“Цэнтр Дапамогі Жыццю” арганізуе разнастайныя мерапрыемствы з мэтай падтрымкі невылечна хворых пацыентаў анкалагічных аддзяленняў, пацыентаў хоспісу і бальніц сястрынскага догляду. 10 лютага ў гандлёвым комплексе “Карона” ў Гродне пройдзе “Душэўны кірмаш”, у межах якога плануецца сабраць ахвяраванні для падапечных Цэнтра. “Душэўны кірмаш” адбудзецца ў зале Д гандлёвага комплекса “Карона” (вул. Горкага, 91) з 12 да 14 гадзін. У праграме мерапрыемства: ...
Читать далее »Архив меток: Гродна
Агульнабеларуская сустрэча моладзі пройдзе ў Гродне
У адпаведнасці з пастырскай праграмай Каталіцкага Касцёла ў Беларусі на 2018 год, якая прысвечана моладзі як надзеі Касцёла і грамадства, з 29 красавіка па 1 мая ў парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне (мікрараён Дзевятоўка) адбудзецца агульнабеларуская сустрэча моладзі. Тэма сустрэчы — «Не бойся, Марыя, бо знайшла ты ласку ў Пана» (Лк 1, 30). Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Старшыня Канферэнцыі ...
Читать далее »Дабрачынную акцыю «Калядны падарунак» правёў «Карытас» у Гродне
Традыцыйна перад Божым Нараджэннем супрацоўнікі і валанцёры дабрачыннага каталіцкага таварыства “Карытас” Гродзенскай дыяцэзіі праводзяць калядныя акцыі, накіраваныя на збор дабрачынных ахвяр для хворых і для дзяцей, якія патрабуюць асаблівай увагі. 16 валанцёраў і супрацоўнікаў “Карытас” прынялі ўдзел у акцыі “Калядны падарунак”, якая адбылася 15-16 снежня ў гіпермаркеце “АЛМІ” па пр. Касманаўтаў у Гродне. Валанцёры тлумачылі пакупнікам магазіна, які ўклад, па ...
Читать далее »На абед да сясцёр назарэтанак
Манаскае штодзённае жыццё выглядае цалкам іначай, чым свецкае. Яно абумоўлена шматлікімі правіламі і законамі. Разам з тым, кансэкраваныя асобы застаюцца такімі ж, як і мы, у простых побытавых сітуацыях. Магчыма, толькі па-іншаму да ўсяго адносяцца – нам у прыклад… Карэспандэнт “Слова Жыцця” пабывала ў гродзенскім доме Кангрэгацыі Сясцёр Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта і разам з манахіняй, якая служыць на кухні, ...
Читать далее »Над уваходам у гродзенскі катэдральны касцёл змясцілі новы барэльеф
У апошні час на катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне быў змешчаны новы барэльеф. Гэты знак – сведчанне таго, што дадзеная святыня з’яўляецца меншай базылікай, аб чым кажа лацінскі надпіс “Basilica minor”. Ніжэй змешчаны герб Ватыкана, бо гэты тытул надаецца святыні Папам і яго атрымліваюць касцёлы, якія вылучаюцца гістарычнай каштоўнасцю або з прычыны сваіх літургічных ці душпастырскіх вартасцяў. На ...
Читать далее »У Гродне адкрылася выстава гравюр XIX cтагоддзя
28 лістапада ў Гродзенскім музеі гісторыі рэлігіі пачала экспанавацца выстава “Адкрыццё святой прыгажосці”. Яна прымеркаваная да 500-годдзя першай беларускай гравюры і першай друкаванай кнігі, пачатак якім паклаў Францыск Скарына, распачаўшы ў 1517 г. выданне ілюстраванай Бібліі. Прадстаўленыя на выставе работы аб’ядноўвае адна агульная тэма – тэма хрысціянскай духоўнасці. Гэта невыпадкова. Біблейскія сцэны, вобразы святых пачалі адлюстроўвацца з моманту зараджэння хрысціянства. Дарэчы, першая еўрапейская ...
Читать далее »На пляцу Хрыста, або таямніцы паслугі закрыстыяна
Ён заўсёды сціпла стаіць збоку алтара, уважліва назіраючы за Таямніцай, што адбываецца ў двух кроках ад яго. Часцей за ўсё гэта сталы мужчына ў старамодным, але акуратным гарнітуры, паверх якога апранута комжа. На працягу стагоддзяў яго называюць наглядчыкам, касцёльным, парцье, ключнікам, званаром і нават “анёлам-ахоўнікам”. Але найбольш распаўсюджаная назва — закрыстыянін. Заўсёды на варце Гэты непрыкметны чалавек ў куце святыні ...
Читать далее »Выстава прац адзінага вядомага літоўскага святара-скульптара адкрылася ў Гродне
Унікальная экспазіцыя аўтарскіх прац кс. Антанаса Рымавічуса (1865–1933) адкрылася 26 кастрычніка ў Гродзенскім музее гісторыі рэлігіі. Міжнародная выстава носіць назву «Богу і чалавеку». У большасці — гэта творы рэлігійнай тэматыкі: драўляныя скульптуры Хрыста, Марыі, апосталаў і святых. Як адзначылі арганізатары выставы, «ксёндз быў разьбяром-самавукам, але ён па-майстэрску асвоіў тэхніку перадачы радасці і болю, спакою і рашучасці праз нерухомасць статуй». Кс. ...
Читать далее »Тэатр імя св. Яна Паўла ІІ адзначыў 10-годдзе свайго існавання
Урачыстасці з нагоды першага знакавага юбілею адбыліся ў парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне (Дзевятоўка), пры якой дзейнічае тэатр. Святкаванне пачалося святой Імшой, якую ўзначаліў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч. Падчас Эўхарыстыі маладыя акторы разам са сваёй заснавальніцай і нязменным кіраўніком Марынай Жыбартовіч-Протас дзякавалі Богу за дар веры, таленту, за існаванне тэатральнай супольнасці і прасілі аб Божым бласлаўленні на далейшую актыўную і ...
Читать далее »Брат Жан-Даніэль з супольнасці Тэзэ прыехаў у Гродна
5 кастрычніка ў Гродна прыбыў брат Жан-Даніэль з экуменічнай супольнасці Тэзэ. Разам з членамі душпастырства “OPEN” ён прыняў удзел у св. Імшы ў пабрыгіцкім касцёле і памаліўся разам з імі ў духу Тэзэ. Пасля ўсе прысутныя сабраліся ў ніжняй зале святыні, дзе манах бліжэй пазнаёміў моладзь з дзейнасцю і духоўнасцю супольнасці. Бр. Жан-Даніэль упэўнены, што кожнаму, каму цікава жыццё супольнасці, ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!