Архив меток: Папа Францішак

Пантыфік заклікаў да барацьбы з гандлем людзьмі

Да рашучай барацьбы з сучасным рабствам заклікаў Папа Францішак. 30 ліпеня 2018 года адзначаецца Сусветны дзень барацьбы з гандлем людзьмі. Пантыфік нагадаў пра гэта вернікам, сабраным 29 ліпеня на ватыканскай плошчы на малітве “Анёл Панскі”. “Заўтра будзе адзначацца абвешчаны Арганізацыяй Аб’яднаных Нацый Сусветны дзень барацьбы з гандлем людзьмі. Гэтая чума прыводзіць да пазбаўлення свабоды многіх мужчын, жанчын і дзяцей, з ...

Читать далее »

У Ірландыі выпусцілі паштовыя маркі з выявай Папы Францішка

З 26 ліпеня 2018 гадоў у Ірландыі ўвайшла ў абарачэнне серыя з двух марак, прысвечаных запланаванаму падарожжу Святога Айца ў гэтую краіну. На марцы коштам 1 еўра намаляваны Папа, які выпускае ў неба голуба, а на другой – наміналам 1,5 еўра – прадстаўлена сям’я, якая ідзе ўздоўж пляжу. Гэты сюжэт распавядае пра галоўную мэту апостальскага візіту Папы – IX Сусветную ...

Читать далее »

Папа Францішак у Ірландыі – амаль 40 гадоў пасля візіту Яна Паўла ІІ

Папскі візіт у Дублін сустракаецца з вялікай цікавасцю сярод ірландцаў. Цэнтральную ролю тут грае сам Францішак, які з’яўляецца свайго роду рэлігійнай зоркай. “80-гадовы Пантыфік уяўляецца чалавекам сучасным, і людзям гэта падабаецца”, — сказаў мясцовы арцыбіскуп Дзіармуід Марцін. Пастыр Дублінскай архідыяцэзіі правёў спецыяльную прэс-канферэнцыю, на якой прайшла прэзентацыя Сусветнай сустрэчы сем’яў, што адбудзецца ў ірландскай сталіцы 21-26 жніўня 2018 г. У ...

Читать далее »

Папа і Патрыярхі размаўлялі пра адзіную дату Вялікадня

На нядаўняй сустрэчы Францішка з праваслаўнымі і іншымі ўсходнехрысціянскімі іерархамі, у прыватнасці, закраналася тэма агульнай даты святкавання Вялікадня. Аб гэтым заявіў халдэйскі Патрыярх Вавілона Луіс Рафаэль Сако, які быў адным з удзельнікаў падзеі, што мела месца 7 ліпеня 2018 года ў Бары, на поўдні Італіі. Падчас размовы, якая вялася за зачыненымі дзвярыма, не закраналіся дактрынальныя пытанні, прызнаўся каталіцкі іерарх. Ён ...

Читать далее »

Пантыфіку прапануюць “экалагічна” дапоўніць кананічнае права

Норму, якая б зацвярджала “сур’ёзную адказнасць” хрысціяніна за ахову навакольнага асяроддзя, прапануе дадаць у Кодэкс кананічнага права кардынал Франчэска Кокапальмерыа. “Новы канон гучаў бы прыблізна так: кожны хрысціянін, памятаючы, што сусвет – гэта агульны дом, мае сур’ёзны абавязак не толькі не разбураць, але звычайнымі паводзінамі і дзякуючы адмысловым ініцыятывам паляпшаць стан навакольнага асяроддзя, у якім кожная асоба паклікана жыць”, – ...

Читать далее »

Папа Францішак да моладзі: не забывайцеся пра сваю гісторыю і карані

Нас не вырабілі ў лабараторыі. Мы вырастаем з канкрэтнай сям’і, гісторыі, культуры, і павінны моцна трымацца гэтага. Такое перакананне выказаў Папа Францішак. Папа скіраваў відэа-пасланне да маладых людзей Антыльскага архіпелагу ў Карыбскім моры. Яны сустрэліся ў Марцініцы, каб размаўляць і разважаць пра будучыню сям’і ў сваім рэгіёне. Святы Айцец папярэдзіў, што калі моладзь хоча змяніць нешта, яе чакае цяжкая задача. ...

Читать далее »

Папа: многія ахрышчаныя жывуць быццам бы Хрыстус не існуе

“Многія ахрышчаныя жывуць так, як быццам бы Хрыстус не існаваў: яны паўтараюць жэсты і знакі веры, але не адпавядаюць рэальнай прыхільнасці да асобы Езуса і да яго Евангелля”, – сказаў папа Францішак падчас малітвы “Анёл Панскі”, якая 8 ліпеня 2018 года адбылася на плошчы святога Пятра ў Ватыкане. “Старонка сённяшняга Евангелля (Мк 6,1-6) гаворыць пра Езуса, які вяртаецца ў Назарэт ...

Читать далее »

Апублікавана праграма візіту Папы ў краіны Балтыі

5 ліпеня 2018 г. Зала Друку апублікавала афіцыйную праграму Апостальскага падарожжа Папы Францішка ў краіны Балтыі. Візіт Святога Айца ў Літву, Латвію і Эстонію запланаваны на 22-25 верасня 2018 г. Раніцай 22 верасня 2018 г. самалёт італьянскай авіякампаніі “Alitalia” са Святым Айцом на борце вылеціць з Рыма ў напрамку літоўскай сталіцы і ўжо каля 11.30 прызямліцца ў міжнародным аэрапорце Вільнюса. ...

Читать далее »

Папа Францішак абвясціў малітоўную інтэнцыю на ліпень

Святы Айцец заклікае вернікаў і ўсіх людзей добрай волі прысвяціць ліпень асаблівай малітве за святароў у іх душпастырскім служэнні. Сваю малітоўную інтэнцыю на бягучы месяц Францішак паведамляе і тлумачыць у адмысловым відэароліку, які Ватыканскі тэлецэнтр распаўсюдзіў 3 ліпеня 2018 года праз свой канал у YouTube. Асновай для відэапаслання паслужылі вытрымкі з былых гамілій Пантыфіка, у якіх ён разважае адносна святарства. ...

Читать далее »

Пантыфік: хрысціянскае жыццё – удзячны адказ добраму Богу

Хрысціянскае жыццё – гэта ўдзячны адказ чалавека велікадушнаму Богу, сказаў Папа падчас агульнай аўдыенцыі, якая 27 чэрвеня 2018 г. прайшла ў Ватыкане. Працягваючы цыкл катэхез, прысвечаны Божым запаведзям, Пантыфік звярнуў увагу на самыя першыя словы Дэкалога: “Я – Пан Бог твой, які вывеў цябе з зямлі егіпецкай, з дому няволі” (Зых 20,2). Гэты пачатак здаецца неўласцівым сапраўдным законам, якія ідуць ...

Читать далее »