Святы Айцец скіраваў свае віншаванні з нагоды Божага Нараджэння праваслаўным і католікам Усходніх Цэркваў і пажадаў украінцам міру.
“Я шчыра віншую супольнасці Усходніх Цэркваў, як каталіцкіх, так і праваслаўных, якія заўтра будуць святкаваць Божае Нараджэнне. Асабліва хацелася б, каб гэтае віншаванне дасягнула братоў і сясцёр змучанага ўкраінскага народа.
Няхай Нараджэнне Збаўцы ўсяляе суцяшэнне, усяляе надзею і натхняе на канкрэтныя крокі, якія, нарэшце, змогуць прывесці да сканчэння баявых дзеянняў і міру. Мы шмат молімся за Украіну і за мір”, — сказаў Папа Францішак пасля малітвы Анёл Панскі, якая прайшла 6 студзеня 2023 года на плошчы святога Пятра ў Ватыкане.
Марыя Валодзіна, беларуская рэдакцыя Vatican News
для друку