У сераду 5 верасня па ініцыятыве Папы Францішка ў сталовыя для бедных і цэнтры дапамогі ў Рыме і яго ваколіцы развезлі 20 тысяч порцый марозіва для іх падапечных. Ватыкан тлумачыць, што гэта падарунак ад фабрыкі, якая вырашыла раздаць сваё марозіва беднякам. Кардынал Краеўскі, папскі размеркавальнік міласціны, асабіста прывёз у касцёльны цэнтр дапамогі «Mondo Migliore» («Лепшы свет») непадалёк Рыма спецыяльную дастаўку ...
Читать далее »Архив меток: Папа Францішак
Пантыфік: у чым заключаецца сапраўдны адпачынак?
Калі адкрываем сэрца на Божы Провід і разумеем, што душа знаходзіць супакой толькі ў Пану, тады жыццё становіцца цудоўным і пачынаецца сапраўдны адпачынак, падкрэсліў Папа. Падчас агульнай аўдыенцыі, якая 5 верасня прайшла на плошчы св. Пятра ў Ватыкане, Пантыфік працягнуў цыкл катэхез, прысвечаны Дэкалогу, засяродзіўшы сваю ўвагу на трэцяй запаведзі: “Памятай дзень святы святкаваць”. “Здаецца, што гэту запаведзь вельмі лёгка ...
Читать далее »Дапоўнена праграма візіту Папы ў краіны Балтыі
У сталіцы Літвы Папа памоліцца ля помніку ахвярам віленскага гета, у скверы на вуліцы Руднінку. Ён зробіць тут кароткі прыпынак перад наведваннем сталічнага Музея акупацыі і барацьбы за свабоду. Малітва ля помніку ахвярам гета – якая адбудзецца вечарам 23 верасня – не была прадугледжана афіцыйнай праграмай падарожжа Папы ў краіны Балтыі, апублікаванай Залай Друку Апостальскай Сталіцы некалькі месяцаў таму. У ...
Читать далее »Папа Францішак сустрэўся з біскупамі, якія прымалі ўдзел у рэкалекцыях
Папа Францішак прыняў на аўдыенцыі ў Ватыкане каля 40 біскупаў, якія з 20 жніўня па 3 верасня 2018 года прымалі ўдзел у духоўных практыкаваннях, арганізаваных Кангрэгацыяй па справах Біскупаў. Зала Друку Апостальскай Сталіцы паведаміла, што рэкалекцыі праводзіліся згодна з пажаданнем Святога Айца, які хацеў, каб кожны год існавала магчымасць для духоўнага абнаўлення ў тых пастыраў, якія атрымалі біскупскае пасвячэнне пяць ...
Читать далее »Дзяржсакратар: Папа спакойны, нягледзячы на абвінавачванні
Папа застаецца спакойным, нягледзячы на абвінавачванні з боку былога нунцыя ў ЗША, адзначыў кардынал Пьетра Паралін. У інтэрв’ю італьянскаму выданню “La Stampa” Дзяржсакратар Яго Святасці Папы прызнаўся, што дакумент арцыбіскупа Карла Марыі Вігано, які абвінаваціў Папу Францішка ў тым, што ён ведаў пра злоўжыванні кардынала Тэадора МакКарыка з 2013 года, выклікаў у яго “вялікі боль”. Кардынал Паралін выказаў спадзяванне, што ...
Читать далее »Пантыфік блаславіў алтар малітвы за мір
Папа блаславіў алтар, перад якім будуць адбывацца спецыяльныя малітвы ў інтэнцыі міру. Гэта адбылося 29 жніўня перад агульнай аўдыенцыяй у Ватыкане. Алтар будзе размешчаны ў адмысловай Капліцы супакою, якую 1 верасня ўрачыста адкрыюць ў польскім мястэчку Непакалянаў у рамках ініцыятывы “Дванаццаць зорак на кароне Марыі Каралевы Супакою”, якую рэалізуе асацыяцыя “Супольнасць Каралевы Супакою” (Communità Regina della Pace). Праект прадугледжвае стварэнне ...
Читать далее »Ірландыя: папскія аўтамабілі паслужаць дабрачыннасці
Два сінія аўтамабілі “Шкода Рапід”, якія былі прызначаны для перамяшчэння Папы падчас яго візіту ў Дублін, перадалі дабрачынным арганізацыям. Адна з машын будзе знаходзіцца на службе арганізацыі “Crosscare”, якая дзейнічае ў ірландскай сталіцы. Дабрачынная структура дапамагае сем’ям, якія раптоўна аказаліся без жылля, знайсці новы дах над галавой. У Дублінскай архідыяцэзіі патлумачылі, што аўтамабіль будзе выкарыстоўвацца для дастаўкі сем’яў у іх ...
Читать далее »Пантыфік нагадаў аб выключнасці жаночага генія
Папа скіраваў пасланне да ўдзельнікаў 38-га моладзевага намётавага летніка, які прайшоў у санктуарыі святога Габрыэля ад Маці Божай Балеснай, у гарах цэнтральнай Італіі. Сотні юнакоў і дзяўчат з усяго Апенінскага паўвострава сабраліся разам, каб памаліцца, здзейсніць пешую пілігрымку і паразважаць аб месцы жанчыны ў сучасным свеце і Касцёле. Тэма сустрэчы была выбрана ў святле евангельскіх слоў: “Не бойся, Марыя, бо ...
Читать далее »Папа: барацьба Касцёла са злоўжываннямі – прыклад для ўсіх
На заканчэнне свайго візіту ў Ірландыю Папа Францішак даў настаўленні мясцовым біскупам, з якімі сустрэўся вечарам 26 жніўня 2018 года ў дамініканскім кляштары ў Дубліне. Святы Айцец падкрэсліў, што жадае падтрымаць дзейнасць мясцовага епіскапату. “Я асабліва ўдзячны вам за клопат, які вы аказваеце бедным, адчужаным і патрабуючым дапамогі, як аб гэтым сведчыць ваш нядаўні пастырскі ліст на тэму бяздомных і ...
Читать далее »Папа Францішак заклікаў сем’і быць бастыёнамі веры і дабрыні
Няхай сем’і будуць бастыёнамі веры і дабрыні, пажадаў Папа перад малітвай “Анёл Панскі”, якая прайшла 26 жніўня 2018 г. у ірландскім марыйным санктуарыі ў мястэчку Нок. “Дзякую Богу і радуюся, што знаходжуся сярод вас, у сэрцы ірландскага народа, за магчымасць наведаць вельмі дарагі ўсім ірландцам санктуарый, — сказаў Папа. — Дзякую арцыбіскупу Ньеры і рэктару, кс. Гібансу, за іх сардэчнае ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!