Нараджэнне Езуса абвяшчаецца як “вялікая радасць”, бо яно кажа, што Бог нас любіць, падкрэсліў Пантыфік падчас аўдыенцыі для членаў руху “Каталіцкая акцыя”. Сустрэча адбылася 19 снежня ў ватыканскім Апостальскім палацы. Акрамя юнакоў і дзяўчат з дванаццаці італьянскіх дыяцэзій у ёй прынялі ўдзел таксама выхавацелі і душпастыры руху. Звяртаючыся да сваіх гасцей Пантыфік нагадаў пра радасны характар надыходзячых святаў. Ён падкрэсліў, ...
Читать далее »Архив меток: моладзь
У Шчучыне прайшла аплаткавая сустрэча
У Шчучыне ў кляштары айцоў піяраў 17 снежня была арганізавана аплаткавая сустрэча для міністрантаў, парафіяльных харыстаў і іх бацькоў. Сёлета ў сустрэчы прынялі ўдзел больш за 120 чалавек. Сустрэча распачалася ў парафіяльнай святыні з супольнага Вяночка Дванаццаці Зорак, які некалі быў складзены св. Юзафам Каласансам, апекуном літургічнай службы алтара і моладзевага хору «Calasanz». У гэтым кароткім набажэнстве дзеці і іх ...
Читать далее »Малітоўнае чуванне ў духу Тэзэ прайшло ў Шчучыне
У суботу, 3 снежня ў парафіі св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне адбылося малітоўнае чуванне ў духу Тэзэ, якое падрыхтавала і правяла моладзь з парафіі Гродна-Дзевятоўка. Дзякуючы першаму спатканню ў шчучынскай парафіі, прысутныя мелі магчымасць больш даведацца пра супольнасць Тэзэ і пра малітву, якую прапанавала супольнасць. Чуванне распачалося са спеваў Тэзэ, кульмінацыяй стала асабістая адарацыя ўдзельнікаў вакол крыжа. Такім чынам, малітоўная прысутнасць ...
Читать далее »Моладзь разам з гуртам «Рыбы» адзначыла «Андрэйкі» ў Глыбокім (+відэа)
У апошнюю суботу перад Адвэнтам, 26 лістапада ў Глыбокім сабралася моладзь на “Андрэйкі” з музычна-евангелізацыйнай праграмай “Святы любіць Бога”. Разам са сваімі святарамі і законнымі сёстрамі маладыя людзі прыбылі з Варапаева, Браслава, Мёраў, Чарневічаў, Полацка, Наваполацка, Друі, Ідолты, Мілашова, Шаркаўшчыны, Падсвілля, Дзеркаўшчыны, Удзела, ну і самі глыбачане. На “запусты” завітаў евангелізацыйны гурт “Рыбы”. Для такога незвычайнага мерапрыемства гасцінна расчыніў свае ...
Читать далее »Папа зацвердзіў тэму наступных Сусветных дзён моладзі
Папа Францішак зацвердзіў тэму Сусветных дзён моладзі, якія пройдуць у Панаме ў 2019 г. Гэта будуць словы Найсвяцейшай Панны Марыі з Евангелля паводле св. Лукі: “Вось я, слуга Пана. Няхай мне станецца паводле твайго слова” (Лк 1,38). Акрамя таго, пантыфікам былі зацверджаны тэмы Сусветных дзён моладзі, якія ў бліжэйшыя два гады будуць адзначацца на дыяцэзіяльным узроўні. Яны таксама звязаны з ...
Читать далее »Глыбоцкая парафія запрашае моладзь на Андрэйкі
Парафія Святой Тройцы ў Глыбокім запрашае моладзь на музычна-евангелізацыйную праграму “Святы любіць Бога”, якая адбудзецца 26 лістапада 2016 года ў Гарадскім Доме культуры (вул. Камуністычная, 10). Расклад вечарыны: 16.00 – творча–актыўная частка; 17.00 – канцэрт гурта “Рыбы”; 18.30 – Глыбокае танчыць (дыскатэка).
Читать далее »Дэканальная сустрэча моладзі прайшла ў Паставах
5 лістапада 2016 года ў Паставах адбылася першая дэканальная сустрэча моладзі. На спатканне прыбылі маладыя людзі з Варапаева, Дунілавіч, Пастаў і Лынтуп, паведамляе lyntupy.by. Пачалося ўсё агульнай малітвай на ружанцы, якую праводзіла моладзь. Пасля яе была святая Імша, у часе якой слова Божае прамовіў наш кс. Павел Кнурэк, пробашч у Лынтупах. Моладзь з вялікай цікавасцю слухала словы святара пра ролю ...
Читать далее »У Шчучыне прайшлі піярскія дні моладзі
У першыя дні лістапада ў кляштары айцоў піяраў у Шчучыне адбылася штогадовая восеньская душпастырская акцыя — піярскія дні моладзі. На працягу двух дзён моладзь з Ліды і Шчучына мела магчымасць разважаць на тэму святасці, беручы за прыклад заснавальніка законнай супольнасці Пабожных Школ — св. Юзафа Каласанса і, дзеючай крыху пазней, у тым жа духу што і Каласанс — св. Паўлу Монталь, стваральніцу ...
Читать далее »У Шчучыне адбылося спатканне для міністрантаў, харыстак і іх бацькоў
29 кастрычніка ў кляштары айцоў-піяраў у Шчучыне адбылося чарговае спатканне для бацькоў, чые дзеці належаць да Літургічнай службы алтары і моладзевага хору «Calasanz». Пасля кароткай забавы а. Вітальд Пяцельчыц SP прадставіў разважанне на тэму адносна міжасобасных адносін у сям’і на падставе Адгартацыі Папы Францішка » Amoris laetitia «. У той час, для хлопцаў і дзяўчат была арганізавана інтэграцыйная забава, каб ...
Читать далее »У Беларусі спадзяюцца, што Сінод Біскупаў можа паспрыяць з’яўленню моладзевых лідэраў
Душпастыры моладзі Касцёла ў Беларусі маюць надзею, што будучы Сінод Біскупаў дапаможа ўдасканаліць працу з маладымі людзьмі і паспрыяе выхаванню новых лідэраў. А імпульсам для абрання тэмы асамблеі для Папы маглі стаць Сусветныя дні моладзі ў Кракаве, якія яго вельмі кранулі, лічыць душпастыр моладзі Гродзенскай дыяцэзіі, кс. Антоні Грэмза, які ўжо больш за дзесяць гадоў працуе з маладымі людзьмі. Існуючыя ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!