Папа Францішак звярнуўся з заклікам да парафій, рэлігійных супольнасцяў, кляштараў і санктуарыяў ва ўсёй Еўропе прыняць па адной сям’і бежанцаў. Дзве сям’і ў бліжэйшыя дні будуць таксама прыняты двума ватыканскімі парафіямі. “Міласэрнасць Бога распазнаецца праз нашы ўчынкі, як сведчыла жыццё бл. Маці Тэрэзы з Калькуты, чарговую гадавіну смерці якой мы адзначалі ўчора”, — сказаў Францішак 5 верасня пасля марыйнай малітвы ...
Читать далее »Архив меток: Папа Францішак
Французскі “пробашч няўдачнікаў” памоліцца з Папам
11 верасня 2015 г. ранішнюю св. Імшу ў Ватыкане разам з папам Францішкам будзе цэлебраваць французскі святар кс. Гі Жыльбер, які на працягу доўгага часу апякуецца “скаладанымі” падлеткамі на ўскраінах Парыжу. Малітвай з Пантыфікам святар адзначыць сваё 80-годдзе і 50-годдзе душпастырскай дзейнасці. Кс. Гі Жыльбер ужо больш чым 40 гадоў дапамагае беднай, незаконапаслухмянай і нарказалежнай моладзі. Вядомы ў Францыі, як ...
Читать далее »Папа Францішак наведаў краму оптыкі ў Рыме
Турысты і жыхары Рыма нечакана атрымалі магчымасць зблізку паглядзець на Папу, калі кіраўнік Рымска-каталіцкай царквы пакінуў Ватыкан дзеля візіту ў оптыку. Францішак прыехаў у краму акуляраў на звычайнай машыне і правёў каля 40 хвілін, прымяраючы новыя аправы. У выніку ён папрасіў, каб яму проста ўставілі новыя шкельцы, і настаяў, што сам аплаціць пакупку. «Мне не патрэбна новая аправа, мне проста ...
Читать далее »Папа павіншаваў юдэяў Аргентыны з надыходзячымі святамі
Папа Францішак скіраваў віншавальную тэлеграму на імя Абрагама Скоркі, галоўнага рабіна Буэнас-Айрэса, з нагоды святкавання Рош Ха-Шана, яўрэйскага Новага года, а таксама Ём Кіпура (Дня паяднання). Пантыфік выказаў шчырыя віншаванні ўсёй яўрэйскай супольнасці Аргентыны і заклікаў не забываць маліцца за яго. Са свайго боку ён таксама паабяцаў малітву. Францішак скіроўвае віншаванні аргентынскай яўрэйскай супольнасці штогадова. Гэту традыцыю ён пачаў яшчэ ...
Читать далее »Папа Францішак даў права кожнаму святару адпускаць грэх аборту і прыняў шэраг важных рашэнняў
“Хачу, каб Юбілей быў жывым досведам блізкасці Айца, дотыкам да Яго пяшчоты, каб вера кожнага верніка была ўзмоцнена і, такім чынам, яго сведчанне стала яшчэ больш плённым”, — такая думка гучыць у пачатку ліста папы Францішка да арцыбіскупа Рына Фізікелы, старшыні Папскай рады па новай евангелізацыі. Галоўнай тэмай паслання, абнародаванага ў Ватыкане 1 верасня, сталі адпусты, звязаныя з Надзвычайным Юбілейным ...
Читать далее »Велізарны партрэт Пантыфіка ствараецца ў Нью-Ёрку
Велізарны партрэт папы Францішка будзе ўпрыгожваць цэнтр Нью-Ёрка падчас яго візіту ў ЗША. Група вулічных мастакоў пачала стварэнне выявы Пантыфіка на сцяне аднаго з хмарачосаў прэстыжнай Восьмай Авеню на Манхэтэне – вуліцы, на якой знаходзяцца некалькі буйных музеяў і пражывае шэраг сусветна вядомых кінаакцёраў і музыкантаў. Партрэт Святога Айца мастакі ствараюць уручную. Яго вышыня – 70 метраў. Францішак будзе намаляваны ...
Читать далее »Зняволеныя робяць крэсла для Пантыфіка
Група зняволеных з Філадэльфіі робіць крэсла з арэхавага дрэва для папы Францішка. Яно будзе выкарыстана падчас знаходжання Пантыфіка ў ЗША ў верасні. Папа будзе сядзець на ім падчас наведання філадэльфійскай турмы Каран-Фромхолд. Святы Айцец наведае Злучаныя Штаты 22-28 верасня 2015 г. Праграма яго знаходжання ў гэтай краіне прадугледжвае візіты ў Філадэльфію, Вашынгтон і Нью-Ёрк. Ён пабывае, між іншым, у штаб-кватэры ...
Читать далее »Жыхары ЗША сімпатызуюць Папу Францішку
Францішак карыстаецца ў ЗША вялікай сімпатыяй, вынікае з даследавання, прадстаўленага 25 жніўня, Амерыканскім інстытутам грамадскай думкі. У апытанні адносна Папы і Касцёла, праведзеным напярэдадні візіту Францішка ў ЗША, прыняў удзел 1331 амерыканец. Дзве траціны, 67% грамадзян ЗША, ацэньваюць Пантыфіка станоўча. Каталіцкі Касцёл карыстаецца сімпатыяй 56% апытаных. Крыху іншым чынам выглядае рэйтынг сярод саміх католікаў: 90% з іх даюць самую высокую ...
Читать далее »Як праходзіць ранішняя Эўхарыстыя ў “доме” Папы?
Кожную раніцу, калі рымскія вулачкі яшчэ пустыя, а фанары яшчэ свецяць, праз браму каля Залі Паўла VI у Ватыкан уваходзіць невялікая група людзей. Сярод іх ёсць важныя мужчыны і жанчыны ў элегантных строях, простыя людзі, сем’і з малымі дзецьмі, біскупы, святары і законніцы. Усе яны накіроўваюцца ў Дом св. Марты – месца дзе пражывае папа Францішак. Яны ідуць сюды, каб ...
Читать далее »Пантыфік зноў адмовіўся ад “ватыканскага” папамабіля
Францішак будзе выкарыстоўваць падчас свайго візіту ў Злучаных Штатах “Jeep Wrangler” трансфармаваны ў папамабіль “на месцы”. Такім чынам, арганізатары чарговы раз адмовіліся ад транспартавання сродка перасоўвання з Ватыкану. Зараз аўтамабіль знаходзіцца на праверцы ў Сакрэтнай службе ЗША, якая нясе адказнасць за персанальную ахову высокіх дзяржаўных гасцей, паведаміла газета “Washington Post”. Падрабязнасці перааснашчэння пакуль не вядомыя. Падобная стратэгія абрана не ўпершыню. ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!