У Віцебску 25 студзеня пачала сваю працу Катэхетычная рада пры катэхетычным аддзеле Курыі. Як вядома, на самім біскупу спачывае асноўная адказнасць за стан рэлігійнага асветніцтва ў дыяцэзіі. Каб лепш выконваць гэтае адказнае заданне, біскуп Віцебскі Алег Буткевіч дэлегаваў частку сваіх паўнамоцтваў дырэктару катэхетычнага аддзела с. Марыі Шамовіч BDNP і заснаваў Катэхетычную раду.
Катэхетычная рада створаная, каб спрыяць лепшай арганізацыі катэхетычнай дзейнасці ў парафіях. На сустрэчы 25 студзеня падчас дыскусій падымаліся вострыя пытанні. Сярод іх: актуальнасць катэхетычных праграм і метадалагічных дапаможнікаў у дыяцэзіі, рэгіянальныя асаблівасці парафій і іх значэнне для катэхезы.
Біскуп Алег Буткевіч зацвердзіў статут рады, паводле якога рада будзе збірацца прынамсі тройчы на год. Акрамя таго, прадугледжаная супольная праца анлайн для вырашэння пільных пытанняў.
У склад Катэхетычнай рады Віцебскай дыяцэзіі ўвайшлі:
З нагоды пасады:
- с. Марыя Шамовіч BDNP, дырэктар Катэхетычнага аддзела Курыі Віцебскай дыяцэзіі;
- кс. Алег Хмылко, адказны за душпастырства моладзі Віцебскай дыяцэзіі;
Праз намінацыю біскупа:
- кс. д-р Валерый Марціноўскі, пробашч катэдральнай парафіі ў Віцебску;
- а. Міхал Ермашкевіч OP, пробашч парафіі ў Сянне;
- а. Віктар Мялешка OFMConv, вікарый парафіі ў Удзеле;
- с. Мажэна Вельгус BDNP, катэхетка парафіі св. Антонія ў Віцебску;
- с. Магдалена Дзевульска CR, катэхетка парафіі ў Наваполацку;
- с. Анна Дзятлік ASC, катэхетка парафіі ў Докшыцах;
- сп. Татун Алена Іосіфаўна, катэхетка парафіі ў Канстанцінаве.
Склад рады прызначаны тэрмінам на пяць гадоў.
Кс. Віктар Місевіч, тэкст і фота
