Архив меток: Біскуп Алег Буткевіч

Агульнабеларускі Дзень кансэкраванага жыцця адзначылі ў Будславе з удзелам біскупаў

У суботу 4 лютага ў Нацыянальным санктуарыі ў Будславе ў межах Вялікай навэнны падрыхтоўкі да юбілею 25-годдзя каранацыі цудадзейнага абраза Маці Божай Будслаўскай прайшоў агульнабеларускі Дзень кансэкраванага жыцця, паведамляе catholic.by. Такія мерапрыемствы штогод адбываюцца з нагоды ўрачыстасці Ахвяравання Пана, якая ў Каталіцкім Касцёле адзначаецца 2 лютага і з’яўляецца таксама Днём кансэкраванага жыцця — усталяваным Янам Паўлам ІІ святам усіх тых, ...

Читать далее »

У Віцебску біскуп заснаваў Катэхетычную раду

У Віцебску 25 студзеня пачала сваю працу Катэхетычная рада пры катэхетычным аддзеле Курыі. Як вядома, на самім біскупу спачывае асноўная адказнасць за стан рэлігійнага асветніцтва ў дыяцэзіі. Каб лепш выконваць гэтае адказнае заданне, біскуп Віцебскі Алег Буткевіч дэлегаваў частку сваіх паўнамоцтваў дырэктару катэхетычнага аддзела с. Марыі Шамовіч BDNP і заснаваў Катэхетычную раду. Катэхетычная рада створаная, каб спрыяць лепшай арганізацыі катэхетычнай ...

Читать далее »

З удзелам біскупа Алега Буткевіча прайшло пахаванне маці спачылага ксяндза Міхала Сапеля

3 студзеня адышла ў дом Айца маці ксяндза Міхала Сапеля і бабуля ксяндза Аляксандра Сапеля. Развітальная святая Імша адбылася ў Браслаўскім Санктуарыі Маці Божай, якую ўзначаліў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч. Сваё слова біскуп Алег скіраваў да прысутных, пачынаючы словамі з Евангелля: “Чаму вы шукаеце жывога сярод мёртвых? Яго тут няма; Ён уваскрос.” Біскуп падкрэсліваў веру і вернасць Богу Леакадзіі, маці ...

Читать далее »

“Настаўнік – гэта пакліканне”: чацвёртая малітоўная сустрэча ў межах Вялікай навэнны адбылася ў Будславе

7 студзеня, у першую суботу месяца і новага 2023 года, у Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай адбылася чацвёртая малітоўная сустрэча ў межах Вялікай навэнны падрыхтоўкі да 25-гадовага юбілею з часу каранацыі цудадзейнага абраза Маці Божай Будслаўскай. Навэнна была распачата ў першую суботу кастрычніка 2022 года. Студзеньская малітоўная сустрэча сабрала каля Маці Божай Будслаўскай настаўнікаў і катэхетаў з усёй Беларусі, перадусім з Віцебскай ...

Читать далее »

Калядны выпуск тэлеперадачы «Вечерний Витебск» з удзелам біскупа Алега Буткевіча і с. Наталлі Арлянковіч

У святочныя дні тэлеканал «Беларусь 4 Віцебск» арганізаваў калядную сустрэчу з біскупам Віцебскім Алегам Буткевічам і з сястрой Наталляй Арлянковіч. Прапануем запіс праграмы «Вечерний Витебск», у якой размова ішла пра: ролю жанчыны ў касцёле; прызначэнне жанчыны ў святле Святога Пісання; манастыр сясцёр-еўхарыстак у Браславе; абавязкі сясцёр у манастыры; жыццё ў манастыры; шлях да манастыра; роўнасць мужчыны і жанчыны; жанчыны і духоўны ...

Читать далее »

Віншаванне на Божае Нараджэнне біскупа Алега Буткевіча

Паважаныя браты і сёстры ў Хрысце, шаноўныя людзі добрай волі! “І нарадзіла Сына свайго першароднага. Спавіла Яго і паклала ў яслі, бо не было ім месца ў заездзе” (Лк 2,7). Такім простым сказам, радасным і адначасова сумным, перадае Святое Пісанне праўду пра выключную ў гісторыі падзею – нараджэнне Божага Сына. Радасным, бо нарадзіўся Першынец, Той, на Якім споўніліся старадаўнія прароцтвы, ...

Читать далее »

Святочная сустрэча духавенства Віцебскай дыяцэзіі прайшла ў Полацку

21 снежня ў полацкі касцёл Святога Андрэя Баболі з’ехаліся святары і манахіні з Віцебскай дыяцэзіі на святочную сустрэчу разам з пастырам дыяцэзіі. Спатканне распачалося з малітвы ў цішыні перад Езусам Эўхарыстычным, падчас якога многія скарысталі з магчымасці споведзі. Прамаўляючы Божае слова, біскуп Алег Буткевіч паразважаў над асобай святога Юзафа і яго роляй у жыцці сучаснага святара. “Святы Юзаф служыць прыкладам ...

Читать далее »

Першая дыяцэзіяльная сустрэча ўдзельнікаў Апостальства дапамогі душам чыстцовым прайшла ў Браславе (+аўдыёзапісы канферэнцый)

29 кастрычніка ў Браславе ў санктуарыі Маці Божай Валадаркі азёраў адбылося першае дыяцэзіяльнае спатканне ўдзельнікаў Апостальства дапамогі душам чыстцовым (АДДЧ). На сустрэчу прыбылі групы з Глыбокага, з Полацка, з Мёраў, з Паставаў, прысутнічалі і мясцовыя вернікі. На пачатку ўсіх прысутных прывітаў ксёндз Славамір Самковіч, адказны за АДДЧ у Віцебскай дыяцэзіі. Затым аніматары парафіяльных групаў расказалі пра ўзнікненне і колькасць удзельнікаў ...

Читать далее »

Біскуп Алег Буткевіч асвяціў фігуру святога Міхала Арханёла ў Лепелі

2 кастрычніка для касцёла Святога Казіміра ў Лепелі стаў асаблівым днём — пасля ўрачыстай нядзельнай Імшы адбылося асвячэнне фігуры святога Арханёла Міхала, усталяванага на тэрыторыі храма. Пару тыдняў таму назад многія лепяльчане заўважылі, што каля велічнага беласнежнага будынка з’явілася прыгожая статуя. Яна, трэба сказаць, выклікала вялікае захапленне і цікавасць не толькі ў прыхаджан касцёла, але і іншых жыхароў раёна, а ...

Читать далее »

Сустрэча катэхетаў Віцебскай дыяцэзіі прайшла ў Глыбокім

Сустрэча адбылася ў Глыбокім у пятніцу 23 верасня. Распачалася ад самага галоўнага моманту дня – ад Эўхарыстыі, якую ўзначаліў Пастыр дыяцэзіі біскуп Алег Буткевіч. Біскуп Алег нагадаў пра вартасць паслугі катэхета, неабходнасць супрацоўніцтва з бацькамі на шляху ўзрастання ў веры дзяцей і моладзі. А самае галоўнае, што кожны, хто выконвае паслугу катэхета чыніць гэта ў імя Езуса Хрыста і з’яўляецца ...

Читать далее »