Архив меток: моладзь

Гродзенская дыяцэзія запрашае да ўдзелу ў Парафіядзе для дзяцей і моладзі

З 20 па 23 чэрвеня будзе праходзіць VIII Парафіяда дзяцей і моладзі Гродзенскай дыяцэзіі. Дэвіз сёлетняй парафіяды – “Будзьце міласэрнымі, як і Айцец ваш міласэрны” (Лк 6,36). Парафіяда – праект, заснаваны на старажытнагрэчаскай трыядзе “Святыня – Тэатр – Стадыён”. Парафіяда будзе праходзіць у парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі (Гродна-Паўднёвы) і ў парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля (Гродна-Дзевятоўка), стадыёне ЦСК “Нёман”. Арганізатары ...

Читать далее »

У Будславе шчучынскія выпускнікі правялі малітоўны і цікавы ўікэнд

У мінулы ўікэнд з нагоды завяршэння навучальнага года сёлетнія выпускнікі са Шчучына, якія наведваюць заняткі катэхезы ў парафіі, наведалі санктуарый Найсвяцейшай Панны Марыі ў Будславе. Пілігрымка выпускнікоў стала традыцыйнай для парафіі. Мэтай выезду была малітва, падчас якой удзельнікі праз заступніцтва Маці Божай Будслаўскай прасілі аб добрым выбары жыццёвай дарогі, а таксама аб дапамозе ў здачы экзаменаў і тэстаў. Падчас паездкі ...

Читать далее »

У Паставах прайшло дыяцэзіяльнае спатканне моладзі (+відэа)

Мерапрыемства распачалося ўвечары 23 красавіка і працягвалася да раніцы наступнага дня. На сустрэчу сабраліся дзяўчаты і хлопцы з Паставаў, Глыбокага, Варапаева, Мёраў, іншых гарадоў і вёсак Віцебшчыны. Прадстаўнікі моладзі адзначалі важнасць такіх сустрэч, дзе можна разам сабрацца, каб памаліцца, проста паразмаўляць адзін з адным. Бо калі разам збіраецца шмат маладых вернікаў, каб разам пазнаваць Бога, то адчуваецца еднасць усяго Касцёла, ...

Читать далее »

Папа Францішак заклікаў падлеткаў практыкаваць учынкі міласэрнасці з энтузіязмам

Не задавальняйцеся пасрэднасцю, “марнеючы” і камфортна седзячы, сказаў Папа Францішак 24 красавіка 2016 года ў гаміліі падчас св. Імшы на плошчы св. Пятра. У ёй удзельнічала больш за 70 тыс. падлеткаў ва ўзросце ад 13 да 16 гадоў, якія прыбылі ў Рым з нагоды Юбілею Міласэрнасці, паведамляе Ватыканскае радыё. Звяртаючыся да маладых людзей Пантыфік заклікаў іх будаваць сваю будучыню разам ...

Читать далее »

Брат Войтэк з моладдзю падрыхтавалі салодкія сюрпрызы для докшыцкіх парафіян

Усім добра вядома, што да вялікіх урачыстасцей неабходна рыхтавацца загадзя. А яшчэ хочацца, каб такія важныя падзеі вылучаліся нейкай адметнасцю. Так, у Докшыцкай парафіі Святой Тройцы да найважнейшага гадавога свята – Уваскрасення Езуса Хрыста – падышлі па-свойму адмыслова. Трэба заўважыць, што традыцыйным атрыбутам Пасхі ў католікаў апошнім часам стаў вобраз ягняці, які побач з чырвоным яйкам і кулічом заняў адно ...

Читать далее »

Маладыя людзі з Беларусі атрымаюць бясплатныя візы для паездкі ў Кракаў на Сусветныя дні моладзі

Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч мае намер прыняць удзел у Сусветных днях моладзі ў Кракаве. — Я сам асабіста збіраюся на гэтую ўрачыстасць, — паведаміў Польскаму радыё іерарх, які прымаў удзел ужо некалькі разоў у СДМ. Ён падкрэсліў, што Касцёл у Беларусі ўжо рыхтуецца да гэтай падзеі. — Ёсць арганізацыйны камітэт з прадстаўніком кожнай дыяцэзіі. Там ужо вядуцца катэхізацыі, адмысловыя ...

Читать далее »

Запрашаем у Польшчу на Сусветныя дні моладзі!

Сусветныя дні моладзі (СДМ) у Кракаве і Вялічцы пройдуць з 26-га па 31-га ліпеня 2016 г. пад дэвізам “Шчаслівыя міласэрныя, бо яны міласэрнасць спазнаюць” (Мц 5, 7). Больш за 2 млн маладых людзей прыедзе ў горад на Вісле на сустрэчу з Папам Францішкам. Улады Польшчы стварылі спецыяльны камітэт, адказны за арганізацыю найбуйнейшай у 2016 годзе сустрэчы моладзі з усяго свету. ...

Читать далее »

Рэкалекцыі для моладзі «Разважанні аб добрай смерці» адбыліся ў Мінску

Хрысціянін у кожны момант свайго жыцця павінен быць падрыхтаваны да дзвюх рэчаў: Эўхарыстыі і смерці. «А ты гатовы памерці?» — над гэтым пытаннем і не толькі разважалі ўдзельнікі рэкалекцый «Разважанні аб добрай смерці» (РДС), якія адбыліся ў салезіянскім араторыі імя св. Яна Боско ў Мінску (Серабранка) з 13 па 14 лютага. Тэма гэтай сустрэчы гучала так: «Пост — час асаблівай ...

Читать далее »

Святому Айцу ўручаць Кнігу спраў міласэрнасці

Наведванне хворых у шпіталях, арганізацыя матэрыяльнай дапамогі для бедных, панаванне над сабой у заторы па дарозе на працу, гатоўнасць прыняцця пілігрымаў – гэта толькі некаторыя напрыклады запісаў у Кнізе спраў міласэрнасці, якую фарміруюць “Маладыя місіянеры міласэрнасці”, каб уручыць яе Папу ў ліпені падчас Сусветных дзён моладзі ў Кракаве. Праекту быў дадзены старт у дзень адкрыцця Юбілейнага Года Міласэрнасці. Тады і ...

Читать далее »

Фестываль хрысціянскай музыкі «Дастукацца да нябёсаў» у пяты раз пройдзе ў Баранавічах

30 студзеня 2016 года ў Баранавічах пройдзе юбілейны V фестываль хрысціянскай музыкі «Дастукацца да нябёсаў». Пачатак у 18 гадзін у Доме Культуры па адрасе: г. Баранавічы вул. Кірава, 62. Уваход вольны. Арганізатары сардэчна запрашаюць моладзь на канцэрт. Кантактны тэл. + 37529 7090093

Читать далее »