Архив меток: Мінск

У Мінску адбылася трэцяя салезіянская Аратарыяда

У араторыі імя св. Яна Боска, які дзейнічае пры парафіі св. Яна Хрысціцеля ў Мінску, адбылася трэцяя салезіянская Аратарыяда. Удзельнікамі былі каманды араторыяў з Мінска, Смаргоні, Бараўлянаў і Дзятлава. Каманды складаліся з хлопцаў і дзяўчат, якiя навучаюцца ў 5-7-х класах. Арганізатарам спаборніцтваў і спонсарам мерапрыемства ў супрацоўніцтве з кс. Алегам Каралёвым SDB, адказным за Аратарыяду, святарамі салезіянамі, салезіянамі супрацоўнікамі, сёстрамі ...

Читать далее »

“Ці ведала Ты, Марыя?”: велікапоснае чуванне моладзі прайшло ў Мінску

На працягу апошніх год добрай традыцыяй стала арганізоўваць велікапосныя начныя чуванні моладзі. Гэта выдатная нагода глыбей перажыць Вялікі пост, наблізіцца да таямніцаў мукі і смерці Езуса Хрыста, каб разам з Ім прыйсці да пустой магілы падчас Змёртвыхпаўстання. Чуванне адбылося з 18 на 19 сакавіка ў архікатэдральнай парафіі Імя Найсвяцейшай Панны Марыі. Спатканне распачалося святой Імшой, якую ўзначаліў мітрапаліт Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі ...

Читать далее »

Пресс-секретарь Минско-Могилевской архиепархии кс. Юрий Санько принял участие в круглом столе «Год мира и созидания: перспективы взаимодействия Следственного комитета Республики Беларусь и институтов гражданского общества»

Круглый стол «Год мира и созидания: перспективы взаимодействия Следственного комитета Республики Беларусь и институтов гражданского общества» состоялся в г. Минске 17 февраля. Мероприятие подобного формата проводится Следственным комитетом, Институтом Следственного комитета и Уполномоченным по делам религий и национальностей ежегодно. В форуме приняли участие представители государственных органов, научных и образовательных учреждений, общественных и религиозных организаций Беларуси. Председатель Следственного комитета Дмитрий Гора ...

Читать далее »

У Мінску пройдзе біблійная сустрэча для юнакоў «Знайдзі сваё месца ў Касцёле»

Ксяндзы хрыстусоўцы запрашаюць юнакоў, якія ўжо скончылі школу, на біблійную сустрэчу «Знайдзі сваё месца ў Касцёле». «У святле Божага слова хочам знайсці сваю дарогу да шчасця, гледзячы на прыклад апосталаў. На чарговай сустрэчы будзем прыглядацца да гісторыі паклікання і жыцця святога Пятра», — адзначаюць арганізатары. Сустрэча адбудзецца з 24 па 26 лютага ў Мінску па адрасе: вул. Серафімовіча, 19. Ахвяраванне ...

Читать далее »

“Рабіце дабро, шукайце справядлівасці”. Экуменічнае набажэнства прайшло ў Мінскай архікатэдры

Ва ўсім свеце з 18 па 25 студзеня праходзіць тыдзень малітваў аб адзінстве хрысціянаў. Сёлета тэмай экуменічнага тыдня сталі словы кнігі прарока Ісаі “Рабіце дабро, шукайце справядлівасці (Іс 1, 7)”. 21 студзеня ў галоўнай святыні Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі — касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі, прадстаўнікі розных канфесій Беларусі разам з вернікамі сабараліся на экуменічнае набажэнства. Набажэнству папярэднічала святая Імша ў інтэнцыі адзінства ...

Читать далее »

“Трапіць у Неба на зямлі”: Баль усіх святых прайшоў у мінскай парафіі

Вось ужо шосты раз айцы хрыстусоўцы разам з сёстрамі назарэтанкамі арганізоўваюць “Баль усіх святых” для сваіх парафіянаў. 15 студзеня бацькі і іх дзеці сустрэліся ва ўтульным памяшканні парафіі Маці Божай Будслаўскай, каб разам весяліцца, спяваць, танцаваць і праслаўляць Пана Бога. Трэба сказаць, што за шэсць год баль стаўся мерапрыемствам, якое аб’ядноўвае сем’і. Бацькі і іх дзеці не проста прыходзяць на ...

Читать далее »

“Па пладах іх пазнаеце іх”. Трыццаццігоддзе служэння ў Беларусі адзначылі айцы хрыстусоўцы

У нядзелю Хрыста Валадара, 20 лістапада мінскія парафіяне з касцёла Святога Яна Евангеліста і Святога Максімільяна Кольбэ сабраліся на ўрачыстую Імшу. Гэта Імша была асаблівай, бо разам з біскупам Юрыем Касабуцкім і запрошанымі гасцямі вернікі дзякавалі Пану Богу і сваім святарам за трыццаць год служэння ў Беларусі. Напачатку Імшы прысутных прывітаў пробашч парафіі айцец Алег Шпець. Ён зазначыў, што гісторыя ...

Читать далее »

Магчымасць зазірнуць адзін аднаму ў вочы. Пяты хрысціянскі сямейны баль прайшоў у Мінску

Снежным лістападаўскім вечарам у Хрысціянскім сацыяльным цэнтры Добрага самараніна збіраліся сем’і. Прыгожыя жанчыны ў доўгіх святочных сукенках, годныя мужчыны, прыбраныя ў белыя кашулі і пальчаткі, класічная музыка, усмешкі, доўгачаканыя сустрэчы – усё гэта стварала неверагодную атмасферу чакання. Чакання сямейнага балю. Мерапрыемства адбылося 19 лістапада. Ужо ў пяты раз сябры і ўдзельнікі руху Equipes Notre-Dame сустрэліся на сямейным балі. Яго арганізатарамі ...

Читать далее »

Рэліквіі святога Яна Паўла ІІ прыбылі ў Мінскую парафію

У нядзелю, 23 кастрычніка вернікі парафіі Святога Яна Евангеліста і Святога Максіміліяна Марыя Кольбэ ў Мінску перажывалі важную і радасную падзею. У гэты дзень, падчас святой Імшы адбылося ўрачыстае ўнясенне ў капліцу і ўшанаванне рэліквій святога Яна Паўла ІІ. Трэба адзначыць, што святы Папа з’яўляецца сапраўдным сябрам і заступнікам розных рухаў і супольнасцяў гэтай парафіі. Так, сваім апекуном Святога Айца ...

Читать далее »

Інаўгурацыйнае свята для першакурснікаў Вышэйшай Духоўнай семінарыі: мы чакаем і пакладаем на вас надзею!

Інаўгурацыйная ўрачыстасць новага 2022-2023 навучальнага года на 1 курсе Вышэйшых Духоўных Семінарый у Гродне і Пінску адбылася 8 кастрычніка ў Мінску. З нагоды ўрачыстасці Эўхарыстыю цэлебраваў арцыбіскуп на пенсіі Тадэвуш Кандрусевіч. Сярод прысутных быў таксама Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі, таксама святары, якія будуць выкладаць на падрыхтоўчым курсе, свецкія выкладчыкі ды блізкія і родныя семінарыстаў. Удзельнікі распачалі сустрэчу ...

Читать далее »