Архив меток: Глыбокае

Святая Імша падзякі за 11 год школьнага жыцця прайшла ў Глыбокім

У апошнія дні навучання ў школе і перад выпускнымі экзаменамі, якія ў гэтым годзе распачнуцца праз тыдзень, 6 мая выпускнікі разам са сваімі настаўнікамі, бацькамі, бабулямі і дзядулямі наведалі парафіяльную святыню Святой Тройцы ў Глыбокім, каб разам дзякаваць Богу за час навучання, за ўсіх, хто на працягу адзінаццаці гадоў дапамагаў узрастаць духоўна і інтэлектуальна, а таксама прасіць Святога Духа аб ...

Читать далее »

Святы Ян Павел ІІ: «Не шкадуйце часу на адарацыю»

«Отдай Мне первое место в твоем сердце и твоей жизни, и Я позабочусь о тебе в любых обстоятельствах. Я не позволю тебе или тем, кто окружает тебя, нуждаться в чем-либо. Мое Провидение стоит на службе у Моей милосердной любви. Верь в Мою милосердную любовь, и ты увидишь чудеса, которые я сотворю для тебя» Из книги “In Sinu Jesu” Што азначае ...

Читать далее »

У Глыбокім легіянеры аднавілі прысягу на вернасць Марыі

22 красавіка ў касцёле Святой Тройцы ў Глыбокім адбыўся ўрачысты штогадовы сход легіянераў Марыі Глыбоцкай курыі — Acies. «Acies» — гэта асабістае і калектыўнае пацвярджэнне адзінству вернасці Легіёну. На сустрэчу прыехалі легіянеры з Дзеркаўшчыны, Дунілавіч і Верхнядзвінска разам з кс. Аляксандрам Грыцкевічам. Святую Імшу цэлебраваў кс. канонік Валерый Орсік, пробашч Дзеркаўшчынскай парафіі, які з’яўляецца духоўным кіраўніком “воінаў Марыі” Глыбоцкай курыі. ...

Читать далее »

Страчаная капліца ў цэнтры Глыбокага

Дзеля хвалы Божай нашыя продкі будавалі не толькі вялікія касцёлы, але і капліцы ў далёкіх вёсках і на могілках, ставілі прыдарожныя крыжы і фігуры святых. Многія з іх не дайшлі да нашага часу, але пра некаторыя можна даведацца са старонак архіўных дакументаў, а часам і знайсці іх фотаздымкі. У Глыбокім з 1642 да 1862 года існаваў кляштар кармелітаў босых, які ...

Читать далее »

У Глыбокім з’явіліся свецкія асістэнты для ўдзялення Святой Камуніі

Біскуп Віцебскі даў дазвол двум свецкім вернікам з парафіі ў Глыбокім дапамагаць святарам падчас раздавання Св. Камуніі. Такая патрэба ў парафіі з’явілася з-за вялікай колькасці парафіян на св. Імшы ў нядзелю і ўрачыстасці і з-за недахопу святароў. Кодэкс кананічнага права прадугледжвае ў такіх выпадках магчымасць раздавання Св. Камуніі спецыяльна падрыхтаванымі для гэтага свецкімі вернікамі. Асісітэнтамі для ўдзялення Святой Камуніі ў ...

Читать далее »

Адвэнтавыя рэкалекцыі ў Глыбокім (+аўдыё)

З 16 па 18 снежня ў Глыбоцкай парафіі Святой Тройцы праходзяць адвэнтавыя рэкалекцыі. Праводзіць іх кс. канонік Валерый Орсік з Дзеркаўшчыны. Тэма рэкалекцый — «Сям’я — школа малітвы». Для тых, хто не можа прымаць удзел у духоўных практыкаваннях, запрашаем паслухаць рэкалекцыйныю навуку. Няхай гэты час стане плённым перажываннем і падрыхтоўкай да свята Божага Нараджэння. Дзень першы Дзень другі Дзень трэці

Читать далее »

Глыбоцкая супольнасць «Маці ў малітве» адзначыла свой першы юбілей

У нядзелю, 11 снежня, супольнасць руху “Маці ў малітве” ў Глыбокім, якая налічвае 45 матуль, адзначыла сваё 5-цігоддзе. Яна паўстала з натхнення Духа Святога па прапанове пробашча Мікалая Ціхановіча і старшыні парафіяльнай рады, маці святара Ядвігі Саўчанка. Святую Імшу ў інтэнцыі матуль руха і іх дзяцей цэлебраваў кс. Алег Зямчонак. Вікарый дзякаваў Богу за такую патрэбную супольнасць. Кс. Алег адзначыў ...

Читать далее »

Па старонках старых газет: асвячэнне капліцы на Копцеўцы і гімназіі ў Глыбокім

Старыя газеты захавалі на сваіх старонках цікавыя звесткі пра падзеі рэлігійнага і грамадскага жыцця. Сёння мы зазірнём у іх, каб даведацца, што адбывалася ў Глыбокім 90 гадоў таму – восенню 1932-га. У кастрычніку 1932 года была асвечаная пасля грунтоўнага рамонту капліца на могілках Копцеўка. Гэтая капліца мела перад тым ужо доўгую гісторыю. Святыню пабудавалі ў 1804 годзе айцы-кармеліты, у якіх ...

Читать далее »

Рэліквіі бласлаўлёных мучаніц з Навагрудка ўнесены ў касцёл у Глыбокім

16 кастрычніка 2022 года ў парафіяльны касцёл Святой Тройцы былі ўнесены рэліквіі благаслаўлёнай сястры Марыі Стэлы і дзесяці яе паплечніц назарэтанак — мучаніц з Навагрудка, якія загінулі ад рук гітлераўцаў. Рэліквіі расстраляных нацыстамі сясцёр, якія былі абвешчаны благаслаўлёнымі, ад імя Кангрэгацыі Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта перадала Глыбоцкай парафіі сястра Лаўра Шукеловіч CSFN. Усіх прысутных прывітаў пробашч парафіі ксёндз Мікалай Ціхановіч, ініцыятар ...

Читать далее »

Сустрэча катэхетаў Віцебскай дыяцэзіі прайшла ў Глыбокім

Сустрэча адбылася ў Глыбокім у пятніцу 23 верасня. Распачалася ад самага галоўнага моманту дня – ад Эўхарыстыі, якую ўзначаліў Пастыр дыяцэзіі біскуп Алег Буткевіч. Біскуп Алег нагадаў пра вартасць паслугі катэхета, неабходнасць супрацоўніцтва з бацькамі на шляху ўзрастання ў веры дзяцей і моладзі. А самае галоўнае, што кожны, хто выконвае паслугу катэхета чыніць гэта ў імя Езуса Хрыста і з’яўляецца ...

Читать далее »