14 жніўня ў Оршы завершылася I Парафіяда для дзяцей і моладзі Віцебскай дыяцэзіі. На працягу трох дзён кожны ўдзельнік парафіяды змог праявіць сябе, лепш пазнаць Бога, пабыць сам на сам з Езусам у малітве і напоўніцца Духам Святым. Таксама гэты час быў цудоўнай магчымасцю пазнаёміцца з новымі людзьмі і цікава правесці свой час, які даў нам Бог. Для ўсіх удзельнікаў ...
Читать далее »Архив меток: моладзь
Пра малітву пяці пальцаў, і як стаць добрым чалавекам, даведаліся ўдзельнікі Парафіяды ў Оршы
Трэці дзень парафіяды распачаўся са св.Імшы, якую цэлебраваў кс.Аляксандр Баран, гамілію прамовіў а.Гжэгаж Ксёнжэк (Sch.P). У сённяшнім Евангеллі мы чуем словы Хрыста, у якіх Езус заклікае нас да прабачэння. Часам мы чуем, як хтосьці кажа: “Гэта вельмі добры чалавек”. Але тое, што ён добры, гэта не азначае, што ён веруючы. Хрысціянскае жыццё заўсёды павінна адзначацца прабачэннем. “ Не важна, як ...
Читать далее »Першая ў гісторыі Віцебскай дыяцэзіі Парафіяда для дзяцей і моладзі распачалася ў Оршы
11 жніўня ў Оршы распачалася Парафіяда для дзяцей і моладзі Віцебскай дыяцэзіі. Усё пачалося з урачыстай св. Імшы, якую цэлебраваў Віцебскі біскуп Алег Буткевіч. У гаміліі біскуп зазначыў, што распачынаючы парафіяду ў нашай дыяцэзіі, мы ўзгадваем імя заснавальніка, якім з’яўляецца кс. Юзаф Ёнец. “Маладыя людзі часам лічаць, што Касцёл ад іх шмат патрабуе, і таму, як малодшы сын з Евангелля ...
Читать далее »У Аўстрыі адбылося Міжнароднае спатканне піярскай моладзі
З 25 па 31 ліпеня адбылося Міжнароднае спатканне піярскай моладзі (Piarist Youth Meeting 2015) ў г. Хорн, Аўстрыя. Больш за 200 маладых людзей з васьмі краін Еўропы – з Аўстрыі, Беларусі, Венгрыі, Італіі, Польшчы, Славакіі, Чэхіі і Украіны – прыняло ўдзел у сёлетнім спатканні. Сярод удзельнікаў была і група піярскай моладзі з Ліды і Шчучына разам з а. Андрэем Агелем ...
Читать далее »«Не пераставайце быць дзецьмі Бога»: Біскуп Буткевіч узначаліў Эўхарыстыю ў апошні дзень моладзевай сустрэчы ў Браславе
Апошні чацвёрты дзень сустрэчы моладзі па традыцыі распачаўся з малітвы. Святую Эўхарыстыю канцэлебравалі біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч разам з прысутнымі святарамі. Адметнай падзеяй сустрэчы стала далучэнне да Святога Каталіцкага Касцёла новага хрысціяніна: падчас Імшы біскуп Алег удзяліў Сакрамант Хросту маленькай дзяўчынцы Багдане-Марыі. «Паслухмянасць Богу» — гэта тэма Х Дыяцэзіяльнай сустрэчы моладзі. Паслухаўшы Божае слова, біскуп Алег зазначыў, што паслухмянасць ...
Читать далее »«Не трэба жыць у ілюзіях, Бог павінен быць для нас аўтарытэтам»: завяршыўся трэці дзень дыяцэзіяльнай сустрэчы моладзі ў Браславе
У Браславе працягваецца Х Дыяцэзіяльная сустрэча моладзі. Трэці дзень таксама распачаўся з малітвы, падчас якой духоўныя асобы і маладыя людзі прасілі Пана Бога, каб адкрыў іх сэрцы, даў пачуць усё тое, што Ён хоча сказаць, аб патрэбных ласках для кожнага з іх і Божага благаслаўлення на чарговы дзень сустрэчы. Тэма сённяшняга дня “Пакаянне”. Айцец Аляксандр Жарнасек МІС прамовіў да старэйшай ...
Читать далее »Летнія вакацыі перажыла шчучынская моладзь
Лета – гэта час натхнення сонейкам, блакітным небам, неверагоднымі беларускімі краявідамі і канешне цудамі Бога. Адпачынак з нашым Нябесным Айцом — вось, што выбірае шчучынская молодзь на працягу ўжо 10 гадоў. Летнія выяздныя вакацыі перажыла моладзь парафіі Св. Тэрэзы Авільскай горада Шчучын. 10 дзён адарванасці ад паўсядзённых клопатаў гораду і знаёмства з вясковым наваколлем, духоўнага напаўнення і актыўнага адпачынку, сур’ёзных ...
Читать далее »Пра “грахі старэйшага і малодшага сыноў” разважала моладзь у другі дзень сустрэчы ў Браславе
Другі дзень сустрэчы распачаўся з малітвы, у якой маладыя людзі хвалілі Госпада праз спеў і малітву. Пасля малітвы моладзь раздзялілася на групы. Старэйшыя мелі спатканне з айцом Аляксандрам Жарнасекам МІС. Гэта быў працяг катэхэзы, якую айцец прамовіў напярэдадні. Што нам перашкаджае быць паслухмянымі Богу? Гэта галоўная тэма катэхэз, з якімі звярнуўся айцец Аляксандр да моладзі. Ён зазначыў, што галоўнай перашкодай ...
Читать далее »У Браславе распачалася Дыяцэзіяльная сустрэча моладзі
29 ліпеня ў Санктуарыі Маці Божай Валадаркі азёраў распачалася Х юбілейная Дыяцэзіяльная сустрэча моладзі. Браслаў прывітаў маладых людзей, законных сясцёр і святароў, якія сабраліся ў гэтым мястэчку з розных куткоў Беларусі. Спачатку моладзь чакаў супольны пасілак, а потым іх падзялілі на дзве групы. Для старэйшай моладзі канферэнцыі прамаўляе а. Аляксандр Жарнасек МІС, а для малодшай узроставай катэгорыі (10-11 класы) — ...
Читать далее »Святары засцерагаюць ад удзелу ў «фестывалі фарбаў холі»
У Беларусі, як і амаль ва ўсім свеце, вось ужо не першы год праводзяцца т.зв. «фестывалі фарбаў холі», падчас якіх людзі кідаюцца адзін у аднаго рознакаляровымі фарбамі і весяляцца. Што ж такое «Холі» і які сэнс гэта свята? Ці можа хрысціянін у ім удзельнічаць? На гэтыя пытанні адказваюць рыма-каталіцкі ксёндз Віктар Місевіч і праваслаўны святар Георгій Максімаў. Холі — гэта ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!