Святы Айцец наведае Фаціму

c234rsdУ 2017 годзе Святы Айцец наведае Марыйны санктуарый у Фаціме. Аб гэтым паведамляе Ватыканскае радыё са спасылкай на мясцовага біскупа Антонія Марту.

Партугальски іерарх сказаў, што ў размове з ім Папа Францішак выказаў жаданне прыехаць у Фаціму на 100-годдзе аб’яўленняў Багародзіцы.

Біскуп Марту патлумачыў, што Францішак дазволіў яму ўжо зараз абвясціць пра гэты візіт у Фаціму і нагадаў, што пасля абрання ў сакавіку 2013 года, ён даверыў свой пантыфікат апецы Маці Божай Фацімскай.

Фацімскія Марыйныя аб’яўленні адбыліся ў 1917 годзе. На працягу шасці месяцаў (упершыню — 13 мая) тром дзецям-пастушкам з’яўлялася Маці Божая, просячы чалавецтва пры іх пасрэдніцтве аб навяртанні і пакаянні. Штогод у Фаціму прыбываюць сотні тысяч пілігрымаў. Туды здзяйснялі паломніцтва таксама і Папы Рымскія: у 1967 — Павел VI, затым тройчы — Ян Павел II (1982, 1991 і 2000г., калі ён беатыфікаваў Гіяцынту і Францішка Марто).

Беатыфікацыйны працэс трэцяй удзельніцы аб’яўленняў, Люцыі dos Santos, пачаўся ў 2008 годзе. У 2010 годзе Фаціму наведаў Папа Бэнэдыкт XVI.

gosc.pl

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі