Пра значэнне святаў у жыцці сям’і распавёў папа Францішак 12 жніўня падчас агульнай аўдыенцыі на плошчы св. Пятра ў Ватыкане. У бліжэйшых катэхезах, ён будзе казаць таксама пра іншыя два элементы сямейнага жыццёвага рытму: працу і малітву. Пантыфік адзначыў, што “свята – гэта вынаходства Бога”, аб чым кажа Святое Пісанне: сам Бог адпачыў, пасля шасці дзён стварэння. Ён нас вучыць, ...
Читать далее »Архив меток: Папа Францішак
У маладосці Папа планаваў стаць урачом
У маладосці папа Францішак марыў стаць урачом. Аб гэтым распавёў журналістам іспанскай газеты “ABC” яго пляменнік, Хасэ Ігнасыя – сын роднай сястры Святога Айца, Марыі Елены. Паводле яго слоў, Хорхэ Берголіа калісьці абяцаў сваёй маці, што пачне вывучаць медыцыну. Здавалася ўсё ішло менавіта да гэтага: ён атрымаў спецыяльнасць хіміка, працаваў у лабараторыі. Аднойчы маці Пантыфіка ўвайшла ў яго пакой і ...
Читать далее »Пантыфік устанавіў Дзень малітвы за Стварэнне
Папа Францішак устанавіў Сусветны дзень малітвы аб абароне Стварэння, які будзе святкавацца штогадова 1 верасня. Адпаведны ліст Святы Айцец скіраваў 10 жніўня на імя кардынала Пітэра Тарксана, старшыні Папскай рады “Iustitia et pax” і кардынала Курта Коха, старшыні Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству. Дзень малітвы мае экуменічны характар і будзе адзначацца таксама Праваслаўнай Царквой. Таму, у спецыяльным пасланні Пантыфіка, падкрэсліваецца ...
Читать далее »Афрыка рыхтуецца да сустрэчы са Святым Айцом
Ідзе падрыхтоўка да першага падарожжа папы Францішка ў Афрыку. На мінулым тыдні ватыканская дэлегацыя знаходзілася ў Бангі – сталіцы Цэнтральнаафрыканскай Рэспублікі, якая стане адной з трох краін Чорнага кантынента, і якую Святы Айцец наведае 27-29 лістапада 2015 г. Дзвума наступнымі будуць Уганда і Кенія. “Для нас гэта пілігрымка з’яўляецца сапраўдным благаслаўленнем”, — сказаў арцыбіскуп Бангі Дзьеданэ Нзапалаінга. Ён падкрэсліў, што ...
Читать далее »Папу Францішка адзначылі праваабарончай прэміяй
Святы Айцец адзначаны прэміяй “Абаліцыяніст году” за ўклад у паўсюдную адмену смяротнага пакарання. Узнагода штогадова прысуджаецца італьянскай праваабарончай асацыяцыяй пад назвай “Не кранаць Каіна” (Nessuno tocchi Caino), дзейнасць якой носіць міжнародны характар. Папа Францішак, “пантыфікат якога пачаўся з адмены пажыццёвага пакарання і прызнання катаванняў злачынствам у заканадаўстве Дзяржавы Ватыкан, моцна і ясна выказаўся не толькі супраць смяротнага пакарання, але і ...
Читать далее »Пантыфік даў пачатак рэгістрацыі ўдзельнікаў СДМ-2016
Зрабіўшы некалькі клікаў на электронным планшэце, Папа Францішак першым зарэгістраваўся ў якасці ўдзельніка ХХХІ Сусветных дзён моладзі, якія пройдуць у Кракаве 26-31 ліпеня 2016 г. Гэта адбылося падчас звароту Пантыфіка да вернікаў з вакна Апостальскага палацу Ватыкана пасля малітвы “Анёл Панскі”. Сваім сімвалічным жэстам Святы Айцец адкрыў рэгістрацыю удзельнікаў Сусветных дзён моладзі. “Сёння адкрываецца рэгістрацыя на ХХХІ Сусветныя дні моладзі, ...
Читать далее »Пантыфік падтрымаў лекамі мігрантаў
Папа Францішак падтрымаў рымскі цэнтр для мігрантаў “Baobab”. Папскі элемазінарый, арцыбіскуп Конрад Краеўскі, перадаў ад яго імя найбольш запатрабаваныя ў дадзены момант лекі. Гаворка ідзе аб 50 кг медыцынскіх прэпаратаў для лячэння каросты і сотні ўпаковак антыбіётыкаў, антыалергічных сродкаў і супрацьзапаленчых і анты-грыбковых мазяў. Лекі будуць ужывацца медыкамі, якія дзейнічаюць у рамках ініцыятывы “вулічная клініка”, што мае на мэце прыйсці ...
Читать далее »Найбольш кранальная сцэна з папскай пілігрымкі
Падчас прывітальнай цырымоніі ў аэрапорце ў Парагваі трое выбраных дзяцей, якія дарылі кветкі і віталі Папу, у дадатак да слоў прывітання, паведамілі Святому Айцу нешта яшчэ … Як сказаў пасля прэзідэнт краіны, дэлегацыя, якая вітала Папу Францішка паведаміла яму, што побач ёсць іншыя дзеці, якія імкнуліся сустрэцца з Пантыфікам, але не было ім магчымасці падабрацца бліжэй. Як інфармуе deon.pl, рэакцыя ...
Читать далее »«Прадзядуля для сэлфі і незвычайныя падарункі»: Папа Францішак даў прэс-канферэнцыю на борце самалёта
Касцёл Лацінскай Амерыкі, вядома, мае шмат праблем, ён крыху недысцыплінаваны, але жывы, падкрэсліў Папа Францішак 13 ліпеня 2015 г. падчас імправізаванай прэс-канферэнцыі на борце самалёта на шляху з Парагваю ў Рым, паведамляе Ватыканскае радыё. Нягледзячы на стомленасць доўгім падарожжам і шматлікімі сустрэчамі, Пантыфік на працягу гадзіны адказваў на пытанні пятнаццаці журналістаў. Ён растлумачыў, што хацеў паехаць на свой родны кантынент, ...
Читать далее »Святы Айцец да моладзі: гуляйце ў камандзе Хрыста
“Сябры! Сяброўства з’яўляецца адным з найвялікшых дароў, што чалавек, малады чалавек можа мець і можа прапанаваць. Гэта праўда! Як цяжка жыць без сяброў!”, — заўважыў Францішак у сваёй непрачытанай, але ўручанай маладым парагвайцам прамове. Ён спаткаўся з моладдзю 12 ліпеня на бульвары Костанэра ля ракі Парагвай у Асунсьён. Пантыфік спаслаўся на словы Хрыста: “Я ж назваў вас сябрамі, бо ўсё, ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!