6 студзеня ва ўрачыстасць Аб’яўлення Пана ў Мёрах былі падведзены вынікі выставы малюнкаў і стаенак «Хрыстос нарадзіўся!», якая праходзіла ў касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі з 24 снежня па 6 студзеня. На выставе ў гэтым годзе былі прадстаўлены 53 работы. Пасля Літургіі адбылося падвядзенне вынікаў выставы. Пробашч парафіі ксёндз Андрэй Кулік выказаў словы ўдзячнасці ўсім дзецям, якія прынялі ўдзел, а ...
Читать далее »Архив меток: Мёры
Юбілейны конкурс каляднай песні прайшоў у Мёрах (+відэа)
Распачынаць новы год з праслаўлення Хрыста Нованароджанага на фестывалі “Зорка Бэтлеема” – добрая шматгадовая традыцыя. А 2025 год стаў асаблівым. Трэцяга студзеня ўжо 20 раз мёрскі дом культуры збіраў гасцей з розных куточкаў Віцебскай дыяцэзіі. На пачатку конкурсу прысутных прывітаў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч. Ён нагадаў як анёлы першыя абвясцілі нараджэнне Езуса Хрыста радасным спевам, а сёння прысутныя маюць магчымасць ...
Читать далее »Ва ўрачыстасць святога Язафата ў Мёрах ушанавалі яго рэліквіі
12 лістапада ў гонар св. Язафата Кунцэвіча, біскупа і мучаніка, галоўнага апекуна Віцебскай дыяцэзіі і парафіі ў Мёрах святочную Эўхарыстыю ўзначаліў ксёндз Віктар Сініцкі SCJ, пробашч парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Шаркаўшчыне. Сярод прысутных святароў на ўрачыстасці былі кс. Уладзіслаў Шарковіч, пробашч парафіі Святых Апосталаў Пятра і Паўла ў Дрысвятах і кс.Іван Кароткін, пробашч парафіі Святога Міхала Арханёла ў Лужках. ...
Читать далее »Адпустовая ўрачыстасць і асвячэнне пладоў новага ўраджаю адбыліся ў Мёрах
15 жніўня ў нашай святыні адбылася адпустовая парафіяльная ўрачыстасць у гонар Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі. Ганаровым госцем свята стаў канцлер Віцебскай дыяцэзіяльнай курыі ксёндз канонік Віктар Місевіч, які ўзначаліў Эўхарыстыю а 18-ай гадзіне. Канцэлебраваная святая Імша распачалася з урачыстага ўваходу літургічнай службы і святароў у храм, дзе чакалі вернікі, каб праславіць Панну Марыю і падзякаваць Богу за сёлетні ўраджай. Па ...
Читать далее »У Мёрах прайшоў адкрыты турнір Віцебскай дыяцэзіі па міні-футболе сярод міністрантаў
11 ліпеня з нагоды юбілею 25-годдзя Віцебскай дыяцэзіі ў Мёрах прайшоў адкрыты турнір па міні-футболе сярод міністрантаў. У спаборніцтвах прынялі ўдзел чатыры каманды з трох дыяцэзій: Віцебскай, Гродзенскай і Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Прыняць удзел у спаборніцтвах акрамя гаспадароў пажадалі каманды міністрантаў з Глыбокага, Гервятаў (Гродзенская дыяцэзія) і Маладзечна (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія). Праграма турніру распачалася ў касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, дзе ўдзельнікаў ...
Читать далее »Мёрскія парафіяне здзейснілі аўтобусную пілігрымку ў Будслаў
11 мая вернікі з парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мёрах здзейснілі аўтобусную пілігрымку ў Нацыянальны санктуарый у Будславе, каб скласці свае падзякі і просьбы да Маці Божай. Прыемнай нечаканасцю для пілігрымаў стала сустрэча і супольная малітва з арцыбіскупам Юзафам Станеўскім. Аўтобусная пілігрымка да цудадзейнага абраза Маці Божай Будслаўскай у маі, калі няма ніякіх урачыстасцяў, на першы погляд падаецца нязвыклай, ...
Читать далее »Вядомы мастак перадаў свае працы касцёлу ў Мёрах
13 красавіка вядомы мастак Вячаслаў Шамшур у прысутнасці шматлікіх гасцей урачыста перадаў у дар парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі чатырнаццаць сваіх работ, якія, прысвечаны яго малой радзіме —Мёршчыне. Карціны былі дастаўлены з Віцебска пры падтрымцы Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М.Машэрава, у якім Вячаслаў Шамшур працуе з 1970 года. Работы, напісаныя ў тэхніцы пастэль, мастак стварыў на працягу 1997-2020 гг.. На ...
Читать далее »“Разам спяваем «Gloria»”: фестываль каляднай песні прайшоў у Мёрах (+відэа)
“Хто адлучыць нас ад любові Хрыста” (Рым 8, 39). Гэтыя словы з паслання святога апостала Паўла да рымлянаў прыйшлі на думку халодным зімовым ранкам у зале мёрскага Дома культуры. 4 студзеня 2023 года дзеці і моладзь з розных куточкаў Віцебскай дыяцэзіі прыбылі на фестываль каляднай песні “Зорка Бэтлеема”. Нягледзячы на моцны мароз і завеяныя снегам дарогі, далёкія адлегласці, удзельнікі з ...
Читать далее »Біскуп Юрый Касабуцкі ўдзяліў сакрамант канфірмацыі вернікам падчас парафіяльнай урачыстасці ў Мёрах
15 жніўня парафія ў Мёрах адзначыла патранальнае свята — урачыстасць Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі. Ганаровым госцем адпусту стаў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі, які ўзначаліў канцэлебраваную святую Імшу а 18-ай гадзіне і ўдзяліў сакрамант канфірмацыі. На свята сабралася шмат парафіянаў і гасцей. Праз супольную ружанцовую малітву і сакрамант пакаяння вернікі рыхтаваліся да годнага перажывання Эўхарыстыі. На пачатку святой Імшы ...
Читать далее »У Мёрах адбылася сустрэча ўдзельнікаў Апостальства дапамогі душам чыстцовым
18 сакавіка ў парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св.Язафата Кунцэвіча ў Мёрах прайшла чарговая сустрэча ўдзельнікаў Апостальства дапамогі душам чыстцовым. У спатканні прынялі ўдзел кс. Славамір Самковіч, куратар груп Апостальства Віцебскай дыяцэзіі, і спадарыня Аліна Новікава, галоўная аніматарка Апостальства дапамогі душам чыстцовым у Беларусі і галоўны рэдактар выдавецтва «Про Хрысто». Сустрэча пад агульнай назвай «Чысцец — праяўленне Божай міласэрнасці» ...
Читать далее »