Архив меток: моладзь

Запрашаем на міжнародныя рэкалекцыі на байдарках!

Аб міласэрнасці для нас і ўсяго свету будзем разважаць падчас гэтых рэкалекцый. Узрост удзельнікаў: ад 18 гадоў і старэйшыя. Тэрмін: 5-7 ліпеня 2016 года. Маршрут: в. Каралеўцы — в.Нарач — в. Красіца — г. Смаргонь Кантактная інфармацыя па тэлефонах: +375 29 544-90-97 — кс. Юзаф Сярпейка (vk.com/swjoseph) +375 29 284-38-13 — кс. Андрэй Калядка 2 рэчкі, 3 дні і вельмі ...

Читать далее »

Беспрэцэдэнтныя меры бяспекі на СДМ-2016

Праца каля 20 тыс. паліцэйскіх павінна гарантаваць бяспеку на Сусветных днях моладзі ў канцы ліпеня ў Кракаве. Пра гэта паведаміў намеснік міністра ўнутраных спраў краіны Себасцьян Хвалэк. Акрамя таго, будуць задзейнічаны 2400 пажарных і 1500 памежнікаў, паведамляе Ватыканскае радыё. Гэта важная падзея будзе падрыхтавана найлепшым чынам, запэўніла кіраўнік канцылярыі прэм’ер-міністра і прадстаўнік урада для арганізацыі форума Бэата Кэмпа. Рызыкі падчас ...

Читать далее »

Браслаўскія выпускнікі маліліся ў інтэнцыі сваёй будучыні

29 мая ў санктуарыі Маці Божай Валадаркі азёраў у Браславе адбылася святая Імша за выпускнікоў сярэдняй школы.  Падчас малітвы верных асаблівым чынам маліліся за выпускнікоў, бацькоў і настаўнікаў. У прыгожым танцы былі прынесены дары да алтара, з просьбай аб благаслаўленні на жыццёвы шлях. Момант малітвы выпускнікоў пасля Камуніі моцна ўсхваляваў усіх прысутных. Пасля святой Імшы ўсе разам накіраваліся на пачастунак па ...

Читать далее »

Piligrymka.by запрашае ў Кракаў на СДМ з удзелам Святога Айца

Piligrymka.by запрашае вас прыняць удзел у ХХХІ Сусветных днях моладзі ў Кракаве з удзелам Святога Айца Францішка.  Прыняць удзел у сустрэчы ў Кракаве значыць: — маліцца ў спевах і цішыні ў прыгажэйшым горадзе Польшчы; — абнавіць надзею разам з дзясяткамі тысяч маладых людзей з Еўропы і ўсяго свету; — сустрэцца з людзьмі, якія сведчаць аб Евангеллі і фармуюць грамадства заўтрашняга дня. Пілігрымка на ...

Читать далее »

800-годдзе дамініканскага ордэну адзначылі ў Віцебску

20 мая ў Віцебску адбыўся канцэрт гурта “TALITHA KUM” прысвечаны да 800-годдзя заснавання дамініканскага ордэну, паведамляе svbarbara.by. Хто ж такія дамінікане? Жартам іх называюць “людзі ў белым”. Кожны, хто прыйшоў, мог убачыць і пазнаёміцца з гэтымі цікавымі людзьмі. У зале сабралася шмат людзей рознага ўзросту, але, вядома, большую частку складала моладзь. Адны ўжо добра ведаюць гэты гурт, а хтосьці прыйшоў ...

Читать далее »

ІІ Парафіяда дзяцей і моладзі Віцебскай дыяцэзіі пройдзе ў Оршы

9-12 жніўня ў Оршы пры парафіі Беззаганнага Сэрца Марыі адбудзецца ІІ Парафіяда дзяцей і моладзі Віцебскай дыяцэзіі. Сёлета Парафіяда будзе праводзіцца ў прываблівым і прыгожым месцы – на Дняпры каля г. Орша. Яна адбудзецца ў форме турзлёту ў палатачным гарадку. Чакаецца святая Імша ў намёце, малітва ў лесе, разнастайныя цікавыя спаборніцтвы, спевы ля вогнішча, гатаванне ежы на агні, начныя чуванні, ...

Читать далее »

Моладзь з мінскага араторыя выступіла ў Маскве з мюзіклам пра ксяндза Боска

Мюзікл “Ксёндз Боска айцец і настаўнік”, які салезіянская моладзь рыхтавала на юбілейную ўрачыстасць з нагоды 200-годдзя з дня нараджэння ксяндза Боска ў жніўні 2015 года, атрымаў другое жыццё і быў паказаны на завяршэнне кангрэсу сямейных рухаў у сталіцы Расійскай Федэрацыі горадзе Маскве 15 мая. Мюзікл, аўтарам сцэнарыя якога з’яўляецца семінарыст Артур Ляшнеўскі SDB, добра пасаваў да тэмату сям’і, бо значная ...

Читать далее »

У Браславе моладзь славіла Бога танцамі (+відэа)

У суботу, 7 мая, у Браславе прайшоў конкурс танца сярод моладзі Віцебскай дыяцэзіі. Арганізавана мерапрыемства было па ініцыятыве саміх маладых людзей. Як адзначыла арганізатар конкурса сястра Таццяна Гмыза SJE: «Моладзь вельмі прасіла правесці такі конкурс. Калі быў конкурс песні ў Мёрах, яны вельмі хацелі, каб прадставіць сябе і танцам». Сярод вернікаў існуе думка, што касцёл і танцы рэчы несумяшчальныя. Але і ...

Читать далее »

Уся Польшча будзе танчыць для св. Яна Паўла ІІ

15 мая ўся Польшча ў чарговы раз затанцуе для св. Яна Паўла ІІ, паведамляе gosc.pl. Так званы «фішмоб» звычайна адбываецца ў днях, якія папярэднічаюць 18 мая, калі адзначаецца дзень нараджэння Караля Вайтылы. Гэта магчымасць узгадаць святога Яна Паўла, але адначасова з’яўляецца запрашэннем на сустрэчу моладзі ў польскай Ледніцы, якая ў гэтым годзе будзе праходзіць 4 чэрвеня. У сувязі з падвойным ...

Читать далее »

У Шчучыне прайшлі рэкалекцыі для моладзі, якая рыхтуецца да сакраманту канфірмацыі

Аднадзённыя рэкалекцыі для моладзі, якая рыхтуецца да сакраманту канфірмацыі, адбыліся ў парафіі св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне. Тэмай сёлетняга спаткання кандыдатаў стала разважанне на тэму: “ Для чаго мне патрэбны Бог?” Адказаць на гэтае пытанне моладзі дапамагалі сёстры назарэтанкі Назарыя і Ганна, якія служаць у Гродне, і аніматары з Мінска. Падчас сустрэчы моладзь, якая прыняла сакрамэнт канфірмацыі ў мінулыя гады ...

Читать далее »