Архив меток: Папа Францішак

Папа Францішак пра тры галоўныя словы ў сямейным жыцці

Падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане 13 мая 2015 г. папа Францішак звярнуўся да вернікаў з катэхезай, якую назваў “уваходнымі дзвярыма” у серыю разважанняў аб рэальным жыцці сям’і. На гэтых дзвярах напісаны тры словы: “дазволь”, “дзякуй” і “прабач”, вобразна заўважыў Пантыфік і дадаў, што яны “па-сапраўднаму адкрываюць шлях да добрага сямейнага жыцця” – з’яўляюцца простымі, але ў той жа час нялёгкімі ...

Читать далее »

Папа Францішак адказаў на пытанні дзяцей

Калі сварыцца, то заўсёды мірыцца і будаваць мір праз любоў адно да аднаго, такія парады даў Святы Айцец 7 тыс. маленькіх удзельнікаў італьянскай адукацыйнай ініцыятывы пад назвай “Фабрыка спакою”. Ён сустрэўся з імі 11 мая 2015 года ў Ватыкане. Адклаўшы падрыхтаваную загадзя прамову, Пантыфік навязаў жывы дыялог з дзецьмі – яны задавалі пытанні, ён адказваў. Францішак прызнаўся, што натоўпы людзей, з ...

Читать далее »

Гаміліі Святога Айца здабылі сапраўдную папулярнасць

Ватыканскае выдавецтва будзе прадстаўлена на Міжнародным кніжным салоне ў Турыне, які пройдзе 14-18 мая 2015 года. Яго выставачны стэнд будзе займаць плошчу ў 140 квадратных метраў. За апошні час аб’ёмы продажу кніг, падрыхтаваных Ватыканскім выдавецтвам, выраслі на 22%, распавёў яго дырэктар кс. Джузэпэ Коста. Асаблівай папулярнасцю карыстаюцца зборнікі гамілій, якія папа Францішак прамаўляе падчас ранішніх св. Імшаў у Ватыкане. У ...

Читать далее »

Пантыфік абмяжуе свой візіт у Ла-Пас па рэкамендацыі ўрачоў

Візіт папы Францішка ў горад Ла-Пас у Балівіі будзе працягвацца не больш за чатыры гадзіны. Такую рэкамендацыю далі Пантыфіку ўрачы з мэтай пазбегнуць рызыкі ўзнікнення так званай “вышыннай хваробы” або “вышыннай гіпаксіі” – паталагічнага стану арганізму, абумоўленага знаходжаннем ў раздражнёным паветры на вялікіх вышынях. Горад Ла-Пас з’яўляецца галоўным эканамічным, фінансавым, навуковым і культурным цэнтрам Балівіі. Ён знаходзіцца ў Цэнтральных Андах ...

Читать далее »

Папа распавёў пра прыгажосць хрысціянскага сужэнства

Прыгажосць хрысціянскага сужэнства была галоўнай тэмай катэхезы папы Францішка падчас агульнай аўдыенцыі 6 мая  ў Ватыкане. Гаворка ідзе не проста пра цырымонію, якая праходзіць у храме – з кветкамі, прыгожымі строямі, фатаграфаваннем, – але пра сакрамэнт, які здзяйсняецца ў Касцёле і стварае Касцёл, паколькі дае жыццё новай сямейнай супольнасці, заўважыў Пантыфік. Папа нагадаў пра аналогію, якую апостал Павел праводзіў, сцвярджаючы, ...

Читать далее »

Пантыфік на адкрыццё “Expo” пра “парадокс багацця”

“Голас Біскупа Рыма, які кажа ад імя Божага народа, што пілігрымуе па ўсім свеце, гэта голас многіх бедных людзей, якія з’яўляюцца часткай гэтага народа і з годнасцю спрабуюць зарабіць сабе на хлеб у поце твару свайго”, — так распачаў 1 мая сваё відэа-пасланне да ўдзельнікаў цырымоніі адкрыцця выставы “Expo 2015” у Мілане папа Францішак. Яно прагучала ў прамым эфіры, дзякуючы ...

Читать далее »

Святы Айцец: палітыка – самая высокая форма любові

Удзел у палітыцы можа стаць для католіка сапраўдным шляхам да святасці, сказаў папа Францішак 30 красавіка падчас аўдыенцыі для членаў Супольнасці хрысціянскага жыцця, італьянскай каталіцкай арганізацыі, якая прапагандуе духоўнасць св. Ігнацыя Лаёлы. У сустрэчы з Пантыфікам у Ватыкане прынялі ўдзел каля 5 тыс. асоб. Папа адказаў на некалькі пытанняў маладых удзельнікаў асацыяцыі. Адно з іх тычылася адносін католіка да палітычнага ...

Читать далее »

Папа Францішак фінансава дапамог насельніцтву Непала

Папа Францішак аказаў фінансавую падтрымку ахвярам землятрусу ў Непале. Ён накіраваў мясцоваму Касцёлу першы ўнёсак у 100 тыс. долараў, які будзе выкарыстаны на дапамогу людзям, якія засталіся без жылля і пацярпелі ў выніку прыроднага катаклізму. Пра гэта гаворыцца ў спецыяльным паведамленні Папскай рады “Сor Unum”, якую Пантыфік упаўнаважыў перадаць сродкі ад яго імя. Фінансавая дапамога з’яўляецца канкрэтным выразам пачуцця духоўнай ...

Читать далее »

Святы Айцец наведае Фаціму

У 2017 годзе Святы Айцец наведае Марыйны санктуарый у Фаціме. Аб гэтым паведамляе Ватыканскае радыё са спасылкай на мясцовага біскупа Антонія Марту. Партугальски іерарх сказаў, што ў размове з ім Папа Францішак выказаў жаданне прыехаць у Фаціму на 100-годдзе аб’яўленняў Багародзіцы. Біскуп Марту патлумачыў, што Францішак дазволіў яму ўжо зараз абвясціць пра гэты візіт у Фаціму і нагадаў, што пасля абрання ...

Читать далее »

Святы Айцец моліцца за ахвяр новай трагедыі на моры

Папа выказаў свой смутак з прычыны трагедыі, якая адбылася ў ноч на 19 красавіка каля італьянскага вострава Лампедуза, у водах Міжземнага мора. Там затанула лодка з мігрантамі. Ёсць паведамленні аб сотнях ахвяр. “Я выказваю свой глыбокі боль перад абліччам гэтай трагедыі і запэўніваю ахвяр і іх сем’і ў маёй малітоўнай памяці. Звяртаюся з сардэчным зваротам да міжнароднай супольнасці, заклікаючы яе ...

Читать далее »