18 сакавіка ў парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св.Язафата Кунцэвіча ў Мёрах прайшла чарговая сустрэча ўдзельнікаў Апостальства дапамогі душам чыстцовым. У спатканні прынялі ўдзел кс. Славамір Самковіч, куратар груп Апостальства Віцебскай дыяцэзіі, і спадарыня Аліна Новікава, галоўная аніматарка Апостальства дапамогі душам чыстцовым у Беларусі і галоўны рэдактар выдавецтва «Про Хрысто». Сустрэча пад агульнай назвай «Чысцец — праяўленне Божай міласэрнасці» ...
Читать далее »Архив меток: Мёры
“У сэрцах ёсць Любоў”. Чарговы фестываль рэлігійнай песні прайшоў у Мёрах (+фота і відэа)
“Зорка Бэтлеема” – фестываль, які ў далёкім 2002 годзе першы раз адчыніў дзверы таленавітай моладзі. Гэтая моладзь прыязджала ў Мёры падзяліцца сваімі талентамі, каб праз спевы і вершы, праз танец і ігру на музычных інструментах праславіць Нованароджанага Збаўцу. Вось і 4 студзеня 2023 года маладыя выканаўцы з розных куточкаў Беларусі прыбылі ў Мёры, дзе чарговы раз праходзіла “Зорка Бэтлеема”. Напачатку ...
Читать далее »У Мёрах адбылася сустрэча святароў і кансэкраваных асобаў Віцебскай дыяцэзіі
10 лістапада ў мёрскай парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі праходзіла сустрэча святароў і кансэкраваных асобаў Віцебскай дыяцэзіі. У праграме сустрэчы была адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту. Таксама ўдзельнікі сустрэчы мелі магчымасць прыступіць да сакраманту пакаяння, набыць неабходную духоўную літаратуру. Святую Імшу ўзначаліў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч. На пачатку Імшы іерарх прывітаў прысутнае духавенства і прадстаўнікоў каталіцкіх СМІ. У гаміліі біскуп узгадаў святога ...
Читать далее »У Мёрах пройдзе чарговы фестываль каляднай песні “Зорка Бэтлеема”
Парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мёрах запрашае да ўдзелу ў фестывалі каляднай песні “Зорка Бэтлеема”, які адбудзецца 4 студзеня 2023 года. Конкурс праводзіцца ў дзвюх узроставых катэгорыях: дзеці (да 12 гадоў); моладзь (13-17 гадоў) у намінацыях: сола; дуэт; гурт; інструментальная творчасць. Да ўдзелу запрашаюцца творчыя калектывы ад парафій. Працягласць выступлення не павінна перавышаць 20 хвілін. Удзельнікам конкурсу неабходна ...
Читать далее »Ураджэнка Мёраў склала вечныя манаскія абяцанні ў супольнасці сясцёр назарэтанак
20 жніўня ў гродзенскім касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панны Марыі (пабрыгіцкі) сястра Кацярына Шэнда з Кангрэгацыі Сясцёр Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта прынесла вечныя манаскія абяцанні падчас Імшы, якую цэлебраваў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч, паведамляе grodnensis.by. Сястра Марыя Кацярына, адказваючы на пытанні біскупа, абяцала яшчэ больш дасканала прысвяціць сябе Богу, з дапамогай Яго ласкі прыняць і заўсёды захоўваць той спосаб жыцця ў ...
Читать далее »У Мёрах свята Святой Сям’і адзначылі канцэртам дзяцей і моладзі
26 снежня дзеці і моладзь Мёрскай парафіі пад кіраўніцтавам Яўгеніі Баговіч зладзілі невялікі святочны канцэрт, паведамляе kascelmery.by. Юныя таленты сваім выкананнем узрушылі сэрцы прысутных і падаравалі прыемны святочны настрой. Адзначаць свята Святой Сям’і калядным канцэртам ў парафіі стала ўжо добрай традыцыяй. Пасля Імшы дзеці і моладзь выканалі песні на беларускай і польскай мовах. Музычнае суправаджэнне спеваў было не толькі пад гітары ...
Читать далее »Айцы рэдэмптарысты правялі святыя Місіі ў Мёрскай парафіі
З 3 па 10 кастрычніка ў парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мёрах прайшлі святыя Місіі, якія правялі айцы рэдэмптарысты Віктар Бохан і Эдвард Пяцельчыц. На пачатку пробашч ксёндз Андрэй Кулік сустрэў місіянераў пры ўваходзе ў касцёл, а затым ля алтара звярнуўся з прывітальным словам да місіянераў і на час святых Місій сімвалічна перадаў уладу ў парафіі — святарскую стулу ...
Читать далее »Марыя — Каўчэг Запавету. Парафіяльная ўрачыстасць у Мёрах
15 жніўня парафія ў Мёрах адзначыла адпустовую ўрачыстасць у гонар Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі. Галоўная святая Імша распачалася а 15-ай гадзіне. З прывітальным словам да вернікаў звярнуўся пробашч парафіі ксёндз Андрэй Кулік. Ён прадставіў святароў, якія прыбылі на свята і запрасіў канцлера Віцебскай дыяцэзіі ксяндза Віктара Місевіча ўзначаліць Эўхарыстыю. Гамілію прамовіў доктар біблійнай тэалогіі пробашч парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Друі ...
Читать далее »Біскуп Алег Буткевіч: «Вы былі супер!». У Мёрах прайшоў фестываль рэлігійнай песні «Зорка Бэтлеему» (+відэа)
Конкурс адбыўся ў пятніцу 3 студзеня ў Доме культуры ў Мёрах. У ім прынялі ўдзел прадстаўнікі васьмі парафій Віцебскай дыяцэзіі, адна парафія з Мінска і прадстаўніца пратэстанцкай царквы з Мёраў. Дэвізам фестывалю былі словы «Спяваем усім сэрцам!» У першай частцы конкурса выступілі парафіі Святога Андрэя Баболі з Полацка, парафіі Святой Тройцы з Глыбокага, Анжаліка Гоць, якая прадстаўляла царкву хрысціян веры ...
Читать далее »У Мёрах пройдзе фестываль рэлігійнай песні «Зорка Бэтлеема»
Парафія ў Мёрах сардэчна запрашае дзяцей і моладзь да ўдзелу ў конкурсе, які адбудзецца 3 студзеня 2020 года. Умовы конкурсу: 1. Да ўдзелу ў конкурсе запрашаем дзяцей і моладзь (адказнасць за непаўналетніх бярэ на сябе святар, манахіня або асоба, якая суправаджае). 2. Ацэнка магчымасцяў удзельнікаў будзе ажыццяўляцца паводле наступных узроставых катэгорый: 6–12 і 13–17 гадоў. Журы абавязкова ацэньвае змест песняў, ...
Читать далее »