Май — месяц асаблівага ўшанавання Найсвяцейшай Панны Марыі. І ў першы майскі вечар, Маці Божая сабрала вернікаў вельмі маладой парафіі Езуса Міласэрнага ў Паставах, каб супольна ўзнесці малітвы і праславіць Пана Бога праз Яе заступніцтва.
Парафіяне разам з кс. Анджэем Бульчакам маліліся каля нядаўна ўстаноўленага крыжа на месцы, адведзеным пад будаўніцтва новага касцёла.
Маёвае набажэнства будзе адбывацца кожны вечар а 20 гадзіне, паведамляе парафіяльны сайт.
