Архив меток: Глыбокае

Біскуп Мікалай Дубінін наведаў парафіяльную ўрачыстасць у Глыбокім

15 чэрвеня ў нашым касцёле адбыўся парафіяльны фэст у гонар Святой Тройцы. З’ехалася шмат гасцей, як свецкіх вернікаў, так і святароў. Цэлебраваў святую Імшу дапаможны біскуп Архідыяцэзіі Божай Маці ў Маскве Мікалай Дубінін. Пасля святой Імшы адбылася Эўхарыстычная працэсія на пляцы паміж касцёлам і царквой. Усе святары, сёстры законныя і вернікі пад гукі звона выйшлі за Езусам за парог гэтага ...

Читать далее »

При поддержке «Каритас» инвалиды из Глубокого посетили «Музей мороженого» в Минске

Для посетителей отделения дневного пребывания инвалидов трудоспособного возраста при костёле Святой Троицы в г. Глубокое 12 июня была организована поездка в город Минск. Отделение действует при поддержке благотворительной католической организации «Каритас Витебской епархии». Инвалиды вместе с волонтёром Леонидой Зевалич посетили «Музей мороженного и сладостей» и кондитерскую фабрику «Слодыч». Посетители остались очень довольны экскурсией и на обратном пути с радостью делились ...

Читать далее »

«Вер у тое, што прачытаеш! Навучай таму, у што паверыш! Жыві так, як будзеш навучаць!»  Пасвячэнне дыяканату адбылося ў Глыбокім

Суботні дзень, прысвечаны ўспаміну Божай Маці, Апякункі вернікаў і ўсіх хрысціян, стаў у нейкім сэнсе ўнікальным для Каталіцкага Касцёла на Беларусі. 24 мая 2025 года ў парафіі Святой Тройцы адбылося пасвячэнне ў дыяканы чатырох кандыдатаў: семінарыстаў рыма-католікаў Антона Тышко і Андрэя Януля, а таксама семінарыстаў візантыйскага абраду Арцёма Калугіна і Валерыя Гаўрута. Гэта вялікая радасць і для Глыбоцкай парафіі, бо ...

Читать далее »

«Марыя — скарб, які трэба адкрыць». Велікапосныя рэкалекцыі ў Глыбокім (відэа)

З 10 па 12 красавіка ў парафіі Святой Тройцы ў Глыбокім праходзяць велікапосныя рэкалекцыі на тэму «Марыя — скарб, які трэба адкрыць». Набліжае постаць Маці Божай а. Міхаіл Цвячкоўскі МІС, пробашч парафіі  Святога Юзафа ў Оршы. Запрашаем паслухаць навукі, якія будуць дадавацца штодня. Няхай гэты час стане плённым перажываннем і падрыхтоўкай да свята Уваскрасення Пана. Першы дзень Другі дзень Крыжовы ...

Читать далее »

«Праз Марыю да Езуса». У Глыбокім легіянеры аднавілі прысягу на вернасць Найсвяцейшай Маці

22 сакавіка 2025 года ў касцёле Святой Тройцы ў Глыбокім адбыўся Ацыес — урачысты штогадовы сход легіянераў Марыі. «Acies» – аднаўленне прысягі на вернасць Дзеве Марыі, Каралевы Легіёна, каб атрымаць ад Яе сілу і бласлаўленне на далейшую барацьбу супраць моцы зла. Спатканне распачалося з гімна, пачатковых малітваў легіянераў і св. Ружанца. «Падобна, як Марыя сказала сваё Fiat, так і вы ...

Читать далее »

«Спевы гучаць, нам 25!». Срэбны юбілей адзначыў хор «Ave Maria»

У нядзелю 16 лютага глыбоцкі касцёл Святой Тройцы сустракаў парафіянаў і гасцей. А 13.00 тут распачалася святая Імша, а пасля яе – святочны канцэрт хору “Ave Maria”. Хор паўстаў у 2000 годзе па ініцыятыве тагачаснага пробашча ксяндза Пятра Врубеля. І распачалося няпростае, але вельмі важнае служэнне: рэпетыцыі і напрацоўка рэпертуару, падрыхтоўка да аздаблення спевам Літургіі. На ўсім шляху побач з ...

Читать далее »

Сустрэча рады душпастырства цвярозасці прайшла ў Глыбокім

14 студзеня ў Глыбокім прайшла першая арганізацыйная сустрэча біскупа Алега Буткевіча, супрацоўнікаў рэабілітацыйнага цэнтра “Светач” і святароў адказных за справы цвярозасці ў Віцебскай дыяцэзіі. Каб яшчэ лепш распрацаваць план дзеянняў душпастырства, кожны прысутны на сустрэчы меў магчымасць падзяліцца сваімі думкамі, прапановамі і вопытам працы і выздараўлення. У нашай ментальнасці ёсць праблема з назвай “алкаголік”. Усе баяцца называць па імені. Трэба ...

Читать далее »

Глыбоцкая парафія запрашае ў 10-ю юбілейную пілігрымку ў Браслаў

Пешая пілігрымка распачнецца 14 жніўня святой Імшой а 7-й гадзіне ў касцёле Святой Тройцы ў Глыбокім. Кіраўнік — кс. Мікалай Ціхановіч. Маршрут: 1 дзень: Глыбокае — Шаркаўшчына; 2 дзень — Шаркаўшчына — Барадзенічы; 3 дзень: Барадзенічы – Браслаў. Рэгістрацыя да 11 жніўня праз гугл-форму>> Унёсак пілігрыма складае 20 рублёў.

Читать далее »

Глыбокае: парафіяльная ўрачыстасць і сакрамант канфірмацыі з удзелам біскупа Алега Буткевіча

Вялікая радасць і хваляванне панавалі ўжо ад самай раніцы 26 мая ў парафіі Святой Тройцы ў Глыбокім. Гэты дзень быў асаблівым не толькі таму, што кожны вернік перажываў адпустовую ўрачыстасць Найсвяцейшай Тройцы ў сваёй святыні, але шматлікія з нецярпеннем чакалі хвіліны, калі з’явіцца доўгачаканы госць – біскуп Алег Буткевіч, бо пэўная частка парафіян была гатова адкрыць сваё сэрца на ўмацаванне ...

Читать далее »

Асабістае пацвярджэнне адзінству вернасці Марыі здзейснілі легіянеры ў Глыбокім

13 красавіка 2024 года ў касцёле Святой Тройцы ў Глыбокім адбыўся ўрачысты штогадовы сход легіянераў Марыі «Acies». Актыўныя і дапаможныя чальцы асабіста аднавілі прысягу на вернасць Каралеве Легіёну. «Acies» – лацінскае слова; так называлася войска ў баявым стане, і гэта назва добра падыходзіць да азначэння цырымоніі, падчас якой легіянеры збіраюцца разам і аднаўляюць прысягу на вернасць Дзеве Марыі, Каралевы Легіёна, ...

Читать далее »