За некалькі дзён да ўрачыстасці Уваскрасення Хрыста хрысціяне перажываюць Вялікі Чацвер, які сёлета ў католікаў выпадае на 2 красавіка. У гэты дзень узгадваецца Апошняя Вячэра, падчас якой Езус абмывае ногі вучням і ўстанаўлівае Эўхарыстыю і сакрамэнт святарства. На ўспамін аб гэтых падзеях вернікі збіраюцца на вячэрнюю Імшу. У гэты дзень асаблівым чынам вернікі ўспамінаюць усіх кансэкраваных асобаў, а таксама моляцца ...
Читать далее »Архив меток: Браслаў
Вербная нядзеля прайшла ў Браславе
Сёлета католікі ўсяго свету будуць адзначаць Вялікдзень 5 красавіка. Папярэджвае яго Вялікі тыдзень, які пачынаецца Пальмовай (Вербнай) нядзеляй. Літyргія гэтага дня нагадвае пра ўрачысты ўезд Езуса Хрыста ў Ерузалем перад Яго ўкрыжаваннем. На ўспамін пра гэтую падзею ў касцёлах адбываюцца працэсіі з вербамі і іх асвячэнне. У літургіі Пальмовай нядзелі заўважаюцца два моманты: радасная працэсія з пальмамі і чытанне Мукі ...
Читать далее »У Браслаўскай парафіі адбыўся інсцэніраваны Крыжовы шлях
6 сакавіка ў Браслаўскай парафіі адбыўся інсцэніраваны Крыжовы шлях, які падрыхтавала моладзь. Таленавітая гульня акцёраў і разважанні падчас Крыжовага шляху стваралі глыбокі малітоўны настрой, дапамагалі задумацца над апошнімі момантамі зямнога жыцця Хрыста. Моладзь не толькі дапамагала маліцца сабраўшымся людзям, але і самі маладыя хлопцы і дзяўчаты глыбока перажывалі Крыжовы шлях. Разважалі над мукай нашага Пана Езуса Хрыста, над тым, колькі мы ...
Читать далее »У Браслаўскай парафіі падчас нядзельнай гаміліі можна было ўбачыць «пракажонага»
15 лютага ў касцёле пачулі Евангелле пра аздараўленне пракажонага. У Браслаўскай парафіі падчас гаміліі можна было пабачыць на ўласныя вочы «пракажонага», паведамляе waladarka.by. Хлопчык, пераапрануты ў брудную і парваную вопратку ішоў праз касцёл, званіў у званочкі і крычаў: «нячысты!» Наколькі было страшна, балюча і адзінока людзям, якія цярпелі на гэтую страшэнную хваробу, можна было пабачыць на ўласныя вочы. Але Езус ...
Читать далее »У Браславе моладзь адзначыла Запусты ў каўбойскім стылі
14 лютага, у апошнюю суботу перад Вялікім постам, у Браславе адбыліся Запусты, тэма якіх была «Дзікі Захад». Распачалася сустрэча малітвай, падчас якой слухалі словы Святога Пісання. У кожнага ўдзельніка свята быў тэматычны строй. Удзельнікі з Мёраў і Браслава падрыхтавалі нумары, якімі парадавалі і захапілі іншых. Таксама кожны мог выказаць сваю сімпатыю да кагосьці праз пошту, якая працавала ўвесь час дыскатэкі. ...
Читать далее »Калядная выстава ладзіцца ў браслаўскай парафіі
Парафія Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў Браславе багатая на таленавітых людзей. І гэта пацвярджаюць выставы, якія некалькі гадоў запар перад Калядамі і Пасхай ладзіць у касцёле парафіяльны “Карытас”. Сёлета на свята Божага Нараджэння ён прадставіў на выставе абразы, якія з любоўю і талентам вышылі мясцовыя майстрыцы, паведамляе парафіяльны сайт.
Читать далее »Моладзь з Браслава падзялілася аплаткам
21 снежня ўвечары моладзь браслаўскай парафіі сабаралася на супольнае дзяленне аплаткам. Напачатку сустрэчы чыталі Божае Слова пра Нараджэнне Хрыста. Пасля кожны ад свайго сэрца казаў віншаванні сваім сябрам. Напрацягу ўсяго вечара гучалі калядкі і панавала цёплая атмасфера. Кожны, паяднаўшыся з Богам праз сакрамэнт споведзі, набліжаецца да Вялікай таямніцы Ўцелаўлення. І кожнаму жадаем, каб апошнія дні прыгатавання былі напоўнены Божым супакоем, ...
Читать далее »Святы Мікалай падарыў радасць дзецям з Браслава
Святы Мікалай падарыў свята дзецям Браслаўшчыны, якія маюць праблемы са здароўем. У доме пры касцёле Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ён арганізаваў духоўна-забаўляльную праграму. Узнёсшы разам з пробашчам ксяндзом Станіславам супольную малітву да Бога, дзеці пачалі весяліцца. Спачатку яны саромеліся, а потым усё смялей чыталі вершы, спявалі і гулялі. Сястра эўхарыстка Таццяна разам з парафіяльнай моладдзю падрыхтавала для гасцей невялікі спектакль. ...
Читать далее »«Андрэйкі» ў стылі рэтра прайшлі ў Браславе
29 лістапада ў браслаўскай парафіі адбылася доўгачаканая сустрэча моладзі ў рэтра-стыле. На так званыя “Андрэйкі” (апошні дзень перад Адвэнтам, літургічны ўспамін св. Апостала Андрэя) прыехала моладзь з Полацкай і Мёрскай парафій. Праграма была вельмі насычанная і цікавая. Усе удзельнікі вылучаліся сваімі незвычайнымі ўбраннямі. Хочацца зазначыць цудоўную працу моладзі полацкай парафіі, якая падрыхтавала для нас шыкоўны танец. Вельмі падабаліся хлопцам і ...
Читать далее »