Архив меток: Папа Францішак

Папа Францішак: пашана да бацькоў – шлях да шчаслівага жыцця

Дасягненне поўнага і шчаслівага жыцця залежыць ад належнай удзячнасці бацькам, заўважыў Папа падчас агульнай аўдыенцыі, якая 19 верасня 2018 г. прайшла на плошчы св. Пятра ў Ватыкане. Працягваючы цыкл катэхез аб Дэкалогу, Святы Айцец засяродзіў сваю ўвагу на чацвёртай запаведзі: “Шануй бацьку свайго і маці сваю”. Ён нагадаў, што павага да бацькоў патрабуе канкрэтных жэстаў адданасці, любові і клопату. Але ...

Читать далее »

Абнародаваны спіс удзельнікаў Сінода Біскупаў

Зала Друку Апостальскай Сталіцы абнародавала спіс удзельнікаў XV Звычайнай Асамблеі Сінода Біскупаў на тэму “Моладзь, вера і распазнанне паклікання”, якая адбудзецца 3-28 кастрычніка гэтага года. Форум будзе праходзіць пад старшынствам Папы Францішка. Беларусь на ім прадставіць арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі. Усяго ў спісе больш за 400 асобаў. Генеральным сакратаром Сінода Біскупаў застаецца кардынал Ларэнца Балдзісэры. Чатыры дэлегаваныя старшыні: іракскі ...

Читать далее »

Новы дакумент Папы Францішка будзе прысвечаны біскупскай камуніі

18 верасня ў Ватыкане будзе прадстаўлена новая Апостальская канстытуцыя Святога Айца Францішка пад назвай “Episcopalis communio”. Аб гэтым паведаміла Зала Друку Святога Пасаду, запрашаючы журналістаў на спецыяльную прэзентацыю. Прадставяць дакумент кардынал Ларэнцы Балдзісэры, Генеральны сакратар Сінода Біскупаў, і яго намеснік, біскуп Фабіа Фабэнэ. Папярэдняя Апостальская канстытуцыя Папы Францішка ўбачыла свет у пачатку гэтага года і была прысвечана касцёльным універсітэтам і ...

Читать далее »

Формула для моладзі ад Папы Францішка: ісці, шукаць, марыць, служыць

Бога не пачуеш, седзячы ў крэсле, Ён пазнаецца ў хадзе, пра што сведчыць гісторыя вучняў з Эмаус, звярнуў увагу маладых людзей Папа Францішак. Сустракаючыся з моладдзю 15 верасня ў Палерма, Папа заўважыў, што ў пошуках сапраўднага Бога не дапаможа мабільны тэлефон, тэлебачанне, гучная музыка. Яго не знойдзеш праводзячы час перад люстэркам. Не варта шукаць Яго, зачыніўшыся ў сваім пакоі, думаючы ...

Читать далее »

Папа Францішак кожны дзень моліцца за народы Сірыі і Ірака

Не закрываць вачэй на прычыны, які прымусілі мільёны людзей пакінуць уласныя землі на Блізкім Усходзе, заклікаў Святы Айцец міжнародную супольнасць. На аўдыенцыі, якая прайшла 14 верасня ў Ватыкане, Папа прыняў прадстаўнікоў каталіцкіх дабрачынных арганізацый, якія працуюць у Сірыі і памежных з ёй краінах. Яны прымалі ўдзел у канферэнцыі, прысвечанай гуманітарнай сітуацыі на ахопленых вайной тэрыторыях Блізкага Усходу. “Кожны дзень у ...

Читать далее »

Папа Францішак: рабства ўласнага эга знявольвае мацней за турму

Аб сэнсе адпачынку і сапраўднай свабоды, якая з’яўляецца дарам Езуса Хрыста, нагадаў Папа падчас агульнай аўдыенцыі, якая 12 верасня 2018 г. прайшла на плошчы св. Пятра ў Ватыкане. Працягваючы цыкл катэхез аб Божых запаведзях, Папа Францішак заўважыў, што Дэкалог, які быў абвешчаны ў Кнізе Зыходу, амаль ідэнтычны з тым, што знаходзіцца ў Кнізе Другазаконня. Выключэнне складае толькі трэцяя запаведзь. У ...

Читать далее »

Езус і ваша сэлфі: у Літве праводзяць акцыю да прыезду Папы

Арганізатары візіту Папы Рымскага ў Літву запрашаюць усіх жадаючых дасылаць свае партрэты, каб стаць часткай калажа іконы Божай Міласэрнасці. Знакамітая выява Езуса Міласэрнага з тысяч маленькіх фатаграфій будзе дэманстравацца на віленскай Катэдральнай плошчы, дзе моладзь збярэцца ў чаканні Папы Францішка 22 верасня а 15-й гадзіне. На афіцыйным сайце візіту — www.papalvisit.lt — кожны можа загрузіць фотаздымак, які будзе скарыстаны для ...

Читать далее »

Папа склікае сустрэчу старшынь епіскапатаў на тэму злоўжыванняў

У Ватыкане 12 верасня завяршылася 26-я сесія Рады кардыналаў па дапамозе Святому Айцу ў кіраванні Касцёлам. Большая частка трохдзённай сустрэчы была прысвечана працы над канчатковым праектам новай Апостальскай канстытуцыі аб Рымскай курыі пад рабочай назвай “Praedicate evangelium” (Абвяшчайце Евангелле). У ёй браў удзел Святы Айцец. У працах не прымалі ўдзел тры кардыналы: Франсіска Хаўер Эрасурыс з Чылі, Джордж Пэл з ...

Читать далее »

Папа: здаецца, што “Вялікі Абвінаваўца” ўзяўся за біскупаў

Біскупы павінны быць людзьмі малітвы, пакоры і знаходзіцца побач з давераным ім народам, асабліва сёння, калі, здаецца, “Вялікі Абвінаваўца” ўзяўся за біскупаў, сцвердзіў Папа. Падчас ранішняй Эўхарыстыі, якую 11 верасня Папа Францішак цэлебраваў у капліцы сваёй ватыканскай рэзідэнцыі, ён спаслаўся на ўрывак Евангелля св. Лукі (Лк 6, 12-19), у якім апавядаецца, як пасля доўгай начной малітвы Езус выбраў дванаццаць апосталаў, ...

Читать далее »

Святы Айцец: важна ўмець прызнаваць сябе грэшнікамі

Прызнаць сябе грэшнікамі, бо пакуль не навучымся абвінавачваць саміх сябе, не зможам крочыць шляхам хрысціянскага жыцця, заклікаў Папа падчас ранішняй св. Імшы 6 верасня 2018 г. у Ватыкане. У гаміліі Пантыфік засяродзіўся на літургічным евангельскім урыўку (Лк 5,1-11), у якім Пётр на заклік Хрыста закінуў сеткі ў мора і выцягнуў вялікае мноства рыбы. Паводле Папы Францішка, гэтае апавяданне нагадвае пра ...

Читать далее »