Архив меток: крыж

Біскуп Алег Буткевіч асвяціў крыж пад будаўніцтва новага касцёла ў Паставах

У пастаўскай парафіі Езуса Міласэрнага 23 красавіка біскуп Алег Буткевіч асвяціў крыж, які размешчы на зямлі, адведзенай пад будаўніцтва новага касцёла. Іерарх, звяртаючыся да вернікаў, адзначыў, што пачатак кожнай справы нялёгкі і наперадзе шмат цяжкасцяў, але калі ўсім кіруе Бог, то ніхто не перашкодзіць. Па словах ардынарыя, на месцы, дзе асвечаны крыж, Бог будзе прабываць праз cваю ласку, праз cваіх ...

Читать далее »

Месца, адкуль відаць Таямніцу

Калі спытаць: «Чаго вы хочаце ад жыцця?», — многія адкажуць нешта накшталт: «Хачу быць шчаслівым, мець дружную сям’ю і крутую працу». Іншымі словамі, не адкажуць нічога. А ёсць іншае цікавае пытанне, над якім мы, магчыма, раней не задумваліся: «Які боль у жыцці я хачу? За што я гатовы змагацца і пакутаваць?» Адказ на яго — куды больш значны паказчык таго, ...

Читать далее »

Крыж і глобус

Савецкая эпоха хоць і адыходзіць ад нас далей, у мінулае, усё яшчэ даволі часта становіцца аб’ектам даследаванняў, дыскусій і розных меркаванняў. Гісторыкі спрачаюцца пра факты і наступствы, камуністы шкадуюць пра страчанае, а патрыёты радуюцца незалежнасці. Для Каталіцкага Касцёла ў Беларусі савецкі перыяд можна акрэсліць адным словам: мучаніцтва. У гэтым артыкуле пойдзе гутарка пра святара Юзафа Грасэвіча, які прайшоў праз арышты, ...

Читать далее »

Што адлюстравана на крыжы Папы?

“Хвала Хрысту! Падкажыце, калі ласка, што адлюстравана на крыжы, які носіць Папа Францішак?” Тэрэзія На пытанне адказвае кс. Кірыл Бардонаў: – На крыжы, які носіць Папа Францішак, адлюстраваны Хрыстос у вобразе добрага Пастыра, каля Якога знаходзяцца авечкі – вернікі Касцёла. Над Хрыстом прадстаўлены голуб – сімвал Духа Святога. Такі самы крыж носіць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

Читать далее »

У Шаркаўшчыне вернікі адзначылі парафіяльнае свята

14 верасня католікі ўсяго свету адзначылі вялікае свята — Узвышэнне Святога Крыжа. Менавіта крыж з’яўляецца адным з галоўных сімвалаў хрысціянства. Ён спадарожнічае чалавеку на працягу ўсяго жыцця: вернікі носяць яго на сабе, робяць знак крыжа, узгадваючы пры гэтым імёны трох божых асоб, ставяць крыж на магіле памерлага. Паводле святога Яна Дамаскіна, крыжом Хрыста, і нічым іншым, пераможана смерць і падорана ...

Читать далее »

На вежы касцёла, які будуецца ў мікрараёне Серабранка, усталявалі крыжы

Новыя знакі Божай прысутнасці ўзняліся над Беларуссю. 8 жніўня  ў мінскай парафіі св. Яна Хрысціцеля сабраліся дзесяткі вернікаў, каб стаць сведкамі таго, як на касцёл, які будуецца, паднялі крыжы. Асвяціў іх арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, мітрапаліт Мінска-Магілёўскі. Гэтую падзею беларускі іерарх назваў сапраўды знакавай: у гісторыі Беларусі быў перыяд, калі ў часы ганенняў на веру сiмвалы хрысцiянства знішчалі, а сёння там, ...

Читать далее »

Ці абавязкова насіць крыжык?

«Слава Иисусу Христу! Скажите: обязательно ли носить крестик?» Спасибо! На пытанне адказвае святар БГКЦ Аляксей Філіпенка: – Паколькі няма такога Божага або касцельнага наказу насіць нацельны крыжык, то і няма такога маральнага абавязку. Інакш кажучы, гэта не грэх – не насіць нацельны крыжык. Традыцыя насіць крыжык (або медалік) пачала існаваць у першыя стагоддзі хрысціянства.Нацельны крыжык даецца хрысціяніну падчас хросту. Ён ...

Читать далее »