З 30 красавіка па 2 мая ў Брэсце адбудуцца рэкалекцыі для моладзі. Тэма духоўных практыкаванняў — «Сэрца ў цернях». Гэта ўжо трэція, заключныя рэкалекцыі ў цыкле «Хваробы сэрца» паводле прыпавесці пра сейбіта (пар. Лк 8, 5-15). Духоўныя практыкаванні будуць уключаць штодзённы ўдзел у сакрамэнтах, медытацыях, набажэнствах, канферэнцыях і заступніцкіх малітвах. Просьба ўзяць з сабой Святое Пісанне і сшытак для нататак. ...
Читать далее »Архив меток: моладзь
XXII Дыяцэзіяльныя дні моладзі Гродзенскай дыяцэзіі пройдуць у Смаргоні
На XXII Дыяцэзіяльныя дні моладзі Гродзенскай дыяцэзіі, якія адбудуцца 1-3 мая ў Смаргоні, запрашаюцца ўсе жадаючыя вучні школ і каледжаў, студэнты ВНУ. Сустрэча адбудзецца ў парафіі Св. Міхала Арханёла. Cёлетнія Дыяцэзіяльныя дні моладзі будуць прысвечаны словам благаслаўленняў Езуса «Шчаслівыя чыстыя сэрцам, бо яны Бога ўбачаць» (Мц 5,8). Праграма сустрэчы: 1 мая — пятніца 15.00 — Рэгістрацыя 17.30 — Прывітанне і ...
Читать далее »У Браславе моладзь адсвяткавала Вялікдзень паводле беларускіх традыцый
11 красавіка моладзь Браслава і Мёраў сабраліся разам, каб святкаваць Вялікдзень. Распачаўся вечар малітвай у капліцы кляштара сясцёр-эўхарыстак. Пасля адарацыі ўсе частаваліся дранікамі, якія напярэдадні прыгатавалі дзяўчаты ў доме сясцёр, піша с. Таццяна Гмыза на парафіяльным сайце. Пасля ў народных касцюмах вучыліся танчыць беларускія народныя танцы: «Ойра», «Таўкачыкі», «Верабей» і іншыя. Маладых людзей захапіў прыгожы захад сонца, які пайшлі глядзець усе ...
Читать далее »У Шчучыне адбыліся аднадзённыя рэкалекцыі для моладзі, якая рыхтуецца прыняць сакрамант канфірмацыі
11 красавіка ў Шчучыне прайшоў дзень засяроджвання для маладых людзей, якія рыхтуюцца да сакраманту канфірмацыі ў гэтым годзе. У рэкалекцыях прынялі ўдзел амаль усе кандыдаты, каля 40 чалавек. На працягу дня маладыя людзі праслухалі дзве канферэнцыі, адна з іх на тэму клопату пра Касцёл, і асабліва пра супольнасць, да якой яны належаць, або ў будучыні будуць належыць кандыдаты да бежмавання. ...
Читать далее »Барысаўскі гурт EMMAUS запрашае на Велікодны канцэрт
Запрашаем на Велікодны канцэрт, які прадставіць Вам моладзь парафіі Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі, што ў Барысаве. Няхай кожны сябе адчувае пакліканым на яго, каб падтрымаць нашых маладых спевакоў, бо гэты моладзевы гурт пад назвай EMMAUS, толькі пачынае рабіць свае першыя крокі на вялікай публіцы. Яны патрабуюць нашай прысутнасці, шчырых усмешак і канешне крыху акляскаў. Заплануй свой уласны час, каб у ...
Читать далее »Моладзевая супольнасць «Соль» пры мінскай парафіі рэдэмптарыстаў сабралася на першую сустрэчу
Моладзевая супольнасць «Соль» грэка-каталіцкай парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў Мінску ўваходзіць у свет рэальнасці, паведамляе cssr.by. Доўгі час супольнасць існавала толькі ў выглядзе старонак у сацыяльных сетках. 28 лютага 2015 г. асобы, якія выказалі жаданне належаць да аб’яднання, жывога ў рэальным жыцці, сабраліся на сустрэчу ўпершыню як супольнасць. Пасля малітвы Вячэрні а. Зміцер Чарнель, рэдэмптарыст, пазнаёміў тых, хто сабраўся, ...
Читать далее »«Папа не зможа адмовіць моладзі Беларусі»: фотарэпартаж з сустрэчы моладзі з Дзяржсакратаром П’етра Паралінам
Каля тысячы маладых людзей, якія сабралася ў мінскім касцёле свв. Сымона і Алены разам са сваімі душпастырамі на Міждыяцэзіяльным велікапосным чуванні з 14 на 15 сакавіка, радасна віталі Дзяржаўнага Сакратара Папы Францішка кардынала П’етра Параліна. «Беларусь чакае Папу!» — скандавалі маладыя беларускія вернікі і Чырвоны касцёл поўніўся вялікім гулам апладысментаў. Чарговае знаёмства Дзяржаўнага Сакратара з нашай краінай было праз прэзентацыю ...
Читать далее »Прылажэнне “Малітоўнік” цяпер даступны для карыстальнікаў IOS
У час перажывання Вялікага Посту мы стараемся абмежаваць сябе ў святкаваннях і гучных забавах. Але ў нас ёсць вельмі прыемная навіна, якой мы з вялікай радасцю дзелімся з усімі вернікамі. Нарэшце адміністрацыя App Store зацверзділа версію прылажэння “Малітоўнік”, якую ўласнымі сіламі зрабілі парафіяне з мінскай парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Сухараве Яўген Карачынскі, Цігран Саркісян і Арцём Баёк ...
Читать далее »У Браслаўскай парафіі адбыўся інсцэніраваны Крыжовы шлях
6 сакавіка ў Браслаўскай парафіі адбыўся інсцэніраваны Крыжовы шлях, які падрыхтавала моладзь. Таленавітая гульня акцёраў і разважанні падчас Крыжовага шляху стваралі глыбокі малітоўны настрой, дапамагалі задумацца над апошнімі момантамі зямнога жыцця Хрыста. Моладзь не толькі дапамагала маліцца сабраўшымся людзям, але і самі маладыя хлопцы і дзяўчаты глыбока перажывалі Крыжовы шлях. Разважалі над мукай нашага Пана Езуса Хрыста, над тым, колькі мы ...
Читать далее »У Браславе моладзь адзначыла Запусты ў каўбойскім стылі
14 лютага, у апошнюю суботу перад Вялікім постам, у Браславе адбыліся Запусты, тэма якіх была «Дзікі Захад». Распачалася сустрэча малітвай, падчас якой слухалі словы Святога Пісання. У кожнага ўдзельніка свята быў тэматычны строй. Удзельнікі з Мёраў і Браслава падрыхтавалі нумары, якімі парадавалі і захапілі іншых. Таксама кожны мог выказаць сваю сімпатыю да кагосьці праз пошту, якая працавала ўвесь час дыскатэкі. ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!