У Ірландыі выпусцілі паштовыя маркі з выявай Папы Францішка

З 26 ліпеня 2018 гадоў у Ірландыі ўвайшла ў абарачэнне серыя з двух марак, прысвечаных запланаванаму падарожжу Святога Айца ў гэтую краіну.

На марцы коштам 1 еўра намаляваны Папа, які выпускае ў неба голуба, а на другой – наміналам 1,5 еўра – прадстаўлена сям’я, якая ідзе ўздоўж пляжу. Гэты сюжэт распавядае пра галоўную мэту апостальскага візіту Папы – IX Сусветную сустрэчу семʼяў, якая адбудзецца ў Дубліне 21-26 жніўня 2018.

Прадстаўляючы абедзве маркі, арцыбіскуп сталіцы Ірландыі, Дзіармуід Марцін назваў ініцыятыву іх выпуску «памятным і будаўнічым» укладам пошты ў гэты візіт, які «стане выдатнай падзеяй для Касцёла і краіны».

Маркі і паштовы штамп распрацаваны кампаніяй Vermillion Design. Канверт «Першага дня» (First Day) і калекцыйныя лісты даступныя ў адным з вокнаў Генеральнай паштовай установы ў Дубліне і на сайце www.irishstamps.ie.

deon.pl
пераклад Catholicnews.by

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі