Папа Францішак заклікаў вернікаў маліцца за Папу на пенсіі Бэнэдыкта XVI, які 16 красавіка 2015 года адзначае сваё 88-годдзе. На пачатку ранішняй Эўхарыстыі ў Ватыкане Пантыфік адзначыў: “Хачу нагадаць, што сёння дзень нараджэння Папы Бэнэдыкта XVI. Я ахвярую за яго гэту Імшу і заклікаю ўсіх маліцца аб тым, каб Пан падтрымліваў яго і адараў шматлікімі радасцямі і шчасцем”. Бэнэдыкт XVI ...
Читать далее »Архив меток: Папа Францішак
Папа Францішак гродзенскім пілігрымам пра візіт у Беларусь: «Калі дазволіць Пан Бог, то гэта будзе» (+відэа)
15 красавіка Папа Францішак скіраваў адмысловае прывітанне настаяцелям і навучэнцам семінарыі ў Гродне. Гэта адбылося падчас агульнай аўдыенцыі на плошчы св. Пятра, на якой прысутнічалі гродзенскія пілігрымы ў рамках сваёй пілігрымкі ў Рым. Зварот Святога Айца прагучаў на ватыканскай плошчы ў перакладзе на беларускую мову, паведамляе Ватыканскае радыё. Звятаючыся да святароў і семінарыстаў, Папа сказаў: “Сардэчна вітаю настаяцеляў і семінарыстаў ...
Читать далее »Апублікавана була Святога Айца на Год Міласэрнасці
Міласэрнасць – “краевугольны камень, які падтрымлівае жыццё Касцёла”. Гэта лейтматыў булы “Misericordiae Vultus” Папы Францішка, якая абвяшчае Год Божай Міласэрнасці. Дакумент быў апублікаваны 11 красавіка з нагоды Першых Нешпараў Нядзелі Божай Міласэрнасці, якія ўзначаліў у ватыканскай базыліцы сам Пантыфік. Була абвяшчае адкрыццё “Святых дзвярэй” не толькі ў базыліцы св. Пятра і рымскіх папскіх базыліках, але і спецыяльных “Дзвярэй міласэрнасці” ў “кожным ...
Читать далее »Глянцевый журнал о Папе Франциске появился в Германии
Германия стала второй – после Италии – страной, в которой стал выходить глянцевый журнал, полностью посвященный Папе Франциску. В марте в Штутгарте вышел первый номер ежемесячника Mein Papst. Журнал, издаваемый фирмой «Панини», в целом представляет собой немецкий вариант итальянского Il mio papa – на его 72 страницах соединились стиль знаменитого американского журнала People и религиозный контент. Mein Papst изобилует фотографиями, ...
Читать далее »Папа можа прыехаць у Беларусь без згоды Праваслаўнай Царквы
Для візіту ў Беларусь Пантыфіка ў якасці кіраўніка дзяржавы не патрэбны “дазвол” Беларускай Праваслаўнай Царквы, заявіў айцец Сергій Лепін, старшыня сінадальнага Інфармацыйнага аддзела вышэйузгаданай Царквы. “Наш Прэзідэнт запрашае да сябе кіраўніка іншай дзяржавы, і калі гэта дзяржаўны візіт, Беларуская Праваслаўная Царква ў гэтым не прымае ніякага ўдзелу, і ніякіх “дазволаў” з яе боку ў дадзеным пытанні не патрабуецца”, — заявіў ...
Читать далее »У Ватыкане ўзмацнілі меры бяспекі
«Меры бяспекі на дадзены момант ўзмоцнены», — заявіла кіраўнік Інспекцыі грамадскага парадку пры Ватыкане Марыя Разарыя Майарына (Maria Rosaria Maiorino). «Мы павінны быць да ўсяго гатовыя, пачынаючы ад тэракту да простага верніка, які ад вялікіх пачуццяў для Папы кідае ў паветра які-небудзь прадмет, або паломніка, які параніцца аб агароджу», — распавяла 59-гадовая кіраўнік ватыканскай Інспекцыі ў інтэрв’ю штотыднёвіку Oggi. Чэргі ля паліцэйскага кантролю перад уваходам у ...
Читать далее »Святы Айцец заклікаў спыніць пераслед хрысціян
Святы Айцец у чарговы раз нагадаў аб праблеме пераследу хрысціян. 6 красавіка звяртаючыся да вернікаў з вакна Апостальскага палацу Ватыкана, Папа асаблівым чынам прывітаў дэлегацыю каталіцкага руху “Шалом”, члены якога правялі ў Рыме эстафету салідарнасці, з мэтай прыцягнення ўвагі грамадскасці да пераследу вызнаўцаў Хрыста ў свеце. “Ваш шлях па дарогах закончыўся, але ўсімі павінен працягвацца духоўны шлях гарачай малітвы, канкрэтнага ...
Читать далее »Баснійскія мусульманскія цесляры рыхтуюць дар Папу
Падчас Эўхарыстыі ў рамках візіту ў Сараева 6 чэрвеня 2015 г. Святы Айцец будзе карыстацца тронным крэслам вырабленым двума мусульманскімі цеслярамі: Саленам Хайдаровачам і яго сынам Эдзінам, якія пражываюць у горадзе Завідавічы, у цэнтральнай Босніі і Герцагавіне. Крэсла будзе зроблена з арэхавага дрэва і ўпрыгожана выявамі папскага гербу і баснійскіх катэдральных касцёлаў. Яго аўтары – якія, як і многія іншыя ...
Читать далее »Электронны планшэт Папы выстаўлены на аўкцыён
Электронны планшэт, які належаў папу Францішку, будзе прададзены на аўкцыёне ва Уругваі. Сродкі будуць накіраваны на адукацыйныя мэты. Адзін з уругвайскіх аўкцыённых дамоў, які адказвае за продаж “iPad”, абвясціў таргі на 14 красавіка 2015 г. Ужо атрымана некалькі званкоў ад зацікаўленых асоб. Планшэт трапіў у краіну праз уругвайскага святара, які атрымаў яго ў дар ад Пантыфіка. Ён, у сваю чаргу, ...
Читать далее »Францішак працуе над энцыклікай аб экалогіі
Папа Францішак працуе над энцыклікай прысвечанай праблемам навакольнага асяроддзя і экалогіі чалавека. У яго працоўным графіку на бягучы тыдзень не прадугледжаны ўдзел у афіцыйных сустрэчах і мерапрыемствах, за выключэннем агульнай аўдыенцыі на плошчы св. Пятра, якая адбудзецца 25 сакавіка. Аб сваіх планах прысвяціць цэлы тыдзень працы над энцыклікай Святы Айцец сам паведаміў у размове з журналістамі 15 студзеня 2015 г., ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!