У Мёрах пройдзе чарговы фестываль каляднай песні “Зорка Бэтлеема”

Парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мёрах запрашае да ўдзелу ў фестывалі каляднай песні “Зорка Бэтлеема”, які адбудзецца 4 студзеня 2023 года. 

 

 

Конкурс праводзіцца ў дзвюх узроставых катэгорыях:

  • дзеці (да 12 гадоў);
  • моладзь (13-17 гадоў)

у намінацыях:

  • сола;
  • дуэт;
  • гурт;
  • інструментальная творчасць.

Да ўдзелу запрашаюцца творчыя калектывы ад парафій. Працягласць выступлення не павінна перавышаць 20 хвілін.

Удзельнікам конкурсу неабходна прайсці анлайн рэгістрацыю ТУТ>> і даслаць заяўку па форме (спампаваць) на электронны адрас kascelmery@gmail.com  да 15 снежня 2022 года.

Фестываль пройдзе 4 студзеня 2023 года ў раённым цэнтры культуры і народнай творчасці (г. Мёры, пл. Леніна, 14). Пачатак а 10-ай гадзіне. Удзельнікі конкурсу павінны прыбыць за 30 хвілін да пачатку фестывалю.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне: +37529 216-02-86 — кс. Андрэй Кулік.

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі