Пантыфік прывітаў і выслухаў найбольш уразлівых членаў грамадства: сляпых і хворых дзяцей, бедных і бежанцаў. ...

Читать далее »

Папскае пасланне: Касцёл – гэта сімфонія пакліканняў

Папа звярнуўся да вернікаў, асабліва да моладзі, з нагоды 60-га Сусветнага дня малітвы аб пакліканнях, заснаванага Паўлам VI у 1964 годзе падчас Другога Ватыканскага сабора. Папа Францішак прапанаваў паразважаць над сёлетняй тэмай Пакліканне: ласка і місія, каб са здзіўленнем зразумець, што пакліканне Пана — гэта ласка, дар і адначасова абавязацельства ісці і несці Евангелле. Мы пакліканы да сведчання веры, якая ...

Читать далее »

Святы Айцец распачаў падарожжа ў Венгрыю

Раніцай 28 красавіка 2023 года Папа Францішак распачаў сваё 41-е Апостальскае падарожжа. Ён наведае Венгрыю па запрашэнні дзяржаўных і касцёльных уладаў краіны. У 8:21 па сярэднееўрапейскім часе самалёт Airbus A320 neo італьянскай авіякампаніі ITA Airways з Пантыфікам на борце вылецеў з аэрапорта Ф’юмічына ў Будапешт. Палёт будзе працягвацца каля 1 гадзіны 50 хвілін, за гэты час самалёт пераадолее ў паветры ...

Читать далее »

Папа Францішак адчувае адсутнасць Бэнэдыкта XVI і бароніць Яна Паўла ІІ

Пантыфік плануе паездку ў Аргенціну ў 2024 годзе – так называецца артыкул, які з’явіўся ў выданні La Nacion, якое выходзіць у гэтай краіне. Яго аўтарам з’яўляецца журналіст Хаакін Маралес Сола, які цытуе фрагменты размовы са Святым Айцом. У ім Папа чарговы раз цвёрда выступае ў абарону добрага імя святога Яна Паўла ІІ, які апошнім часам стаў аб’ектам інсінуацый і паклёпу ...

Читать далее »

Пантыфік просіць падтрымаць малітвай яго візіт у Венгрыю

Святы Айцец звярнуўся да вернікаў з просьбай аб малітве ў інтэнцыі яго Апостальскага падарожжа ў Венгрыю, якое адбудзецца з 28 па 30 красавіка 2023 года. “У наступную пятніцу я паеду на тры дні ў Будапешт, у Венгрыю, каб дапоўніць падарожжа, якое здзейсніў у 2021 годзе з нагоды Міжнароднага эўхарыстычнага кангрэсу”, — сказаў Папа пасля малітвы Уладарка Неба, якую правёў 23 ...

Читать далее »