У апошні час быў распрацаваны лагатып агульнабеларускай сустрэчы каталіцкай моладзі, якая адбудзецца з 29 красавіка па 1 мая пры парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне. На лагатыпе прадстаўлены крыж, сэрца і выява Маці Божай, а таксама змешчана тэма сустрэчы: “Не бойся, Марыя, бо знайшла ты ласку ў Пана” (Лк 1, 30). Aгульнабеларуская сустрэча моладзі будзе прымеркавана да Года моладзі ў Каталіцкім Касцёле ...
Читать далее »Архив меток: Гродна
Велікапосная сустрэча духавенства Гродзенскай дыяцэзіі прайшла ў Гродне
15 лютага, у другі дзень Вялікага посту, у рэктаральным касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі (пабрыгіцкім) у Гродне прайшла традыцыйная сустрэча святароў, якія нясуць служэнне ў Гродзенскай дыяцэзіі. Сустрэча пачалася малітвай Літургіі гадзінаў, затым быў час на адарацыю Найсвяцейшага Сакраманту і магчымасць паяднання з Богам у сакраманце пакаяння. Рэалізаваць пакліканне да святасці З канферэнцыяй пад назвай “Роля змярцвенняў у духоўным жыцці ...
Читать далее »У гродзенскай семінарыі прайшлі «запусты» перад Вялікім постам
Немагчыма ўявіць штодзённае жыццё семінарыстаў без арганізацыі час ад часу мерапрыемстваў, якія перажываюцца з усмешкай на тварах і садзейнічаюць будаванню братэрскай супольнасці ў духу сапраўднай хрысціянскай любові. 13 лютага навучэнцы Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне сабраліся ў актавай зале імя Яна Паўла II, каб весела правесці час перад саракадзённым перыядам Вялікага посту на так званых “запустах”. Творчы вечар выдаўся для ...
Читать далее »Айцец Павел Раманчук наведаў з калядой і асвяціў дзве крамы ў Гродне
Айцец Павел Раманчук OFM Conv, вікарый парафіі Маці Божай Анёльскай у Гродне і душпастыр францішканскай моладзі, асвяціў дзве прадуктовыя крамы горада. Святар прамовіў малітву супольна з прадаўцамі, уручыў ім памятныя абразікі і асвяціў гандлёвыя залы, адміністрацыйныя кабінеты і склады крамаў. У размове з grodnensis.by а. Павел адзначыў, што працаўнікі гэтых крамаў з’яўляюцца практыкуючымі вернікамі, якія цэняць малітву і прагнуць, каб ...
Читать далее »У святынях Гродна памоляцца за хворых на рак
4 лютага, у Сусветны дзень барацьбы супраць ракавых захворванняў, вернікі горада запрашаюцца на супольную малітву за ўсіх, хто мае анкалагічны дыягназ, а таксама за іх сем’і. Св. Імшы з гэтай нагоды будуць цэлебраваны ў катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя ў 12.00, а таксама ў Пакроўскім кафедральным саборы ў 11.30. Арганізатары заклікаюць не заставацца раўнадушнымі да чужой бяды і далучыцца да ...
Читать далее »«Мы памятаем»: у Гродне ўшанавалі памяць ахвяр Халакоста
Гродна далучыўся да сусветнай акцыі «Мы памятаем», якая праводзіцца ва ўсім свеце 27 студзеня, ў Дзень памяці ахвяраў Халакосту. Адзначыць памятную дату разам з прадстаўнікамі яўрэйскай абшчыны прышлі прадстаўнікі духаненства і неабыякавыя гаражане. Сустрэча адбылася пры ўваходзе ў былое гета. 27 студзеня 1945 года Чырвоная армія вызваліла адзін з самых страшных канцлагераў Другой сусветнай вайны — Аўшвіц-Біркенаў. У гэты лагер вывозілі і вялікую колькасць гродзенскіх яўрэяў. ...
Читать далее »Дапамагчы ўбачыць свет кончыкамі пальцаў
Тактыльныя кнігі для невідушчых дзяцей і дзяцей з парушэннямі зроку ствараюць вучні сярэдняй школы № 35 імя М. А. Волкава ў Гродне. На старонках гэтых асобнікаў месцяцца ўласнаручна створаныя рэльефныя выявы, а таксама тэкст, напісаны шрыфтам Брайля, які з’яўляецца тлумачэннем да мяккіх малюнкаў. “Цёплыя кнігі” Мэта дабрачыннага праекта, у які ўцягнуты маладыя валанцёры, – дапамагчы пазнаць навакольны свет маленькім хлопчыкам ...
Читать далее »Першы ў новым годзе дзень засяроджання прайшоў у семінарыі ў Гродне
21 студзеня навучэнцы Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне скончылі I семестр навучальнага года днём засяроджання. Яго правёў а. Валерый Мазюк CSsR. Умацаваныя ў пакліканні, семінарысты паехалі на некалькі дзён адпачынку дадому і ў родныя парафіі. Дзень засяроджання падчас семінарыйнай фармацыі – гэта яшчэ адна магчымасць для семінарыстаў спыніцца ў роздуме над тым, што, ці, дакладней, Хто з’яўляецца найважнейшым скарбам у ...
Читать далее »Беларусь у “святых” гербах: Гродна
Нездарма Уладзімір Караткевіч месцам разгортвання асноўных падзей аднаго з найбольш вядомых сваіх твораў – рамана “Хрыстос прызямліўся ў Гародні” – абраў менавіта гэты горад. Хрыстос у Беларусі мог “прызямліцца” толькі ў Гародні. Менавіта яна як адзін з першых гарадоў на тэрыторыі сучаснай Беларусі атрымала Магдэбургскае права (у 1391 няпоўнае, а ў 1444 поўнае), мела вялікую колькасць каталіцкіх і праваслаўных храмаў ...
Читать далее »“Цэнтр Дапамогі Жыццю” арганізуе ў Гродне “Душэўны кірмаш”
“Цэнтр Дапамогі Жыццю” арганізуе разнастайныя мерапрыемствы з мэтай падтрымкі невылечна хворых пацыентаў анкалагічных аддзяленняў, пацыентаў хоспісу і бальніц сястрынскага догляду. 10 лютага ў гандлёвым комплексе “Карона” ў Гродне пройдзе “Душэўны кірмаш”, у межах якога плануецца сабраць ахвяраванні для падапечных Цэнтра. “Душэўны кірмаш” адбудзецца ў зале Д гандлёвага комплекса “Карона” (вул. Горкага, 91) з 12 да 14 гадзін. У праграме мерапрыемства: ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!