Архив меток: Глыбокае

200-годдзе з дня нараджэння святога Зыгмунта Шчэнснага Фелінскага адзначылі ў Глыбокім

Дзень смерці благаслаўлёных і святых звычайна з’яўляецца таксама днём іх літургічнага ўспаміну, таму 17 верасня Касцёл успамінае постаць арцыбіскупа Зыгмунта Шчэнснага Фелінскага, Мітрапаліта Варшаўскага. Сёлета, 1 лістапада, спаўняецца 200 гадоў з дня нараджэння св. Зыгмунта Шчэнснага Фелінскага, заснавальніка Кангрэгацыі сясцёр францішканак Сям’і Марыі. Зыгмунт Шчэнсны нарадзіўся ў 1822 годзе ў Ваюціне на Валыні. Выхоўваўся ў рэлігійна-патрыятычнай атмасферы, змалку пакланяўся Маці ...

Читать далее »

Сустрэча катэхетаў Віцебскай дыяцэзіі пройдзе ў Глыбокім

Спатканне запланавана на 23 верасня. Удзел катэхетаў Віцебскай дыяцэзіі ў сустрэчы з’яўляецца абавязковым. План: 10.00 – св. Імша ў касцёле Святой Тройцы 11.00 – рэфераты і практычныя заняткі 13.00 – абед Вялікая просьба паведаміць аб сваім удзеле па тэлефоне: +37529 274-84-55 (Марына) або на e-mail: kasc_sw_trojcy@mail.ru Важна! Калі ў парафіях з’явіліся новыя свецкія катэхеты, або катэхеты кансэкраваныя асобы, неабходна звярнуцца ў Курыю, каб ...

Читать далее »

У Дзеркаўшчыне і Глыбокім прайшла VІ Парафіяда дзяцей і моладзі Віцебскай дыяцэзіі

9 і 10 жніўня ў Віцебскай дыяцэзіі праходзіла VІ Парафіяда дзяцей і моладзі на тэматыку “Маці Божая, Якая развязвае вузлы людскога жыцця, маліся за нас!” Пасля двухгадовага перапынку ўдзел прынялі толькі пяць парафій: Віцебск (св. Антонія), Варапаева, Лынтупы, Дзеркаўшчына і Глыбокае. Парафіяда – гэта фармацыя дзяцей і моладзі паводле трыяды: стадыён–тэатр–святыня. Пасля рэгістрацыі ўдзельнікаў урачыстае адкрыццё распачалося са святой Імшы, ...

Читать далее »

Парафія Святой Тройцы ў Глыбокім запрашае «да Марыі ў Браслаў крочыць разам»

Парафія Святой Тройцы арганізуе пешую пілігрымку ў Браслаў на ўрачыстасці, якія ў гэтым годзе пройдуць з 19 па 20 жніўня. Пешая пілігрымка распачынаецца 17 жніўня святой Імшой у 7.00. Маршрут: 1 дзень: Глыбокае — Пятроўшчына (абед) — Шаркаўшчына (начлег); 2 дзень — Шаркаўшчына — Барадзенічы (начлег); 3 дзень: Барадзенічы — Ахрэмаўцы (абед) — Браслаў. Унёсак пілігрыма складае – 15 руб. ...

Читать далее »

Парафіяльная ўрачыстасць у Глыбокім

12 чэрвеня Каталіцкі Касцёл адзначыў урачыстасць Найсвяцейшай Тройцы. Вернікі ў Глыбокім, дзе касцёл носіць такі тытул, святкавалі парафіяльны фэст, які ўзначаліў мясцовы пробашч і дэкан Глыбоцкага дэканату кс. Мікалай Ціхановіч. Прыбылі таксама святары з дэканату і іншых суседніх парафій, некаторыя з іх неслі паслугу ў сакраманце пакуты ў канфесіяналах. “Мы, як парафіяльная сям’я, хочам асаблівым чынам славіць Бога жывога. Сёння ...

Читать далее »

«Слухайце голас Айца!»: глыбоцкія адзінаццацікласнікі даверылі свой новы этап жыцця Богу

30 мая ў парафіі Святой Тройцы ў Глыбокім падчас святой Імшы маліліся за выпускнікоў. Адзінаццацікласнікі сабраліся ў святыні перад алтаром Пана, каб прасіць бласлаўлення на новы этап у сваім жыцці. Урачыстую Імшу ў інтэнцыі выпускнікоў узначаліў пробашч парафіі ксёндз Мікалай Ціхановіч і звярнуўся на пачатку да прысутных хлопцаў і дзяўчат: “Мы молімся сёння аб тым, каб вы ў жыцці не ...

Читать далее »

Пасхальная Вігілія ў Глыбокім. Запіс трансляцыі

16 красавіка ўвечары вернікі-тэлегледачы, якія не змаглі прыняць удзел у святочнай Імшы ў сваім касцёле, мелі магчымасць паглядзець прамую трансляцыю Літургіі Вялікай Суботы з касцёла Святой Тройцы ў Глыбокім. Прапануем да прагляду запіс трансляцыі, якую паказваў тэлеканал «Віцебск».

Читать далее »

Глыбоцкія легіянеры аднавілі прысягу на вернасць Маці Божай

26 сакавіка ў касцёле Святой Тройцы ў Глыбокім адбыўся ўрачысты штогадовы сход легіянераў Марыі Глыбоцкай курыі — Acies. «Acies» — гэта асабістае і калектыўнае пацвярджэнне адзінству вернасці Легіёну. Спатканне распачалося з гімна і пачатковых малітваў легіянераў, затым памаліліся ружанцам. Пасля агульнай малітвы Легіёну адбылося аднаўленне прысягі. Кожны легіянер, актыўны і дапаможны, падыходзіў да алтара і, паклаўшы руку на драўляны штандар, ...

Читать далее »

Як браць прыклад і развіваць сваё служэнне на ўзор св. Юзафа разважалі мужчыны падчас фармацыйнай сустрэчы ў Глыбокім

19 сакавіка, ва ўрачыстасць святога Юзафа, у Глыбокім адбылася першая фармацыйная сустрэча мужчын. Такі фармат быў выбраны нездарма, бо ўдзел прынялі 15 мужчын — гэта чальцы ружанцовага кола святога Юзафа і святога айца Піа, а таксама тыя, якія прымаюць удзел у спатканнях сем’яў, якія ладзяцца ў Глыбоцкай парафіі кожную трэцюю сераду месяца. Праводзіў сустрэчу кс. Мікалай Ціхановіч. Сустрэча распачалася з ...

Читать далее »

Адвэнтавыя рэкалекцыі ў Глыбокім (+аўдыё)

З 17 па 19 снежня ў Глыбоцкай парафіі Святой Тройцы праходзяць адвэнтавыя рэкалекцыі. Праводзіць іх кс. канонік Віктар Місевіч, канцлер курыі Віцебскай дыяцэзіі і галоўны рэдактар «Каталіцкага Весніка». Для тых, хто не можа прымаць удзел у духоўных практыкаваннях, запрашаем паслухаць рэкалекцыйныю навуку. Няхай гэты час стане плённым перажываннем і падрыхтоўкай да свята Божага Нараджэння.

Читать далее »