12 удзельнікаў “Эўхарыстычнага Руху Маладых” з мінскай парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі правялі “Канікулы з Богам” у Польшчы. Дзеці адпачывалі сумесна з польскімі суседзямі, з якімі вельмі пасябравалі. Удзельнікі летніка былі раздзелены на невялікія групы, якімі збіраліся разам на тэматычныя сустрэчы. У групах былі свае аніматары, якія клапаціліся аб сваіх падапечных. Кожны дзень быў цікавым і запамінальным: праводзіўся дзень ...
Читать далее »Архив меток: моладзь
Гульня ў «Слімака» і спаборніцтва па стральбе: у Оршы працягваецца парафіяда
Другі дзень парафіяды 10 жніўня распачаўся святой Імшой, пасля якой кс. Гжэгож Ксёнжэк працягнуў канферэнцыю на тэму “Любоў. Грэх. Збаўленне”. Святар параіў удзельнікам парафіяды: “Калі вам цяжка ў жыцці – маліцеся да Святога Духа, бо менавіта Ён прамы праваднік да Бога-Айца”. Пасля канферэнцыі хлопцы і дзяўчаты накіраваліся ў спартыўны комплекс, дзе адбыліся спаборніцтвы па валейболу, футболу, шашкам, настольнаму тэнісу, плаванню ...
Читать далее »Другая парафіяда для дзяцей і моладзі Віцебскай дыяцэзіі распачалася ў Оршы
9 жніўня ў Оршы распачалася парафіяда для дзяцей і моладзі Віцебскай дыяцэзіі. У ёй прымаюць удзел хлопцы і дзяўчаты з Лучая, Глыбокага, Паставаў і Пагошчы. Першы дзень распачаўся святой Імшой, якую ўзначаліў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч. У сваёй гаміліі ардынарый прамовіў аб неабходнасці малітвы і трывання на працягу парафіяды. «Калі Бог дае бласлаўленне, з гэтага атрымоўваецца шэдэўр. Таму я жадаю ...
Читать далее »Праграма Дыяцэзіяльнай сустрэчы моладзі ў Браславе
Моладзь, якая жадае паглыбіць сваю веру, знайсці адказы на хвалюючыя пытанні, карысна правесці час, запрашаем на ХІ Дыяцэзіяльную сустрэчу моладзі з 17 па 20 жніўня, якая адбудзецца ў Санктуарыі Маці Божай Валадаркі Азёраў у Браславе. Тэма сустрэчы: “Любіць людзей і Бога”. План сустрэчы моладзі Серада, 17 жніўня 12.00 – рэгістрацыя і абед; 15.00 – катэхеза І; 16.00 – святая Імша; ...
Читать далее »Беларуска на Сусветных Днях Моладзі: «Папа, патэлефануй мне»
У Кракаве на сустрэчы Пантыфіка з валанцёрамі ў Таўрон Арэне 31 ліпеня Беларуска з Гродна Яна Шостак выставіла вялікі транспарант з надпісам «Papa, call me» і нумарам свайго тэлефона. Яна, якая ўдзельнічала у Сусветных Днях Моладзі ў Кракаве ў якасці валанцёра, ўжо некалькі гадоў жыве і вучыцца ў Польшчы (апошнім часам — у Кракаўскай акадэміі мастацтваў), і цяпер чакае званка ...
Читать далее »“Viva, viva, viva – Kalasanz”: піярская моладзь дзеліцца ўражаннямі ад СДМ-2016
«Viva, viva, viva – Kalasanz!» – гэтыя словы крычалкі, напэўна, яшчэ надоўга застануцца ў сэрцы кожнага ўдзельніка Дзён ў дыяцэзіі, якія адбыліся ў Бальшэва, Гданьская архідыяцэзія, дзе сабралася больш за 630 маладых людзей з Аргенціны, Аўстрыі, Беларусі, Чылі, Чэхіі, Дамініканскай Рэспублікі, Мексікі, Пуэрта-Рыка, ЗША, Венгрыі, а таксама з Польшчы. Менавіта наследаванне харызмы св. Юзафа Каласанса, заснавальніка ордэна піяраў, аб’яднала моладзь ...
Читать далее »Моладзь прывітала Святога Айца (+відэа)
28 ліпеня 2016 года на Кракаўскіх Блонях адбылося ўрачыстае прывітанне Святога Айца, які прыбыў у Польшчу на Сусветныя дні моладзі. Трансляцыя на вялікіх экранах, устаноўленных на полі, распачалася з выхаду Папы Францішка з Дому Арцыбіскупаў у Кракаве. Затым Пантыфік увайшоў у трамвай, на якім разам з людзьмі з абмежаванымі магчымасцямі прыехаў на Блоні. Потым Папа Францішак перасеў на папамабіль, на ...
Читать далее »Дні ў дыяцэзіях скончыліся. Кракаў сустракае пілігрымаў
24 ліпеня адбылося развітальнае спатканне гасцей парафіі ў Міхалавіцах, беларусаў і грузінаў, з парафіяльнымі сем’ямі, у якіх пражывалі на працягу чатырох дзён, і якія за гэты кароткі час сталі сапраўднымі сябрамі. А 9 гадзіне раніцы цягнік з беларусамі накіраваўся ў Кракаў, дзе ўжо распачынаюцца Сусветныя дні моладзі. Уразіла вялікая колькасць людзей, якія сабраліся на плошчы, дзе адбывалася рэгістрацыя. Неспадзявана сустрэліся з групай з ...
Читать далее »Бог Вялікі! Вы ведалі пра гэта? Адбыўся штогадовы летнік для моладзі са Шчучына
Ад самага дзяцінства я сваім розумам дасвядчала гэтую праўду. Але сэрца маё толькі спрабавала адкрыць дзверы гэтага магуцця. Святыя людзі нездарма казалі: “Самы доўгі шлях у нашым жыцці – ад розуму да сэрца”. Усёю душою веру, што я знайшла гэты шлях… Бог падарыў мне мапу да майго сэрца. Хачу з вамі падзяліцца гэтай гісторыяй. 18 ліпеня моладзь Шчучынскай парафіі св. Тарэзы Авільскай ...
Читать далее »Беларусы прымаюць актыўны ўдзел у дыяцэзіяльных днях моладзі ў Польшчы
Адна з беларускіх груп з Віцебскай дыяцэзіі, якая цяпер знаходзіцца ў парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Міхалавіцах (Варшаўская архідыяцэзія), мае насычаную штодзённую праграму. У чацвер, 21 ліпеня, удзельнікаў чакала экскурсія па Варшаве. Наведалі Сейм Польшчы, папрысутнічалі на паседжанні, адбыўся шпацыр па Каралеўскім садам. Пасля абеду ў семінарыі мясцовы клерык 4 курса правёў экскурсію па навучальнай установе. Увечары “Моладзь для ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!