Падчас сустрэчы з удзельнікамі ІІІ Сусветных рэкалекцый для святароў 12 чэрвеня Папа Францішак выказаўся на тэму адносін паміж католікамі і праваслаўнымі. Святы Айцец нагадаў, што некалі “вялікімі сталіцамі Еўропы” былі Рым, Канстантынопаль і Масква, але паміж імі ўзніклі спрэчкі. Гэта “не лютэране спалілі Канстантынопаль. Гэта былі мы”, заўважыў Папа. Ён таксама нагадаў пра тое, што католікі двойчы нападалі на Расію. ...
Читать далее »Архив меток: Папа Францішак
Президент России встретился в Ватикане с Папой Франциском
10 июня в Ватикане состоялась встреча Папы Римского Франциска с президентом Российской Федерации Владимиром Путиным. — Аудиенция была посвящена, главным образом, конфликту в Украине и ситуации на Ближнем Востоке. Святой Отец сказал, что мы должны прилагать большие усилия, чтобы достичь мира. Было принято решение о необходимости восстановить атмосферу диалога и соблюдения всеми сторонами минских соглашений по Украине, — рассказал итальянской ...
Читать далее »Папа Францішак адказаў на актуальныя пытанні журналістаў
Пытанне аб Меджугор’і, спрыянне міру і спажывецтва, якое знішчае моладзь – гэтыя тэмы былі галоўнымі падчас прэс-канферэнцыі на борце самалёта, якую папа Францішак правёў з журналістамі вяртаючыся з Сараева ў Рым 6 чэрвеня 2015 г. Адказваючы на пытанне адносна меркаваных аб’яўленняў Маці Божай у Меджугор’і Пантыфік нагадаў, што гэтай тэмай займалася спецыяльная камісія пад кіраўніцтвам кардынала Каміла Руіні, створаная яшчэ ...
Читать далее »Папа спачувае ахвярам трагедыі ў Гане
Папа Францішак выказаў свае спачуванні ў сувязі з гібеллю вялікай колькасці людзей у выніку выбуху на аўтазаправачнай станцыі ў сталіцы Ганы, горадзе Акра. Трагедыя адбылася 4 чэрвеня 2015 г. і адабрала больш за 150 чалавечых жыццяў. “Яго Святасць давярае душы загінулых Усемагутнаму Богу і просіць аб дары суцяшэння і трываласці для тых, хто згубіў у трагедыі сваіх блізкіх”, — гаворыцца ...
Читать далее »Міністр замежных спраў Украіны: «Святы Айцец запэўніў, што моліцца за Украіну»
Міністр замежных спраў Украіны Павел Клімкін знаходзіўся 26-27 мая ў Ватыкане з афіцыйным візітам, паведамляе CREDO. Ключавым пытаннем сустрэчы стала абмеркаванне гуманітарнай сітуацыі ў Украіне і працэс мірнага ўрэгулявання канфлікту на Данбасе. Украінскі дыпламат сустрэўся з адказнымі за дыпламатыю Святога Пасаду кардыналам П’етра Паралінам і арцыбіскупам Полем Галлагерам, дзяржаўным сакратаром і сакратаром, адказным за адносіны з дзяржавамі Апостальскай Сталіцы. Акрамя ...
Читать далее »«Замовіць піцу ў Ватыкан? Гэта не тое!»: Папа Францішак даў інтэрв’ю аргентынскай газеце «La Voz del Pueblo»
Пра гэта, і не толькі, гаворыцца ў доўгім і вельмі асабістым інтэрв’ю Папы аргентынскаму журналісту Хуану Берретта з «La Voz del Pueblo». Размова адбылася ў нефармальнай абстаноўцы ў доме св. Марты і працягвалася 45 хвілін. Пантыфік распавёў пра свае пачуцці ў дзень выбару на Пасад Святога Пятра, пра свае штодзённыя звычкі, а таксама пра тое, чаго яму ў Ватыкане не ...
Читать далее »Папа Францішак не глядзіць тэлевізар і марыць схадзіць у піцэрыю
Папа Францішак даў інтэрв’ю аргентынскаму часопісу “La voz del pueblo”, у якім распавёў пра свае аўдыенцыі і сустрэчы з людзьмі, пагрозы замаху, спачуванне пакутам дзяцей і вязняў, абяцанне Маці Божай не глядзець тэлевізар і жаданне выйсці ў горад на піцу. Святы Айцец прызнаўся, што не можа жыць без сустрэчаў з людзьмі: яму падабаецца ў ватыканскім Доме св. Марты, дзе пастаянна ...
Читать далее »Святы Айцец заклікае аб еднасці паміж хрысціянамі
Раны Хрыста – гэта кошт, заплачаны за тое, каб Касцёл быў заўсёды паяднаны з Ім і Богам, сказаў Gапа Францішак 21 мая 2015 г. падчас ранішняй Эўхарыстыі ў Ватыкане. Як інфармуе Ватыканскае радыё, у сваёй гаміліі Пантыфік пахіліўся над евангельскім урыўкам, які прадстаўляе “вялікую малітву Езуса” аб адзінстве Касцёла: “Ойча святы, не толькі за іх прашу Я, але і за тых, ...
Читать далее »Беларускія пілігрымы запрасілі Папу ў Беларусь
Беларускія пілігрымы з Глыбокага сустрэліся з Папам Францішкам і запрасілі яго ў Беларусь. Глыбачане мелі нагоду размаўляць з папам Францішкам на адной з аўдыенцый, якая ладзіцца ў Ватыкане па серадах. Па словах Марыны Раманчук з Глыбоччыны, сустрэча з Папам – гэта значная падзея для кожнага католіка, якая прыносіць вялікую радасць і задавальненне. – Гэта вельмі цудоўны, адкрыты просты чалавек, які ...
Читать далее »Святы Айцец пра баязлівыя і смутныя супольнасці вернікаў
Хрысціянскія супольнасці не могуць быць баязлівымі і смутнымі, адзначыў Папа Францішак 15 мая 2015 года падчас ранішняй Эўхарыстыі ў Ватыкане. Страх чыніць вялікую шкоду. Асоба, якая баіцца – не робіць нічога, не ведае, што рабіць. Яна засяроджваецца на самой сябе, каб з ёй “не здарылася чаго”. Страх вядзе да эгацэнтрызму і паралізуе. “Баязлівы хрысціянін – гэта чалавек, які не зразумеў ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!