Катэдральны касцёл Езуса Міласэрнага (вул. В. Інтэрнацыяналістаў, 28): 24 снежня — Вігілія — 22:00; 25 снежня — 11:30, 18:00; Парафія Святой Барбары (вул. Ленінградская, 29): 24 снежня — Вігілія — 20:00; 25 снежня — 11:00; Парафія Святога Духа (вул. Чкалава, 5 а): 24 снежня — Вігілія — 22:00; 25 снежня — 10:30; 19:00; Парафія Святога Антонія (вул. Гагарына, 26 ...
Читать далее »Архив меток: Божае Нараджэнне
«Будзем чыніць мір»: Бэтлеемскі агонь прыбыў у Гродна
15 снежня ў катэдральны касцёл св. Францішка Ксаверыя ў Гродне прыбыў Агонь міру, запалены ад нязгаснай лампады ў базыліцы Нараджэння Пана ў Бэтлееме. Агонь, які нагадвае, што хутка пачнуцца поўныя радасці і хвалы святы Божага Нараджэння, быў перададзены біскупу Гродзенскаму Аляксандру Кашкевічу. Звяртаючыся да прысутных у велічнай катэдральнай святыні, іерарх адзначыў, што сёлета акцыя перадачы агню адбываецца пад дэвізам “Будзем ...
Читать далее »Калядная яліна прыбыла на плошчу святога Пятра
23 лістапада 2023 года на плошчу святога Пятра была дастаўлена калядная яліна. Раніцай яе ўсталявалі побач з абеліскам перад базілікай. Дрэва паходзіць з італьянскіх Альп – яго падарыла вёска Макра ў П’емонце з 48 жыхарамі. Падарожжа ў бок Ватыкана пачалося ў панядзелак, 20 лістапада, у даліне Майра. Пасля спілоўкі дрэва вышынёй каля 28 метраў на верталёце даставілі да бліжэйшай прасёлкавай ...
Читать далее »Папа павіншаваў вернікаў Усходніх Цэркваў з Божым Нараджэннем
Святы Айцец скіраваў свае віншаванні з нагоды Божага Нараджэння праваслаўным і католікам Усходніх Цэркваў і пажадаў украінцам міру. “Я шчыра віншую супольнасці Усходніх Цэркваў, як каталіцкіх, так і праваслаўных, якія заўтра будуць святкаваць Божае Нараджэнне. Асабліва хацелася б, каб гэтае віншаванне дасягнула братоў і сясцёр змучанага ўкраінскага народа. Няхай Нараджэнне Збаўцы ўсяляе суцяшэнне, усяляе надзею і натхняе на канкрэтныя крокі, ...
Читать далее »Святкаванне Божага Нараджэння ў Віцебскай катэдры. Фотафакт
25 снежня, як увесь каталіцкі свет адзначае ўрачыстасць Нараджэння Збаўцы Езуса Хрыста, святочную Імшу ў катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага ў Віцебску цэлебраваў біскуп Алег Буткевіч. Пасля Літургіі ўсіх прысутных вернікаў і гасцей святыні запрасілі ў парафіяльную кавярню, дзе дзеці пад кіраўніцтвам сястры Ёнашы Мровец падрыхтавалі і прадставілі гледачам каляднае выступленне. Марына Сінкевіч, тэкст Анатоль Бандарчук-Вошлаў, фота
Читать далее »Нараджэнне Хрыста – Уцелаўленне Слова
Свята Божага Нараджэння, да якога мы рыхтаваліся на працягу Адвэнту і якое з радасцю адзначаем у гэты перыяд, заахвочвае нас заглыбіцца ў радасную і заўсёды новую праўду, што “Слова сталася целам і пасялілася між намі” (Ян 1, 14). Нараджэнне Езуса ў Бэтлееме – вялікая таямніца Уцелаўлення спрадвечнага і дагэтуль нябачнага Сына Божага, Якога Евангелле называе таксама менавіта Словам (Логасам). Успомнім, ...
Читать далее »Папа Францішак: Хрыстус адкрыў шлях да жыцця ў братэрстве і міры
Убачыць у маленькім нявінным тварыку нованароджанага Хрыста “твары дзяцей, якія прагнуць міру ва ўсіх частках свету”, — заклікаў Папа перад калядным благаслаўленнем Urbi et Orbi. “Дарагія браты і сёстры ў Рыме і ва ўсім свеце, віншую вас з Божым Нараджэннем! Няхай Пан Езус, народжаны з Дзевы Марыі, прынясе ўсім вам Божую любоў, крыніцу даверу і надзеі; і няхай адорыць мірам, ...
Читать далее »Віншаванне на Божае Нараджэнне біскупа Алега Буткевіча
Паважаныя браты і сёстры ў Хрысце, шаноўныя людзі добрай волі! “І нарадзіла Сына свайго першароднага. Спавіла Яго і паклала ў яслі, бо не было ім месца ў заездзе” (Лк 2,7). Такім простым сказам, радасным і адначасова сумным, перадае Святое Пісанне праўду пра выключную ў гісторыі падзею – нараджэнне Божага Сына. Радасным, бо нарадзіўся Першынец, Той, на Якім споўніліся старадаўнія прароцтвы, ...
Читать далее »Расклад святых Імшаў на свята Божага Нараджэння ў парафіях Віцебска
Катэдральны касцёл Езуса Міласэрнага (вул. В. Інтэрнацыяналістаў, 28): 24 снежня — Вігілія — 21:00; 25 снежня — 9:30, 11:30, 17:00, 18:00; Парафія Святой Барбары (вул. Ленінградская, 29): 24 снежня — Вігілія — 22:00; 25 снежня — 9:00, 12:00, 15:00 (трыдэнская), 18:00; Парафія Святога Духа (вул. Чкалава, 5 а): 24 снежня — Вігілія — 22.00; 25 снежня — 10.30; 15:00; Парафія ...
Читать далее »Святы Айцец заклікаў скараціць калядныя выдаткі на карысць украінцаў
Напрыканцы агульнай аўдыенцыі, 14 снежня 2022 года, Папа Францішак заклікаў скараціць святочныя выдаткі і накіраваць зэканомленыя такім чынам грошы на дапамогу людзям ва Украіне. “Адновім нашу блізкасць да змучанага ўкраінскага народа праз пастаянную малітву за нашых братоў і сясцёр, якія так пакутуюць. Браты і сёстры, кажу вам: ва Украіне шмат пакут!”, — звярнуўся Пантыфік да вернікаў. Ён спаслаўся на набліжэнне ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!