“Хвала Хрысту! Падкажыце, калі ласка, што адлюстравана на крыжы, які носіць Папа Францішак?”
Тэрэзія
На пытанне адказвае кс. Кірыл Бардонаў:
– На крыжы, які носіць Папа Францішак, адлюстраваны Хрыстос у вобразе добрага Пастыра, каля Якога знаходзяцца авечкі – вернікі Касцёла. Над Хрыстом прадстаўлены голуб – сімвал Духа Святога. Такі самы крыж носіць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
