Архив меток: Папа Францішак

Папа Францішак падвёў вынікі падарожжа ў краіны Балтыі

Падчас агульнай аўдыенцыі, якая 26 верасня 2018 года прайшла на плошчы св. Пятра ў Ватыкане, Папа Францішак падзяліўся ўражаннямі ад свайго падарожжа ў Літву, Латвію і Эстонію. Пантыфік нагадаў, што яго візіт быў прымеркаваны да 100-годдзя аднаўлення незалежнасці гэтых краін. “Сто гадоў, палову з якіх яны пражылі пад акупацыяй, спачатку нацысцкай, а потым савецкай. Гэта народы, якія шмат пакутавалі, і ...

Читать далее »

Відэарэпартажы з візіту Папы Францішка ў краіны Балтыі

З 22 па 25 верасня Пантыфік здзейсніў візіт у Літву, Латвію і Эстонію. Гэта было 23-е падарожжа Святога Айца за межы Італіі. Папа Францішак сустракаўся з кіраўнікамі дзяржаваў і прадстаўнікамі грамадскасці, а таксама ўзначаліў святыя Імшы ў Каўнасе, Аглоне і Таліне. На жаль, у бліжэйшай будучыні візіт Папы ў Беларусь малаверагодны, таму шмат беларусаў у гэтыя дні накіраваліся ў Літву ...

Читать далее »

Фотарэпартаж з візіту Папы Францішка ў Аглону

У панядзелак 24 верасня Папа Францішак наведаў латышскую Аглону, дзе ўзначаліў святую Імшу на плошчы перад Санктуарыем Маці Божай Аглонскай. Тысячы вернікаў прыбылі на сустрэчу са Святым Айцом. Сярод тых, хто вітаў Пантыфіка і ўдзельнічаў разам з імі на святой Імшы, былі і беларускія пілігрымы. Асабліва шмат іх прыехала з Віцебскай дыяцэзіі, бо Аглона знаходзіцца непадалёк ад яе межаў. Падрабязнасці ...

Читать далее »

Папа Францішак у Аглоне: Марыя заклікае нас да братэрства

Панна Марыя стаіць побач з пакутуючымі і заклікае да прабачэння і будавання братэрства, заўважыў Пантыфік падчас св. Імшы, якую цэлебраваў 24 верасня ў санктуарыі Маці Божай Аглонскай у Латвіі. У гаміліі Папа спаслаўся на дэвіз свайго падарожжа ў Латвію: “Пакажы нам сваю Маці”. Ён заўважыў, што на старонках Евангелля св. Яна Панна Марыя з’яўляецца ў дзвюх сітуацыях: на вяселлі ў ...

Читать далее »

Папа ў рыжскім Домскім саборы: няхай заўсёды гучыць музыка Евангелля

Няхай не перастае гучаць музыка Евангелля, якая робіць нас місійнымі вучнямі Пана, пажадаў Папа падчас экуменічнай сустрэчы, якая 24 верасня 2018 г. адбылася ў рыжскім Домскім кафедральным саборы. Святы Айцец высока ацаніў сяброўскія адносіны і супрацоўніцтвам паміж рознымі хрысціянскімі супольнасцямі ў Латвіі. “Асмелюся сказаць, што гэта з’яўляецца “жывым экуменізмам”, які ёсць адной з характэрных рысаў Латвіі. Безумоўна, гэта прычына для ...

Читать далее »

Святы Айцец: Няхай Літва служыць маяком надзеі

Увечары 23 верасня Папа Францішак вярнуўся з Каўнаса ў Вільнюс, дзе наведаў Музей акупацыі і барацьбы за свабоду і здзейсніў там кароткую малітву за ўсіх ахвяраў вайны. “Божа Мой, Божа Мой, чаму Ты Мяне пакінуў?” (Мц 27,46) – гэты крык нашага Пана не перастае гучаць сярод гэтых муроў, адзначыў Папа. “Гэта Вялікая Пятніца болю і горычы, роспачы і бяссілля, жорсткасці ...

Читать далее »

Імша Папы Францішка ў Каўнасе: лацінская мова і больш за 100 тысяч вернікаў

23 верасня Папа Рымскі прыбыў у Каўнас, дзе цэлебраваў св. Імшу для сабраных у парку Сантакос. Прывітаць Пантыфіка сабралася каля 100 тысяч чалавек, сярод якіх і больш за 800 святароў. Святую Імшу канцэлебравалі арцыбіскуп Ліангінас Вірбалас, біскуп Каўнаса, і арцыбіскуп Гінтарас Грушас, старшыня літоўскага епіскапату, больш за 30 біскупаў з Літвы і прылеглых краін, а таксама больш за 800 святароў ...

Читать далее »

Папа ў Каўнасе: перамагаць прагу ўлады самаахвярнасцю

Быць Касцёлам, які вырушае ў дарогу, не баяцца выходзіць і ахвяраваць сябе на карысць патрабуючых, не чакаючы ўзнагароды, заклікаў Папа вернікаў падчас св. Імшы ў Каўнасе. У другі па велічыні горад Літвы Папа Францішак прыехаў з Вільнюса раніцай 23 верасня. Урачыстая літургія ў мясцовым парку Sàntakos распачалася ў 10.00 па мясцовым часе і стала першым vерапрыемствам, запланаваным на другі дзень Апостальскага падарожжа Пантыфіка ...

Читать далее »

Пантыфік да балтыйцаў: перадаваць моладзі спадчыну свабоды

“Хоць я і еду як Пастыр Каталіцкага Касцёла, хацеў бы, аднак, абняць вас усіх і пераказаць пасланне міру, добрай волі і надзеі на будучыню”, — адзначыў Папа Францішак у відэапасланні да народаў Літвы, Латвіі і Эстоніі. Напярэдадні Апостальскага падарожжа ў краіны Балтыі Святы Айцец звярнуўся да іх народаў са словамі шчырага прывітання. Відэапасланне распаўсюдзіла 20 верасня 2018 года Зала Друку ...

Читать далее »

Святы Айцец сустрэўся з асобамі, што атрымалі траўмы на вытворчасці

Папа Францішак сустрэўся з дэлегацыяй італьянскай асацыяцыі “ANMIL”, якая аб’ядноўвае людзей, што атрымалі траўмы на вытворчасці. Сустрэча прайшла 20 верасня 2018 года ў Ватыкане. Святы Айцец заўважыў, што найбольш балючымі з’яўляюцца сітуацыі, калі чалавек, у выніку атрыманай траўмы, становіцца інвалідам і не можа клапаціцца пра сябе і ўласную сям’ю. Ён заклікаў да рэінтэграцыі такіх асоб у працоўную дзейнасць і жыццё ...

Читать далее »