Біскуп Алег Буткевіч асвяціў крыж пад будаўніцтва новага касцёла ў Паставах

1У пастаўскай парафіі Езуса Міласэрнага 23 красавіка біскуп Алег Буткевіч асвяціў крыж, які размешчы на зямлі, адведзенай пад будаўніцтва новага касцёла.

Іерарх, звяртаючыся да вернікаў, адзначыў, што пачатак кожнай справы нялёгкі і наперадзе шмат цяжкасцяў, але калі ўсім кіруе Бог, то ніхто не перашкодзіць.

Па словах ардынарыя, на месцы, дзе асвечаны крыж, Бог будзе прабываць праз cваю ласку, праз cваіх слуг, якіх высылае на гэтую зямлю, каб весці людзей да збаўлення.

Біскуп адзначыў, што асвечаны ў Паставах крыж – гэта знак Божага Валадарства.

Нагадаем, што 16 сакавіка 2014 года падчас святой Імшы ў пастаўскім касцёле Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Антонія Падуанскага біскуп Віцебскі Алег Буткевіч аб’явіў вернікам сваё рашэнне аб арганізацыі новай парафіі Езуса Міласэрнага ў Паставах і пабудове новага касцёла.

Ірына Грэйць, тэкст
Таццяна Зібарава, фота

для друку для друку