Архив меток: моладзь

Адпачынак у Ішчална: дзеці і моладзь дзеляцца ўражаннямі

“Канікулы з Богам” прайшлі 13-17 ліпеня ў вёсцы Ішчална, што на Гродзеншчыне. Сваімі ўражаннямі ад перажытага дзеляцца дзеці і моладзь з “Каталіцкім веснікам”. Для нас “Канікулы з Богам” – гэта пяць дзён радасці, вяселля, прыгодаў, малітваў і сустрэч з Богам. Тут, у вёсцы Ішчална, сустрэліся дзеці і моладзь з парафіі св. Максіміліяна Кольбэ і бп. Станіслава ў Каробчыцах і парафіі ...

Читать далее »

Святы Айцец да моладзі: гуляйце ў камандзе Хрыста

“Сябры! Сяброўства з’яўляецца адным з найвялікшых дароў, што чалавек, малады чалавек можа мець і можа прапанаваць. Гэта праўда! Як цяжка жыць без сяброў!”, — заўважыў Францішак у сваёй непрачытанай, але ўручанай маладым парагвайцам прамове. Ён спаткаўся з моладдзю 12 ліпеня на бульвары Костанэра ля ракі Парагвай у Асунсьён. Пантыфік спаслаўся на словы Хрыста: “Я ж назваў вас сябрамі, бо ўсё, ...

Читать далее »

“Заўсёды быць маладымі”: сустрэча старэйшай моладзі Вілейскай парафіі

19 – 20 чэрвеня адбылася сустрэча працуючай моладзі і маладых сем’яў парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Вілейцы. Як піша парафіяльны сайт, месца і стыль сустрэчы былі выбраны адмыслова, бо 10 год таму гэтыя ж, толькі яшчэ маленькія, хлопцы і дзяўчаты першы раз сабраліся на рэкалекцыі на беразе в. Нарач разам з пробашчам парафіі кс. Аляксандрам. Пасля падобныя духоўныя практыкаванні адбываліся з ...

Читать далее »

Папу Францішку моладзь падарыла мапед

Незвычайны падарунак падрыхтавалі для Папы вучні і настаўнікі «Салезіянскай» прафесійна-тэхнічнай школы ў Бра, што на поўначы Італіі. Мапеды маркі Itom 50, адзін з якіх падарылі Пантыфіку, выпускалі ў 60-х гадах мінулага стагоддзя ў Турыне. Планавалася, што Папа атрымае гэты падарунак у Ватыкане падчас прыватнай аўдыенцыі, і адбылося гэта менавіта ў нядзелю падчас апостальскай паездкі Папы Францішка ў Турын. Вучні і ...

Читать далее »

X Дыяцэзіяльная сустэча моладзі адбудзецца ў Браславе

X Дыяцэзіяльная сустэча моладзі адбудзецца ў санктуарыі Маці Божай у Браславе з 29 ліпеня па 1 жніўня 2015 года. Да ўдзелу запрашаецца моладзь, якая жадае паглыбіць сваю веру, знайсці адказы на хвалюючыя пытанні і карысна правесці час. Абавязковая рэгістрацыя ўдзельнікаў адбываецца да 26 ліпеня па тэлефонах: Сястра Таццяна: +375 29 558 46 25 Сястра Наталля: +375 33 677 50 81 ...

Читать далее »

Падсумаванне катэхетычных заняткаў сярод міністрантаў і моладзевага хору «Calasanz» прайшло ў Шчучыне

22-23 мая ў парафіі Святой Тэрэзы ў Шчучыне (Гродзенская дыяцэзія) адбылося падсумаванне чарговага навучальнага і катэхетычнага года перад канікуламі. 22 мая прайшлі выбары на найлепшага міністранта і найлепшую харыстку парафіі. Моладзь, назіраючы адзін за адным праз увесь мінулы час, магла ацаніць і выбраць таго, у кім бачыць прыклад для наследавання, і надаць яму тытул міністранта або харысткі года. Чарговай часткай ...

Читать далее »

Як выглядае Ваша нядзеля?

Нядзеля ў хрысціянскіх краінах лічыцца святым днём, які трэба прысвяціць Богу і для адпачынку. А як выглядае гэты дзень у беларускіх вернікаў? Арцём Ткачук: – У дадзены момант разам з нарачонай працуем у місіі ў Камеруне. Нядзеля тут заўсёды аднолькавая. Раніцай сняданак, трошкі вольнага часу, а 10-й гадзіне супольная св. Імша. Звычайна дзеці пасля абеду нешта дамываюць са свайго адзення ...

Читать далее »

Ці варта ўжываць у беларускай мове назоўнік “рабяты”?

Слова рабяты час ад часу ўжываецца ў публіцыстычным стылі, пераважна ў раённым перыядычным друку. Асабліва калі гаворка ідзе пра тыя ці іншыя школьныя справы, дзе вучні – галоўныя героі аповяду. І значна часцей можна пачуць названую лексему ў вуснай камунікацыі, у тым ліку і ў маўленні настаўнікаў, якія гавораць па-беларуску. Фразы кшталту “Рабяты, супакойцеся!” або “Рабяты пайшлі дадому” мы нярэдка ...

Читать далее »

Адзінаццацікласнікі здзейснілі пілігрымку са Шчучына ў Будслаў

9 мая вучні адзінаццатых класаў з парафіі ў Шчучыне, дзе служаць айцы піяры, здзейснілі пілігрымку ў Нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай. Такая пілігрымка адбываецца кожны год на заканчэнне катэхетычных заняткаў у парафіі. Мэта гэтай пілігрымкі – малітва праз заступніцтва Маці Божай не толькі аб добрай здачы экзаменаў, але і аб абранні добрага жыццёвага шляху, аб тым, каб Маці Езуса заўсёды ...

Читать далее »

Сусветныя дні моладзі: 2,5 млн. удзельнікаў

Арганізатары Сусветных дзён моладзі ў Кракаве чакаюць ад 2 да 2,5 млн. удзельнікаў. 28 красавіка 2015 г. у Варшаве адбылося другое пасяджэнне каманды, якая рыхтуе моладзевы форум і візіт папы Францішка ў Польшчу ў 2016 г. Гаворка ішла пра матэрыяльна-тэхнічную базу, неабходную інфраструктуру, бяспеку, візавыя пытанні. Мерапрыемства стане сапраўдным выклікам для Кракава, які ніколі ў сваёй гісторыі не прымаў так ...

Читать далее »