Архив меток: Гродна

У Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне праходзяць рэкалекцыі распазнання паклікання

3 жніўня ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне пачаліся 3-дзённыя духоўныя практыкаванні на тэму «Пасланне Найсвяцейшай Панны Марыі з Фацімы». Праводзяць іх кс. Андрэй Лішко і кс. Валерый Быкоўскі пры актыўнай дапамозе семінарыстаў. Разважанні рэкалекцый асаблівым чынам прысвечаны аб’яўленням Маці Божай у Партугаліі. Удзельнікі маюць магчымасць бліжэй пазнаёміцца з пасланнем Маці Божай, скіраваным свету праз дзяцей 100 гадоў таму. У ...

Читать далее »

Рэкалекцыі распазнання паклікання адбудуцца ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне

З 3 па 6 жніўня ў будынку Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне адбудуцца рэкалекцыі распазнання паклікання на тэму «Пасланне Найсвяцейшай Панны Марыі з Фацімы». Да ўдзелу запрашаюцца ўсе юнакі, асабліва міністранты ад 14 гадоў. Рэкалектанты змогуць адчуць клімат семінарыйнага жыцця, паразмаўляць з клерыкамі і духоўнымі айцамі, а таксама ўзбагаціць свае веды адносна праўдаў веры і малітвы. З сабой трэба мець ...

Читать далее »

Гусары Сабіна і Яцэк Пухала: “Сваю дзейнасць мы звязваем з каштоўнасцю сям’і”

15 ліпеня адбыліся ўрачыстасці на месцы спачыну расстраляных падчас Другой сусветнай вайны жыхароў Гродна і Ліпскa ў Навумавічах каля Гродна. У сёлетніх урачыстасцях прынялі ўдзел гусары, якія прыбылі з розных месцаў Польшчы і прадстаўлялі розныя гістарычныя клубы. Сярод іх былі Сабіна і Яцэк Пухала з Радама, якія, як самі адзначаюць, з’яўляюцца шчаслівым сужэнствам ужо 42 гады і належаць да стралковага ...

Читать далее »

Футбольная каманда з Гродна перамагла на Міжнароднай парафіядзе ў Варшаве

Парафія Гродна-Аўгустовак сярод 11 футбольных каманд заняла першае месца на Міжнароднай парафіядзе ў Варшаве ва ўзроставай катэгорыі 14-16 год. У фінале нашыя футбалісты з лікам 1-0 выйгралі ў каманды Эльблёнг (Польшча). Варта адзначыць, што каманда з Гродна перамагла ва ўсіх матчах не прапусціўшы ў свае вароты ніводнага гола. На ліку моладзі з парафіі Найсвяцейшай Панны Марыі Вострабрамскай Маці Міласэрнасці ёсць ...

Читать далее »

Адышоў у вечнасць кс. Ян Шуткевіч

4 чэрвеня, у 85-гадовым узросце ў Вільні адышоў у жыццё вечнае кс. Ян Шуткевіч, які паходзіў з Гродна, паведамляе grodnensis.by. На працягу доўгага часу ён нёс паслугу ў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі: быў пробашчам парафіі ў Лынтупах і служыў у Мінску. Апошнія гады свайго жыцця правёў у Вільні, дзе выконваў абавязкі рэктара і рэзідэнта касцёла Св. Барталамея. Пахавальная св. Імша адбудзецца 7 чэрвеня ...

Читать далее »

За што касцёлам прысвойваецца тытул “Базіліка”?

“У Беларусі ёсць некалькі малых базілік. За што касцёлы могуць атрымаць такі тытул?” Ірына На пытанне адказвае а. Аляксандр Махнач SP, піяр, магістр тэалогіі, Ліда: – Дзякую за пытанне! Базіліка (з грэч. βασιλικός – каралеўскі, лац. basilica ) – у архітэктуры “выцягнуты, прамавугольны ў плане будынак, падзелены падоўжанымі радамі калонаў або слупоў на некалькі (звычайна 3 ці 5) частак (нефаў, ...

Читать далее »

У Вышэйшай духоўнай семінарыі адбылася сустрэча медыцынскіх працаўнікоў Гродзенскай дыяцэзіі

20 мая ў Вышэйшай духоўнай семінарыі прайшла сустрэча медыцынскіх працаўнікоў Гродзенскай дыяцэзіі на тэму «Прабачэнне. Псіхафізічныя і духоўныя аспекты ў служэнні медыка-хрысціяніна». Сустрэча была арганізавана душпастырствам службы аховы здароўя на чале з кс. Віталем Сідорка з мэтай абазначыць праблему паўсядзённага зла крыўды, пагарды, няўдзячнасці ў служэнні медыка і паказаць спосабы вырашэння гэтай праблемы. Ва ўступным слове святар адзначыў, што прабачэнне ...

Читать далее »

Гродзенскі хор «Cantate Domino» выступіў з канцэртам у Польшчы

13 мая гродзенскі хор «Cantate Domino» выступіў з канцэртам падчас урачыстасцяў 100-годдзя фацімскіх аб’яўленняў Плоцкай дыяцэзіі, якія адзначаліся ў Цеханове (Польшча). Гродзенскі хор са сваім кіраўніком Генрыхам Давідовічам прыбыў на ўрачыстасці па запрашэнню пробашча парафіі Маці Божай Фацімскай у Цеханове кс. каноніка Яна Юзвяка. У праграме ўрачыстасцяў была працэсія з фігурай Маці Божай Фацімскай, супольная ружанцовая малітва з удзелам розных ...

Читать далее »

Арганізатары Дыяцэзіяльнага дня дзіцяці, які пройдзе ў Гродне, чакаюць новых валанцёраў

Арганізатары Дыяцэзіяльнага дня дзіцяці, які пройдзе ўжо ў сёмы раз у Гродне 1 чэрвеня, чакаюць новых валанцёраў, якія захочуць разам падрыхтаваць шматлікія забавы для дзяцей. Паведаміць пра свой удзел у валанцёрстве і атрымаць больш інфармацыі пра гэта можна ў кс. Юрыя Марціновіча — арганізатара і адказнага за Дыяцэзіяльны дзень дзіцяці: e-mail: sakralna@op.pl (8 044) 460 61 40 (Velcom), (8 029) ...

Читать далее »

Дзень засяроджання адбыўся ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне

5 мая ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне прайшоў дзень засяроджання, які дазволіў семінарыстам цалкам акунуцца ў атмасферу малітвы, цішыні і засяроджанасці, каб глыбей пазнаць саміх сябе, паглядзець на сваё жыццё з адлегласці і аднавіць сваю сувязь з Хрыстом. Духоўным кіраўніком чарговага дня засяроджання стаў кс. Андрэй Зноска, пробашч лідскай парафіі Божай Міласэрнасці, які падзяліўся з семінарыстамі ўласным досведам святарскага ...

Читать далее »